Статус-кво (лац.:status quo, літаральна — «становішча, у якім») —тэрмін, які ўжываецца ў міжнародным праве для абазначэння актуальнага ў пэўны момант (сучаснага ці былога) фактычнага або прававога становішча, аб аднаўленні або захаванні якога ідзе гаворка.
У міжнароднай прававой практыцы ўжываецца таксаматэрмін «status quo ante bellum» — становішча, якое існавала перад пачаткамвайны.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).