Сіялко́т[1] (урду:سیالکوٹ,англ.:Sialkot,панджаб.:سیالکوٹ) —горад, размешчаны на паўночным усходзе правінцыіПенджаб уПакістане ля падножжа заснежаных вяршыньКашміра побач з ракойЧынаб. З’яўляецца сталіцай акругі Сіялкот. Горад знаходзіцца ў 125 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы правінцыі —Лахора, у некалькіх кіламетрах ад мяжы зІндыяй.
Існуюць розныя тэорыі паходжання горада Сіялкот, але сапраўднасць тэорый не пацверджана. Дзякуючы раскопкам у гэтым раёне, былі знойдзеныгрэчаскія манеты, старажытныя зараастрыйскія храмы і будысцкія ступы. СэрАляксандр Канінгем пісаў пра Старажытнасці Сіялкота ў сваіх Археалагічных дакладах.
Паводле ведычных і міфалагічных пісанняў, Сіялкот быў заснаваны Раджа-Сулам, імператарам Мадрадэсы, яго братамМадры, яго другой жонкай і яго маці. Ён быў дзядзькамПанду, чые подзвігі запісаны ў эпасе «Махабхарата». На працягу перыядуМахабхарты, горад звалі Сакала ці Сагала. З моманту смерці Раджа-Сула (каля 5000 гадоў назад) існуе традыцыя, што дынастыя павінна працягвацца 1500 гадоў. Сезонны паток, які цячэ праз увесь горад, вядомы як Айк Нала, згадваецца ўУпанішадах. У канцы ведычнага перыяду (1500—200 г. да нашай эры), Сакала (Сіялкот) быў сталіцайМадрас (Брыхадараньяка-ўпанішада). У тыя гады Сіялкот быў пакрыты густымі лясамі і населеныжывёлагадоўцамі.