Сумба́ва[1] (індан.:Sumbawa) —востраў у складзеМалых Зондскіх астравоў, тэрыторыяІнданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай з’яўляецца горад Біма-Рама.
Размяшчэнне Сумбавы
Плошча вострава складае 15 448[крыніца?] (каля 13 300[1][2][3]) км². Насельніцтва каля 1 мільёна чалавек (2000)[1].
У вострава даўгаватыя абрысы, ён працягнуўся з захаду на ўсход. Даўжыня каля 280 км і ў шырыня — 90 км. На захад ад Сумбавы размешчаны востраўЛамбок, на ўсход — востраўФлорэс. Ландшафт Сумбавы гарысты і пакрыты трапічным лесам. Узбярэжжа характарызуецца шматлікімібухтамі. На поўначы вострава знаходзіцца вулканТамбора.
Карэннымі жыхарамі вострава Сумбава з’яўляюцца народысамава імбоджа.
Сумба́ва // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 457. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.