Тайв́ань (кіт.трад.臺灣, спр.台湾,піньіньtáiwān), афіцыйнаРэспубліка Кітай (кіт.трад.中華民國,піньіньzhōnghuá mínguó) — часткова прызнаная дзяржава ваУсходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамяМакаа іГанконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыіастравоў Тайвань,Пескадорас,Кіньмень,Дунша іМацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назваТайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назваКітай жа ёсць практычна манапалізаванаюКітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, наАлімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імемКітайскі Тайбэй.
Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцайгорад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на земліКітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былогаСССР,Манголіі, паўночнайМ’янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсусу і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу,ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыяГаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб’ядналіся. Вось яны:
КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.
Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвайРэспубліка Тайвань.
Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, усе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з1945), Тайвань быў членам-заснавальнікамААН. Аднак у1971 права прадстаўніцтва Кітая ўарганізацыі іСавеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. НаАлімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімацьтайваньскі сцяг і выконвацьнацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з’яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіраваназнешняя палітыка Тайваня.
Тайва́нь, Формоза / Барышников В. Н. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. —М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 209. — (Большая советская энциклопедия :[в 30 т.] / гл. ред.А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Тайва́нь, Формоза // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 465. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.
Тайва́нь // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. —М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 407. — 512 с. —ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»),ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»),ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).