Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Торы (партыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торы
англ.:Tories
Выява лагатыпа
ЛідарЯкаў II Сцюарт (першы лідар старых торы)
Уільям Піт Малодшы (першы лідар новых торы)
Дата заснавання1678
Дата роспуску1834
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогіяманархізм,кансерватызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Торы.

То́ры (англ.:Tories) — палітычныя партыіКаралеўства Англія,Каралеўства Вялікабрытанія іЗлучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі ў1678 -1834 гг.

У нашы дніторы — нефармальная назва чальцоўКансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі.

Старыя торы

[правіць |правіць зыходнік]

Партыя торы ўзнікла падчас палітычнага крызісу ўАнгліі ў1678 -1681 гг., калі часткапарламента паспрабавала адхіліць праваДжэймса, герцага Ёрка заняць пасаду караля. Палітыкі, што выступалі супраць Джэймса, называлі сябевігамі, а прыхільнікаў герцага — торы (адірл.:tóraidhe, літаральна «па-за законам»). Упершыню гэтая назва была выкарыстана ў1681 г.

Нягледзячы на перамогу Джэймса, які ўвайшоў у гісторыю як англійскі кароль Якаў II, паміж ім і торы адбыўся разлад, выкліканы спробай караля прыцягнуць да палітычнай барацьбыцаркву. Многія торы падтрымаліСлавутую рэвалюцыю. Яе вынікам было стварэннеманархіі, вельмі абмежаванай парламентам, у той час як большасць торы выступалі за моцную каралеўскую ўладу.

Старыя торы адыгрывалі надзвычай важную ролю ў палітычным жыцціВялікабрытаніі да1714 г. пакуль карольГеорг I не зрабіў стаўку на ўрад вігаў. Рэформы вігаў прывялі да звальнення прыхільнікаў торы зарміі,флота ісудоў, не давалі магчымасці займання ваенных і дзяржаўных пасад па спадчыне. Торы працягвалі кантраляваць большасць выбаршчыкаў у сельскай мясцовасці і маглі б выіграць парламенцкія выбары, але вігі змянілі прапорцыі пры галасаванні за парламенцкіх прадстаўнікоў, і большасць месц атрымоўвалі тыя, хто выбіраўся ў гарадах.

Паміж1740 г. і1760 г. торы перасталі быць арганізаванай партыяй. Сама назва торы стала ўспрымацца адмоўна. Часцяком так называлі непапулярныхкансерватыўных палітыкаў, хаця на самой справе яны не належалі да гэтай партыі. Знікненне старых торы з палітычнага жыцця садзейнічала размыванню партыі вігаў. У сярэдзінеXVIII ст. партыйная прыналежнасць перастала мець значэнне ў палітычным жыцці.

Новыя торы

[правіць |правіць зыходнік]

У1783 г. шэрагкансерватыўных палітыкаў на чалеУільяма Піта Малодшага атрымалі мянушку новых торы. Іх поспеху садзейнічаў крызіс старых вігаў, частка якіх перайшла ў1794 г. на бок Уільяма Піта. Сам Уільям Піт лічыў сябе не торы, а незалежным вігам, а яго прыхільнікі называлі сябе «сябрамі містара Піта». У адрозненні ад старых торы, новыя торы падтрымлівалі перавагупарламенцкай сістэмы кіравання, выступалі супраць ізаляцыянізму на карысць актыўнайімперыялістычнай палітыкі.

У асновеідэалогіі новых торы быў кансерватызм у дачыненні даАмерыканскай іФранцузскай рэвалюцый. Яны захоўвалі сентыментальную адданасць да абмежаваных інстытутаўманархічнай улады. Большасць іх выбаршчыкаў належалі даЦарквы Англіі абоШатландскай біскупальнай царквы.

Падтрымка новых торы значна саслабла пасля жорсткіх дзеянняў супраць народных выступаў у1815 г. У1834 г.Роберт Піль заклікаў да змены ідэалогіі новых торы на карысць кансерватызму ў духуЭдмунда Бёрка. Аднак у далейшым за чальцаміКансерватыўнай партыі захавалася мянушка торы.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Торы_(партыя)&oldid=4831403"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp