Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Струг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Струг (значэнні).
Струг з прамым лязом і асіметрычнымі ручкамі
Струг з выгнутым лязом і з лязом, сагнутым у кола

Струг[1],ско́бля[2][3][4] — старажытныцяслярскі,сталярны,бандарны ікушнерскі інструмент. Таксама агульная назва сталярных інструментаў (зензубель,гэбель,фальцгэбель,фуганак,рубанак,шпунтубель і інш.)[5].

Скоблі вядомы з эпохіпалеаліту[2]. Укаменным ібронзавых вяках гэта была пласцінка зкрэменю, з выгнутым краем. Ужалезным веку іх сталі вырабляць зжалеза. Шырока скоблі выкарыстоўваліся ў X—XIII стагоддзях[2]. Іх канструкцыя практычна не змянялася на працягу вякоў і дажыла да сучаснасці.

Стругі (скоблі) бываюць з прамым або выгнутым лязом. Ручкі струга могуць быць пастаўлены паралельна або асіметрычна. Выкарыстоўваюцца пры вырабе клёпакбочак, абручоў, падрэзкі краёў, зняццякары з драўніны, першаснай апрацоўкі драўняных вырабаў, апрацоўкі скур і інш.

Асобны від скоблі — спецыяльны інструмент для выканання больш складанай працы, у якога металічнае завостранае лязо сагнута ў кола, а абодва канцы замацаваны ў адной ручцы[2].

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. БелЭн 2002.
  2. абвгЭГБ 2001.
  3. ТСБЛМ 2002.
  4. Музей сялянскага побытуАрхівавана 4 чэрвеня 2023. на сайцеПолацкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа(Праверана 4 чэрвеня 2023)
  5. БРЭ 2004—2017.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Прылады
Матэрыял
Крыніцы скуры
Вытворчасць
Мастацкая апрацоўка скуры (руск.) (бел.
Заменнікі
Іншае
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Струг&oldid=4824137"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp