Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Тэакратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэакратыя (адгрэч.ϑεός — бог ігрэч.κράτος — улада) — форма праўлення, дзе вярхоўная ўлада ажыццяўляеццарэлігійнымі лідэрамі абоінстытутамі[1].

Існуе некалькі формаў тэакратычнага праўлення, сярод якіх можна вылучыць тэакратычную рэспубліку і манархію.

Характарыстыка тэакратычнага праўлення

[правіць |правіць зыходнік]
  • Законы краіны грунтуюцца на рэлігійных тэкстах і прынцыпах.
  • Палітычная ўлада легітымізуецца верай у боскае паходжанне гэтай улады.

Прыклады тэакратычных дзяржаў

[правіць |правіць зыходнік]
  • Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Папа Рымскі — аднаасобна мае ўсю заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу[2].
  • Саудаўская Аравія — абсалютная тэакратычная манархія. Улада ў краіне (і свецкая, і духоўная) належыць каралю і больш нікім не абмежавана. Ролю Канстытуцыі ў дзяржаве выконвае свяшчэнная кніга мусульман —Каран[3].
  • Іран — ісламская рэспубліка. Аснова сістэмы — ідэя, што краінай павінен кіравацьсамы мудры знаўца ісламу. Асноўная ўлада ў Іране сканцэнтравана ў руках Вышэйшага кіраўніка (рахбара). Рахбар абіраецца на пажыццёвы тэрмін спецыяльным органам — Асамблеяй (або саветам) экспертаў. Яна складаецца з 88 рэлігійных дзеячаў. Іх, у сваю чаргу, выбіраюць грамадзяне на прамых выбарах тэрмінам на восем гадоў. Тэарэтычна Савет экспертаў ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю рахбара, можа аспрэчыць яго рашэнні і нават зняць яго з пасады, але ў гісторыі Ірана такіх прэцэдэнтаў яшчэ не было[4][5].

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Теократическое государство(руск.)
  2. Ватикан(руск.)
  3. Саудовская Аравия(руск.)
  4. Что за страна Иран(руск.)
  5. Как устроена политическая система Ирана(руск.)
Навуковыя дысцыпліны і тэорыі
Агульныя прынцыпы і паняцці
Дзяржавы папалітычнай сіле і ўплыве
Віды палітыкі
Форма дзяржаўнага ладу
Сацыяльна-палітычныя інстытуты і
галіны ўлады
Дзяржаўны апарат і органы ўлады
Палітычны рэжым
Форма дзяржаўнага кіравання і
палітычная сістэма
Палітычная філасофія,ідэалогія ідактрына
Выбарчая сістэма
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
BNF12653253c ·GND4185071-3 ·LCCNsh85134643 ·LNB000338705 ·Microsoft33859097 ·NKCph385070
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Тэакратыя&oldid=5020726"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp