Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Талін

59°26′14″ пн. ш. 24°44′42″ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Талін (значэнні).
Населены пункт
Талін
эст.:Tallinn
руск.:Таллин
СцягГерб
СцягГерб
59°26′14″ пн. ш. 24°44′42″ у. д.HGЯO
Краіна
КіраўнікJevgeni Ossinovski[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваныневядома
Першая згадка1154
Вышыня цэнтра28 м[3]
Водныя аб’ектыФінскі заліў
Часавы поясUTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 457 572 чал. (1 студзеня 2024)[4]
Афіцыйная моваэстонская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код64
Паштовы індэкс10111[5]
Аўтамабільны кодA-B
tallinn.ee
Талін (Эстонія)
Талін
Талін

Та́лін[6] (эст.:Tallinn; у12191917:шведск.:,ням.:Reval) — горад,сталіцаЭстоніі. Буйны пасажырскі і грузавымарскі порт уФінскім залівеБалтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.

Этымалогія

[правіць |правіць зыходнік]

Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»)[7]:15 або «tali linn» («зімовы горад»)[крыніца?].

Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвайКалывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл.Калеў) абоЛядзяш, у скандынаўскіх —Лінданісэ (дацк.:Lyndanisse),Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі ягоРэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвымааконда Равала, у рускім ужыванні —Рэвель (афіцыйная назва ўРасійскай імперыі да1917 года).

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

У X—XI стагоддзях на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географамІдрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзеналюбекскае гарадское права. З 1285 года членГанзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзенаРэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладайШвецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзеЛівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. УПаўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтрЭстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай зСанкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.

Адміністрацыйны падзел

[правіць |правіць зыходнік]

Талін уваходзіць у склад паветаХар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання4 сакавіка1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.:linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйнэ,Ласнамяэ,Мустамяэ,Нымэ (да1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.

Кожнай раённай управай кіруестарэйшына (эст.:linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданнімэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіяммуніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Талін знаходзіцца ўПаўночнай Еўропе, беразеТалінскага заліва (часткаФінскага заліва), за 80 кіламетраў адХельсінкі. Самае вялікае возера Таліна —Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада.Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне —Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раёнПірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.

Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца наТоампеа і ўЛаснамяэ.

Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёнеНымэ.

Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.

Адукацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
ГодКолькасць
1941176 000[8]
1959282 000[8]
1970363 000[8]
1975399 000[8]
1979442 960[9]
ГодКолькасць
1987478 000
1996434 800
1999435 000[10]
2011393 222[11]
2014411 063[12]
ГодКолькасць
2015413 782[13]
2016423 420[14]
2017446 055[15][16]
2018430 805[17]
2019434 562[18]
ГодКолькасць
2020437 619[19]
2021438 341[20]
2023453 864[21]
2024457 572[4]

Памятныя мясціны

[правіць |правіць зыходнік]

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Транспарт у Таліне

Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць |правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. https://www.tallinn.ee/et/linnavalitsus
  2. archINFORM — 1994.Праверана 9 мая 2019.
  3. https://it-ch.topographic-map.com/map-g52fnx/Tallinn/?zoom=19&center=59.43692%2C24.74537&popup=59.43701%2C24.74532
  4. абStatistical Database of Statistics EstoniaПраверана 27 мая 2024.
  5. https://est.postcodebase.com/node/491
  6. БелЭн 2002.
  7. Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. —ISBN 978-985-02-1748-6.
  8. абвгБольшая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. —М.:Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 233–235.
  9. 1979 Soviet census
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.:Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 402–404. — 552 с. —ISBN 985-11-0251-2
  11. 2011 Population and Housing CensusПраверана 14 ліпеня 2014.
  12. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 30 жніўня 2014.
  13. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 27 мая 2015.
  14. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 29 мая 2016.
  15. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 30 мая 2017.
  16. Большая российская энциклопедияМ.:Большая российская энциклопедия, 2004.Праверана 21 красавіка 2024.
  17. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 17 мая 2018.
  18. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 7 чэрвеня 2019.
  19. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 10 лістапада 2020.
  20. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 9 чэрвеня 2021.
  21. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991.Праверана 24 ліпеня 2023.
  22. https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/tallinn-estoniya/
  23. абвгдеёжзіклмнопTallinna suhted teiste linnadegaТалін, 2020.Праверана 14 кастрычніка 2020.
  24. https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/VILNIUS
  25. http://stolitsa.ee/101070
  26. http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
  27. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  28. https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
  29. https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/Kiel
  30. http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
  31. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Та́лін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. :БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 402—404. — 552 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0035-8. —ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́ллин // Т. 25. Струнино — Тихорецк. —М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 233—235. — (Большая советская энциклопедия :[в 30 т.] / гл. ред.А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
  • Та́ллинн // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 467—468. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.
  • Та́ллин // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. —М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 408—409. — 512 с. —ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»),ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»),ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Та́ллин // Энциклопедический географический словарь (руск.). —М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 659. — 800 с. — (Словари но­вого века). —5 000 экз. —ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Сцяг ЮНЕСКАСусветная спадчынаЮНЕСКА
ВежыТаліна
СлавутасціТаліна
Храмы
Будынкі і збудаванні
Прырода і паркі
Культура
Адукацыя
Помнікі
Гарадскія
муніцыпалітэты
Воласці
Сталіца
Гарады
Сталіцы краін-членаўААН
Сталіцы іншых тэрыторый
Сталіцы непрызнаных
і часткова прызнаных дзяржаў
Facebook (англ.) ·Facebook  ·LinkedIn ·X
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Талін&oldid=4976588"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp