Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Стэфан II (III)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан II (III)
лац.:Stephanus PP. II (III)
Стэфан II (III)
92-іпапа
30 сакавіка 752 —26 красавіка 757
ПапярэднікСтэфан II
ПераемнікПавел I

Дзейнасцьпрэсвітар,аўтар
Нараджэннекаля714
Смерць26 красавіка757[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імемСтэфан.

Стэфан II (III) (лац.:Stephanus PP. II (III);715,Рым —26 красавіка757) —Папа Рымскі з26 сакавіка752 па26 красавіка757.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Паходзіў з арыстакратычнай рымскай сям’і. Галоўнай праблемай пяцігадовага пантыфікату быў наступ лангабардаў у Італіі. У 752 годзе падпісаў мір на 20 гадоў з каралём лангабардаў Айстульфам, але праз 4 месяцы той парушыў мірны дагавор і абвясціў аб намеры далучыць Рым да каралеўства. Спробы Папы Стэфана пачаць новыя перамовы з лангабардамі праваліліся, Канстанцінопаль адмовіў Папе ў дапамозе. У гэтых умовах Папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да франкаў.

У754 годзе ён паехаў уПарыж, дзе заключыў саюз зПіпінам Кароткім супраць лангабардаў. У базіліцы Сен-Дэні Папа памазаў на царства Піпіна і яго сыноў і абвясціў караля франкаў патрыцыем і абаронцам Хрысціянскай царквы. Землі, адваяваныя Піпінам у 756 годзе, паклалі пачатак стварэннюПапскай вобласці. Акрамя гэтага, Стэфан пачаў у Рыме будаўніцтва званіц і ўвёў у Рыме звон.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
⛭
I стагоддзе
II стагоддзе
III стагоддзе
IV стагоддзе
V стагоддзе
VI стагоддзе
VII стагоддзе
VIII стагоддзе
IX стагоддзе
X стагоддзе
XI стагоддзе
XII стагоддзе
XIII стагоддзе
XIV стагоддзе
XV стагоддзе
XVI стагоддзе
XVII стагоддзе
XVIII стагоддзе
XIX стагоддзе
XX стагоддзе
XXI стагоддзе
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Стэфан_II_(III)&oldid=4308755"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp