Тале́да[7] (ісп.:Toledo) — горад у цэнтральнай частцыІспаніі, сталіца правінцыі Таледа і аўтаномнай супольнасціКастылія — Ла-Манча. Размешчаны да паўднёва-захаду адМадрыда нарацэ Таха і з’яўляецца цэнтрам архіепіскапства. Насельніцтва ў 2007 годзе складала78 618 жыхароў. У 1986 годзе гістарычны горад Таледа быў уключаны ўСпіс Сусветнай спадчыныЮНЕСКА.
Першыя пастаянныя паселішчы на тэрыторыі горада былі крэпасцямі, узведзенымі ў эпохукельта-іберыйцаў. У192 годзе да н.э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (па-лацінску:Toletum). Дзякуючы знаходжанню жалезнай руды каля горада, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які чаканіў уласныя манеты. Раскопкі шыкоўных віл таго часу сведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, якое мела свойакведук, да сённяшняга дня цалкам разбураны.
Пасля першых нападаўварвараў былі ўмацаваны антычныя сцены. У411 годзе горад кароткачасова захапіліаланы. У418 годзе ён перайшоў давестготаў і заставаўся іх сталіцай да711 года. За гэты час Таледа стаў цэнтрам каталіцкага архібіскупства. УСярэднявеччы Таледскія архібіскупы мелі ўласнае войска і прымалі ўдзел уРэканкісце і ў іншых ваенных аперацыях іспанскіх каралёў.
Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вестготаў у712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іх панавання.Альфонс VI заваяваў горад25 мая1085 года. Таледа стаў адной з рэзідэнцый каралёўКастыліі і заставаўся ёю да1561 года, пакульФіліп II не перанёс сваю рэзідэнцыю на 71 км уМадрыд, які ляжыць якраз пасяродПірэнейскага паўвострава і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.
Толе́до // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) /Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. —М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 419. — 512 с. —ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»),ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»),ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Толе́до // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 482. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.
Толе́до // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 369. — 459 с. — 70 000 экз.(руск.)