Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Тыберый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыберый Юлій Цэзар Аўгуст
TIBERIUS JULIUS CAESAR AUGUSTUS
Бюст Тыберыя
Бюст Тыберыя
2-іРымскі імператар
19 жніўня14 года —16 сакавіка37 года
ПапярэднікГай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст
ПераемнікГай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (Калігула)

Нараджэнне16 лістапада42 да н.э.(-042-11-16)
Рым
Смерць16 сакавіка37(0037-03-16)(78 гадоў)
Мізенскі мыс
Месца пахавання
РодЮліі-Клаўдзіі
Імя пры нараджэннілац.:Tiberius Claudius Nero[1]
БацькаТыберый Клаўдзій Нерон
МаціЛівія Друзіла
Жонка1.Віпсанія Агрыпіна (2012 да н.э.)
2.Юлія Старэйшая (12 да н.э.2 г.)
ДзеціЮлій Цэзар Друз
(ад першага шлюбу)
Клаўдзій Нерон (ад другога шлюбу)
Веравызнаннестаражытнарымская рэлігія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.:Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада42 да н.э. —16 сакавіка37 н.э.) — рымскіімператар з14 па37 год н.э. Пасля свайгоайчымаАўгуста Тыберый быў другім імператарамРымскай Імперыі і таксама, як і Аўгуст, належаў дадынастыі Юліяў-Клаўдзіяў. Час яго кіравання быў адным з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.

Пры Аўгусце паміж16 і13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваўальпійскія тэрыторыі іПанонію, пазней правіў уГерманіі. Паміж9 і13 гадамі н.э. Тыберый падавіўПанонска-далматынскае паўстанне.

Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах згерманцамі,панонцамі ідакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці,Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывамСеяна выехаў з Рыму і жыў навостраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў РымеСеянам, ахвярамі якога сталіАнтонія Старэйшая і яе сыныНерон іДруз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванагасенатам пасля пакарання Сеяна.[2]

Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі быліТыберый Клаўдзій Нерон іЛівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла заАўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкайВіфсаніяй і шлюб яго з дачкой АўгустаЮліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сынаДруза Малодшага стаўся, такім чынам,Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[2].

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Архіў Інтэрнэту — 1996.
  2. абХафнер Г.Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Прынцыпат
27 да н.э. — 235
Крызіс
235—284
Дамінат
284—395
Заходняя імперыя
395—480
Усходняя імперыя
395—476 (да падзення Рыма)
ДынастыяЮліяў-Клаўдзіяў (27 да н. э. — 68 н. э.)
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Тыберый&oldid=4888491"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp