Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Стыў Джобс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стывін Пол Джобс
англ.:Steve Jobs
Джобс трымае белы iPhone 4 на Worldwide Developers Conference у 2010 годзе
Джобс трымае белыiPhone 4 наWorldwide Developers Conference у 2010 годзе
Імя пры нараджэнніангл.:Steven Paul Jobs
Род дзейнасціпрадпрымальнік, вынаходнік, дызайнер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, фінансіст, technology entrepreneur
Дата нараджэння24 лютага1955(1955-02-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці5 кастрычніка2011(2011-10-05)[3][4][…](56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг ЗШАЗША
Веравызнаннебудызм і Дзэн
Бацькабіялагічны: Абдулфата "Джон" Джандалі (нарад. 1931)прыёмны: Пол Рэйнгалд Джобс (1922-1993)
Мацібіялагічная: Джоан Кэрал Шыбле (нарад. 1932)прыёмная: Клара Джобс (1924-1986)
ЖонкаLaurene Powell Jobs[d]
ДзеціLisa Brennan-Jobs[d], Reed Paul[d], Erin Sienna[d] і Eve Jobs[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
АўтографВыява аўтографа
Сайтapple.com/stevejobs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчамДжобс.

Стывен Пол Джобс, больш вядомы якСтыў Джобс (англ.:Steven Paul Jobs, Steve Jobs; Steve Jobs;24 лютага1955 —5 кастрычніка2011[7]) —амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар амерыканскай карпарацыі Apple Inc. Джобс таксама з’яўляўся заснавальнікам іCEO кампаніі NeXT і кінастудыіPixar. Атрымаў шырокае прызнанне як піянер рэвалюцыі ў галіне персанальных камп’ютараў[8][9].

У канцы 1970-х гадоў Джобс разам з сузаснавальнікам кампанііAppleСтывам Вознякам стварылі адзін з першых камерцыйна паспяховых персанальных камп’ютараў. Камп’ютар Apple II стаў першым масавым прадуктам кампаніі Apple. У пачатку 1980-х гадоў Джобс быў у ліку першых людзей, якія звярнулі ўвагу на камерцыйны патэнцыял камп’ютарнай мышы пры выкарыстанні яе ў графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта прывяло да з’яўлення камп’ютараў Apple Lisa і, праз год, Macintosh (Mac).

Прайграўшы барацьбу за ўладу з Саветам дырэктараў у 1985 годзе, Джобс пакінуў Apple і заснаваў NeXT — кампанію, што распрацоўвала камп’ютарную платформу для ВНУ і бізнесу. У 1986 годзе ён набыў падраздзяленне камп’ютарнай графікі кінакампаніі Lucasfilm, ператварыўшы яго ў студыю Pixar. Ён заставаўся CEO Pixar і асноўным акцыянерам, пакуль студыя не была набыта The Walt Disney Company у 2006 годзе, што зрабіла Джобса найбуйнейшым прыватным акцыянерам і членам савета дырэктараў Disney.

Цяжкасці з распрацоўкай новай аперацыйнай сістэмы для Mac прывялі да пакупкі NeXT кампаніяй Apple у 1996 годзе, для выкарыстання аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP у якасці асновы дляMac OS X. У рамках дагавора Джобс атрымаў пасаду дарадцы Apple. Да 1997 года Джобс вярнуў кантроль над Apple, узначаліўшы карпарацыю. Пад яго кіраўніцтвам кампанія была выратавана ад банкрутцтва і праз год пачала прыносіць прыбытак. На працягу наступнага дзесяцігоддзя Джобс кіраваў распрацоўкайiMac,iTunes,iPod,iPhone iiPad, а таксама развіццёмApple Store,iTunes Store іApp Store. Поспех гэтых прадуктаў і паслуг забяспечыў некалькі год стабільнага фінансавага прыбытку і дазволіў Apple стаць у 2011 годзе самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Шматлікія каментатары называюць адраджэнне Apple адным з найвялікшых дасягненняў у гісторыі сусветнага бізнесу. У той жа час Джобса крытыкавалі за аўтарытарны стыль кіравання, агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да канкурэнтаў, імкненне да таталітарнага кантролю за прадукцыяй нават пасля яе рэалізацыі пакупніку.

Джобс атрымаў грамадскае прызнанне і шэраг узнагарод за аказанне ўплыву на індустрыю тэхналогій і музыкі. Яго нават часам называюць «бацькам лічбавай рэвалюцыі». Джобс быў выдатным аратарам і вывеў прэзентацыі інавацыйных прадуктаў на новы ўзровень, ператварыў іх у захапляльнае шоу. Яго лёгкапазнавальная фігура ў чорнай кашулі, пацёртых джынсах і красоўках акружана сваеасаблівым культам.

Пасля 8 год хваробы Стыў Джобс памёр у 2011 годзе адраку падстраўнікавай залозы.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Isaacson W.Steve Jobs — 1 —Simon & Schuster, 2011. — P. 3. — 630 p. —ISBN 978-1-4516-4853-9
  2. Levy S.Steve Jobs //Encyclopædia BritannicaПраверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://apnews.excite.com/article/20111011/D9Q9T1D00.html
  4. Isaacson W.Steve Jobs — 1 —Simon & Schuster, 2011. — P. 575. — 630 p. —ISBN 978-1-4516-4853-9
  5. Apple executive Steve Jobs resigns — 2011.
  6. Steve JobsSimon & Schuster, 2015. — С. 16. —ISBN 978-1-5011-2762-5
  7. Statement by Apple’s Board of Directors (прэс-рэліз)(англ.)
  8. Inventor of the Week Archive(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2003. Праверана 13 November 2011.
  9. Allen, Frederick E. (November 9, 2011).Malcolm Gladwell Gets Steve Jobs Wrong.Forbes.Архівавана з арыгінала 15 верасня 2012. Праверана 16 лютага 2013.By Gladwell's definition, most of the greatest inventions would be tweaks.
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
BIBSYS5081107 ·BNCa11292131 ·BNEXX5098457 ·BNF12154091r ·CiNiiDA17359034 ·CONOR209714787 ·EGAXABalis2897786 ·GND118868284 ·GTAA223681 ·ICCUTO0V653584 ·ISNI0000000078613326 ·LCCNn87883336 ·LNB000168898 ·NDL00620888 ·NKCjs20050718011 ·NLA4986355848380231 ·NLG261112 ·NLPa0000002016127 ·NSK000550006 ·NTA071962301 ·NUKATn2010040818 ·PTBNP1326358 ·LIBRIS347377 ·SUDOC03004460X ·VIAF84237107 ·ULAN500333099
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Стыў_Джобс&oldid=4754439"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp