Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Трой (Нью-Ёрк)

42°43′54″ пн. ш. 73°41′33″ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Трой
англ.:City of Troy
англ.:Troy
Герб
Герб
42°43′54″ пн. ш. 73°41′33″ з. д.HGЯO
Краіна
КіраўнікQ131422073?[1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны1787
Вышыня цэнтра152 м
Водныя аб’ектыГудзон
Часавы поясEDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 51 401 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код518
Паштовы індэкс12180[4], 12181, 12182 і 12183
troyny.gov(англ.)
Паказаць/схаваць карты
Трой (Нью-Ёрк) (ЗША)
Трой (Нью-Ёрк)
Трой (Нью-Ёрк)

Трой (англ.:Troy) — горад на ўсходзештата Нью-Ёрк, на рацэГудзон, насупраць упадзення ў яеМахока. Адміністрацыйны цэнтр акругіРэнселер. Уваходзіць у адну агламерацыю зОлбані і Скенектадзі. Насельніцтва 50,1 тыс. жыхароў (2010).

У гады існавання Новых Нідэрландаў на месцы горада знаходзілася латыфундыя Кіліена ван Рэнселера, аднаго з заснавальнікаў Галандскай Вест-Індскай кампаніі. У 1707 годзе землі выкупіла сямейства Вандэрхейдэн.

Паселішча, заснаванае ў 1786 годзе як Вандэрхейдэнс-Феры («Пераправа Вандэрхейдэна»), у 1789 годзе было перайменавана ў гонар старажытнай Троі (Іліума). Дэвіз горада абвяшчае: «Іліум быў, а Трой ёсць».

Падчас вайны 1812 года мясцовы прамысловецСэмюэл Уілсан па мянушцы дзядзька Сэм пастаўляў амерыканскаму войску тушонку з этыкеткай U.S. Beef («мяса ЗША»). Абрэвіятуру «U.S.» памылкова расшыфравалі як скарачэнне ад Uncle Sam, і з тых часоў гэтая мянушка замацавалася за Злучанымі Штатамі.

З сярэдзіны XIX стагоддзя Трой — адзін з найбуйнейшых цэнтраў лёгкай прамысловасці ЗША.

Зноскі

  1. https://www.troyny.gov/318/Mayors-OfficeПраверана 10 снежня 2024.
  2. archINFORM — 1994.Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд.Бюро перапісу насельніцтва ЗШАПраверана 1 студзеня 2022.
  4. https://www.troyny.gov/departments/city-clerk/Праверана 1 верасня 2022.
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Трой_(Нью-Ёрк)&oldid=4646975"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp