Суда́н[2] (араб.السودان), афіцыйнаРэспубліка Суда́н[2] (араб.جمهورية السودان) — краіна, якая знаходзіцца ў Паўночна-УсходняйАфрыцы. З’яўляецца трэцяй краінай Афрыкі па плошчы (пасляАлжыра іДР Конга) і трэцяй краінай арабскага свету (пасля Алжыра іСаудаўскай Аравіі). Па дадзеных перапісу 2015 года насельніцтва Судана перавышае 40 млн жыхароў.Хартум — сталіца, а таксама палітычны, культурны і гандлёвы цэнтр краіны,Амдурман — другі па велічыні горад.
Назва краіны паходзіць ад арабскага словаBilad-al-sudan, літаральна — «краіна чорных».
Судан быў домам для многіх старажытных цывілізацый, такіх якцарства Куш,Керма,Набадыя,Алодыя,Макурыя,Мероэ і іншыя, большасць з якіх рассяляліся ўздоўж Ніла. Падчас дадынастычнага перыядуНубія (сённяшнія тэрыторыі паўднёвага Егіпта і паўночнага Судана) іВерхні Егіпет былі амаль культурна ідэнтычнымі, і сістэма кіравання фараонаў адначасова развілася там да 33 стагоддзя да н.э. З-за сваёй блізкасці да Егіпта Судан прымаў удзел у больш шырокай гісторыіБлізкага Усходу, быўхрысціянізаваны ў 6 стагоддзі іісламізаваны ў 15 стагоддзі. У выніку хрысціянізацыістаражытнанубійская мова стала самай ранняй з запісаныхніла-сахарскіх моў (раннія запісы адносяцца да 9 стагоддзя).
ВобласцьНубія на мяжы сучасных Судана іЕгіпта — адно з найстаражытнейшых месцаў фарміраваннядзяржаўных утварэнняў. Тут у сярэдзіне 4 тысячагоддзя наНіле ўзнікла паселішчаКерма, якое хутка расло і да 2 тысячагоддзя да н. э. ператварылася ў буйныгорад, цэнтраднайменнай дзяржавы, роўны па плошчы з тагачаснымі сталіцаміСтаражытнага Егіпта. У пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. ніжняя Нубія трапіла пад уплыў егіпцян. Аднак Керма захавала сваю самабытнасць. У XVIII—XVI стст. да н. э., калі паўночны Егіпет быў захопленыгіксосамі, яе ўладары пашырылі свой кантроль на верхнюю Нубію і паўднёвы Егіпет.
У сярэдзіне 2 тысячагоддзяЯхмас I перамог гіксосаў і нубійцаў. Да 1450 годзе да н. э. Керма прыйшла ў заняпад. У Нубіі некалькі стагоддзяў дзейнічала егіпецкая дзяржаўная адміністрацыя. Але ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э. тут узнікла самастойная дзяржаваКуш, для якой было характэрна спалучэнне мясцовых і егіпецкіх культурных традыцый. Яе першасным цэнтрам былаНапата, пазней —Мероэ. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э.экалагічны крызіс выклікаў хвалю міграцыікушыцкага насельніцтва ўглыбАфрыкі. У330 годзе Мероэ быў зруйнаваны войскамАксума.
УXVI стагоддзі значная частка сучаснага Судана ўвайшла ў складмусульманскай дзяржавыФундж з цэнтрам уСенары. Да пачаткуXIX ст. большасць насельніцтва Судана была ісламізавана.
Судан у складзе Асманскай імперыі. Махдзісцкі Судан
У1821 годзе Судан заваяваны правіцелем Егіпта Мухамедам Алі. У1881 годзе прапаведнікМухамед Ахмед абвясціў сябемахдзі і ўзначаліўпаўстанне махдзістаў, якое паклала канец турэцка-егіпецкаму панаванню і стварыла ў Судане тэакратычную незалежную дзяржаву. Паўстанне ў1898—1899 гадоў задушылі англічане.
У1899—1955 гадах Судан — калоніяВялікабрытаніі (да1951 года фармальна лічыўся англа-егіпецкім кандамініумам). У 1940-я гады склаліся партыі аль-Ума (стаяла за незалежнасць Судана) і нацыянал-юніянісцкая (НЮП; стаяла за саюз з Егіптам).
1 студзеня1956 года абвешчана незалежнасць Судана. З1958 годзе ўсталяваўся рэжым ваеннай дыктатуры генералаІ. Абуда, які скінуты ў1964 годзе. Аднак і новыя ўрады1964 і1965 гадах не здолелі вырашыць наспелыя праблемы. У1969 годзе ваенныя на чале зДж. Німейры ажыццявілі дзяржаўны пераварот; краіна атрымала назву Дэмакратычная Рэспубліка Судан; яе прэзідэнтам з1971 года стаў Німейры. У1972 годзе падпісана пагадненне з прадстаўнікамі паўстанцаў паўднёвых правінцый Судана аб пашырэнні самакіравання. У1973 годзе прынята канстытуцыя, якая дазваляла толькі адну палітычную партыю —Суданскі сацыялістычны саюз (ССС). Увядзенне ў1983 годзе ісламскага заканадаўства выклікала незадаволенасць немусульманскага насельніцтва поўдня, дзе аднавіла ўзброенную барацьбуСуданская нацыянал-вызваленчая армія. У1985 грдзе ваенныя на чале з генераламС. ад-Дагабам скінулі Німейры,ССС распушчаны, адноўлена дзейнасць іншых палітычных партый; краіна перайменавана ў Рэспубліку Судан. Па вынікахпарламенцкіх выбараў у 1986 годзе створаны кааліцыйны ўрад на чале з лідарам партыі аль-УмаС. аль-Махдзі. Няздольны вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны, гэты ўрад скінуты30 чэрвеня1989 года ў выніку ваеннага перавароту з удзелам ісламскіх фундаменталістаў; дзейнасць канстытуцыі і палітычных партый прыпынена. Улада перайшла да Савета камандавання рэвалюцыяй на чале з генераламАмарам аль-Башыра (з1998 года — прэзідэнт Судана). Значны ўплыў на ўрад мае ісламская фундаменталісцкая арганізацыяНацыянальны ісламскі фронт.
З снежня2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіныА. Х. аль-Башыра. З пачатку пратэстаў загінулі як мінімум 32 актывіста. У лютым2019 года аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год.6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[3].
11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[4]. Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф аб’явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб’яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы[5].
Ваенны савет, што захапіў уладу ў краіне, узначаліўАвад Мухамед Ахмед ібн Ауф, які перад гэтым некалькі месяцаў займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта[6]. Але 12 красавіка ён падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генералаАбдэль Фатаха Бурхана[7]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[8].
Апазіцыя заклікала да найхутчэйшага стварэння пераходнага ўраду і распачала страйк каля міністэрства абароны ўХартуме. 3 чэрвеня суданская армія пачала разгон лагера пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю. Каля 100 чалавек загінулі, целы 40 чалавек былі знойдзены ў рацэНіл[9].
Апазіцыя і ваенны савет Судана 5 ліпеня дасягнулі пагаднення аб раздзяленні ўлады ў пераходны перыяд да правядзення выбараў. Бакі дамовіліся стварыць суверэнны савет з пяці ваенных і пяці грамадзянскіх асоб, які будзе дзейнічаць як мінімум тры гады. 17 ліпеня Пераходны ваенны савет Судана і апазіцыйны альянс «Сілы за свабоду і перамены» падпісалі ў Хартуме ў прысутнасці пасрэднікаў зЭфіопіі іАфрыканскага саюза палітычнае пагадненне, прызначанае пракласці шлях да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне[10].
11—15 красавіка 2010 года прайшлі першыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары з удзелам розных палітычных партый. Галоўны апазіцыйны кандыдат, Ясір Арман з партыіНАВС, зняў сваю кандыдатуру за некалькі дзён перад выбарамі. Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў аб’яўлены Амар Хасан аль-Башыр (68,24 %). Па выніках парламенцкіх выбараў больш за ўсё галасоў набрала партыя Нацыянальны кангрэс Судана.
Парламент двухпалатны — Савет правінцый (50 месцаў, абіраецца органамі кіравання правінцый на 6-гадовы тэрмін) і Нацыянальная асамблея (450 месцаў, у 2005 годзе былі прызначаныя прэзідэнтам — запоўнена 360 месцаў: 355 ад прэзідэнцкай партыі Нацыянальны кангрэс і 5 беспартыйных).
Сцяг Судана ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос аднолькавай шырыні (чырвонага, белага і чорнага колераў) і зялёнага трохкутніка, накладзенага па-над імі злева. Ён заснаваны на сцягу арабскага вызвалення і з’яўляецца падобным на сцягіЕгіпта,Ірака,Сірыі іЕмена, якія таксама выкарыстоўваюць стандартныяпанарабскія колеры, сярод якіх зялёны з’яўляецца менш значным. Чырвоны, белы, чорны і зялёны колеры гістарычна звязаны з арабскім народам іісламскай рэлігіяй на працягу многіх стагоддзяў і сімвалізуюць арабскае адзінства і незалежнасць. Да ваеннага пераваротуДжафара Німейры ў 1969 годзе ў краіне выкарыстоўваўся трыкалор з блакітна-жоўта-зялёны трыкалор, які быў абраны як нейтральны паміж рознымі этнічнымі групамі і палітычнымі партыямі і сімвалізаваўраку Ніл (блакітны),пустэльню Сахару (жоўты) і сельскагаспадарчыя землі (зялёны).
Цяперашні сцяг быў прыняты 20 мая 1970 года. Чырвоная паласа на ім сімвалізуе барацьбу Судана за незалежнасць, а таксама ахвяры многіх пакутнікаў краіны. Белая паласа сімвалізуе мір, святло і аптымізм, а таксама звязана зЛігай белага сцяга, нацыяналістычнай арганізацыяй, якая паўстала супраць каланіяльнага панавання ў 1924 годзе. Чорны колер сімвалізуе саму назву краіны: у перакладзе з арабскай мовы «судан» азначае «чорны». Ён таксама ўяўляе сабой чорны сцяг нацыяналістаў, якія ваявалі супраць каланістаў падчасМахдысцкай вайны ў канцы 19 стагоддзя. Зялёны колер сімвалізуе іслам, сельскую гаспадарку і росквіт зямлі.
Сучасны нацыянальны герб Судана быў прыняты ў 1985 годзе. Ён уяўляе сабойптушку-сакратара, якая нясе шчыт часоўМухамада Ахмада, самаабвешчанагаМахдзі, якікароткі час кіраваў Суданам у 19 стагоддзі. Апроч таго, на гербе змешчаныя два скруткі: верхні з нацыянальным дэвізам, «النصر لنا» («Перамога за Намі»), і ніжэй з назвай дзяржавы, «جمهورية السودان» («Рэспубліка Судан»). Птушка-сакратар была абраная як суданскі варыянтАрла Саладзіна іЯстраба Куарэша, якія прысутнічаюць у эмблемах некаторых арабскіх дзяржаў і звязаны зарабскім нацыяналізмам. Выява нацыянальнага герба таксама з’яўляецца прэзідэнцкай пячаткай і размяшчаецца ў залатым колеры на сцягупрэзідэнта дзяржавы і на транспартных сродках прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Да 1970 года выкарыстоўваўся герб з выявайнасарога і дзвюх пальм і аліўкавых галін па баках, а таксама са скруткай з назвай дзяржавы, «جمهورية السودان» («Рэспубліка Судан»), размешчанай ніжэй.
Ваенная арганізацыя Рэспублікі Судан, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, складаецца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх сіл, паветраных сіл і сіл народнай абароны.
Большую частку тэрыторыі Судана займаеплато (вышыні 300—1000 метраў), якое з поўдня на поўнач перасякае даліна ракіНіл, утваранай зліццёмБелага іБлакітнага Ніла. У раёне зліцця знаходзіцца сталіца краіны, горадХартум. Усе рэкі адносяцца да басейна Ніла.
Па ацэнцы на ліпень 2015 года насельніцтва Судана складае 40 234 882 чалавекі[12];на ліпень 2010 года — 30,89 мільёна чалавек (не ўключаючыПаўднёвы Судан). Гадавы прырост знаходзіцца на ўзроўні 2,15 %.Сумарны каэфіцыент нараджальнасці — каля 4,4 нараджэнняў на жанчыну.Дзіцячая смяротнасць — 78 на 1000. Сярэдняя працягласць жыцця складае 54,2 года ў мужчын, 56,7 гадоў у жанчын. Гарадское насельніцтва — 43 %. Узровень пісьменнасці складае 71 % сярод мужчын і 50 % сярод жанчын (па ацэнцы 2003 году).
Па меншай меры 70 моў з’яўляюцца роднымі для жыхароў Судана. Найважнейшыя мовы — арабская, нілоцкія мовы, нубійская, беджа. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца арабская і англійская.
Пасля аддзяленняПаўднёвага Судана ў 2011 годзе больш за 97 % насельніцтва краіны прытрымліваюццаісламу. Большасць мусульман з’яўляюцца членамі дзвюх ісламскіх груп:суфізму ісалафізму. Большасць насельніцтва Паўночнага Судана вызнаеіслам суніцкага толку (95 %), хрысціянства — 1 %, абарыгенныя культы — 4 %.
Судан належыць да групы самых бедных і найменш эканамічна развітых дзяржаў свету. Адна з самых бедных сярод арабскіх краін (разам зМаўрытаніяй іЧадам уваходзіць у т.зв. судан-сахарскі «пояс беднасці»).
Асноўныя даходы краіне прыносіць сельская гаспадарка, а таксама здабыча нафты.
Да другой паловы 2008 года эканоміка Судана хутка расла (ростВУП больш за 10 % у 2006 і 2007 гадах) — дзякуючы павелічэнню здабычы нафты (пры высокіх цэнах на нафту) і буйным замежным інвестыцыям. Судан пачаў экспартаваць нафту з канца 1999 года.
ВУП на душу насельніцтва ў 2009 годзе — 2,3 тыс. дал (181-е месца ў свеце). Ніжэй за ўзровень беднасці — 40 % насельніцтва (у 2004 годзе). Узровень беспрацоўя — 18,7 % (у 2002 годзе). Інфляцыя — 14,3 % (у 2008 годзе).
Прамысловасць развітая слаба. Асноўныя — здабыча і перапрацоўканафты, апрацоўкабавоўны,тэкстыль, апрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі,абутак, зборка аўтамабіляў.
Краіна адчувае сур’ёзны недахоп электраэнергіі. 80 % патрэб у паліве і электраэнергіі пакрываецца за кошт драўніны і драўнянага вугалю, а таксама адходаў сельскагаспадарчай вытворчасці — прэсаванай лупіны арахісу і сцябла бавоўніку. Працуюць 11цеплаэлектрастанцый (каля сталіцы — самая буйная, у гарадахКасала,Косці, Хартум,Шандзі і інш.) і 3ГЭС. Больш за 80 % электраэнергіі выпрацоўваецца на электрастанцыях, размешчаных у цэнтральнай частцы краіны.
З лютага2018 да красавіка2019 года ў краіне адбылося 5 адключэнняў электрычнасці[15].
Суда́н // Советская историческая энциклопедия. В. 16 т. — Том 13. Славяноведение — Ся Чен. — М.: Государственное научное издательство «Советская энциклопедия», 1971. Стлб. 920—931. — 1124 стлб. с илл. и картами; 8 л. карт и илл. — 57 800 экз.(руск.)
Суда́н // Энциклопедический географический словарь. — М.: РИПОЛ классик, 2011. С. 641—643. — 800 с.: ил. 5000 экз. — (Словари нового века) —ISBN 978-5-386-03063-6.(руск.)