Лонданскі Сіці (англ.:City of London) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», цырыманіяльнаеграфства ў цэнтрырэгіёнаВялікі Лондан, гістарычнае ядроЛондана, якое сфарміравалася на аснове старажытнарымскага горадаЛандыніум (Londinium).
Плошча ў межахЛонданскай сцяны рымскага паходжання — 2,6 км², адсюль паходзіць мянушка — «квадратнаяміля» (англ.:Square mile). На ўсход ад Сіці распасціраецца «пралетарскі» Лондан —Іст-Энд, а на захад — больш рэспектабельныВест-Энд. Дэвіз Сіці —Domine dirige nos («Накіроўвай нас, Госпадзі»).
Мае правыцырыманіяльнага графства і гарадскога раёна з асаблівымі гістарычнымі прывілеямі: у Сіці ёсць уласнаяпаліцыя, манарх можа заехаць на тэрыторыю Сіці толькі з дазволу лорд-мэра. Сіці з 1695 года нададзены правамі асобнага горада, і ў яго ёсць свой урад (12 кіраўнікоў). Сталае насельніцтва — 7200 чал. (найменш населены раён Лондана). У працоўныя дні насельніцтва павялічваецца больш за ў 30 раз за кошт служачых размешчаных там штаб-кватэр кампаній.
Для архітэктурнага аблічча Сіці характэрны рэзкія кантрасты помнікаў даўніны (асабліва рэнаўскагакласіцызму) з ультрасучаснымі будынкамі, такімі, як хмарачос «Сент-Мэры Экс 30».