Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Сцяг Даніі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Сцяг Каралеўства Данія
Зацверджаны1 мая1893
15 чэрвеня1219 (дэ-факта)
ПрапорцыяМаленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 28:37


Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга



Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга СцягВМС
Прапорцыя56:107

Дзяржаўны сцягДаніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.:Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй,Нарвегіяй,Ісландыяй), а таксамаФінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) іФарэрамі, якія з'яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб'яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да1821 года, калі Нарвегія зацвердзілаўласны сцяг. Данеброг з'яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Падданне аб з'яўленні

[правіць |правіць зыходнік]

У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караляВальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка адКалывані (дацк.:Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч грудыТаампэа.

15 чэрвеня1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Нападэстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачала адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.

Дзень перамогі ў Бітве прыКалывані, вядомай гэтак жа пад назвай БітваВальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.

Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў зДаніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.

Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга

[правіць |правіць зыходнік]

Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:

  • Чырвонае палотнішча з белым крыжам было ў пачатку новага часу ваенным сцягам нямецкага імператара.
  • Падобныя сімвалы маюць: дзяржаўныя сцягі:Мальта,Швейцарыя; шматлікія гербы еўрапейскіх гарадоў і правінцый.

Гісторыя змен сцяга

[правіць |правіць зыходнік]

Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у1397 годзе дацкая каралеваМаргарэт I аб'яднала ўКальмарскую уніюДанію,Швецыю іНарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з'явіліся 3 кароны. У1523 годзе адДаніі аддзяліласяШвецыя, а ў1812 іНарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
КраіныЕўропы: Сцягі
Залежныя тэрыторыі
¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці адправедзенай мяжы (en)
² У асноўным у Азіі
Данія паводле тэм
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Сцяг_Даніі&oldid=4314449"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp