Таўрын(2-амінаэтансульфонавая кіслата) —сульфакіслата (серазмяшчальнаяамінакіслата), якая ўтвараецца ў арганізме зцыстэіну іметыяніну. Належыць да заменных або ўмоўна незаменных амінакіслот.[1]
Таўрын распаўсюджаны ў ежы, змяшчаецца ва ўсіх прадуктах жывёльнага паходжання і ў некаторых раслінных прадуктах. У большасці прадуктаў расліннага паходжання, у прыватнасці, узлаках, змест таўрыну мінімальны, з-за чаго ўвегетарыянцаў узнікае дэфіцыт таўрыну.[1]
Назва«таўрын» паходзіць адлац.:taurus («бык»), бо ўпершыню быў атрыманы з бычынайжоўці нямецкімі навукоўцаміФ. Тыдэманам (руск.) (бел. іЛеапольдам Гмелінам у1827 годзе.[2]
Таўрын — белыкрышталічны парашок. Плавіцца з разлажэннем, добра раствараецца ўвадзе, дрэнна — у большасці арганічных растваральнікаў. Малекула таўрыну змяшчае кіслуюсульфагрупуSO3H (pH 1,5) і асноўнуюамінагрупуNH2 (pH 8,74),ізаэлектрычны пункт (руск.) (бел. у водных растворах складае 5,12.[3] У фізіялагічных умовах (pH 7,3) ступень іанізацыі сульфагрупы складае 100 %, амінагрупы — 96,3 %, гэта значыць таўрын у такіх умовах практычна цалкам існуе ў выглядзецвітэр-іона (руск.) (бел.[4].