Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Соха

51°30′46″ пн. ш. 0°08′06″ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра аднайменны кварталНью-Ёрка гл.Соха, Манхэтэн.
Карта Соха

Со́ха (англ.:Soho) — гандлёва-забаўляльны квартал у цэнтральнай частцылонданскагаВест-энда. Квартал абмежаваныОксфард-стрыт з поўначы,Рыджэнт-стрыт з захаду,Лестэр-сквер іплошчай Пікадзілі з поўдня іЧарынг-Крос-роўд з усходу. У паўднёвай частцы раёна размешчаны лонданскіЧайна-таўн. На захадзе ад Соха знаходзіцца эксклюзіўны кварталМэйфэр.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Раней на месцы Соха была невялікая вёсачка, пакульГенрых VIII не загадаў разбіць у1536 годзе каралеўскі парк у рэзідэнцыіУайтхол. Назва Соха замацавалася за мястэчкам уXVII стагоддзі; гісторыкі лічаць, што назва пайшла ад паляўнічага кліку.

У адрозненне ад прэстыжных суседніх кварталаўМэйфэр,Блумсберы іМэрылебан, у Соха сяліліся галоўным чынамімігранты і ніжэйшыя пласты насельніцтва. УXIX стагоддзі заможныя гараджане канчаткова пакінулі квартал, Соха стаў прыстанкампублічных дамоў, невялікіхтэатраў і іншых забаўляльных устаноў. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Соха ўспыхнула эпідэміяхалеры, якая панесла жыцці 14 000 чалавек. Дзякуючы даследаваннямДжона Сноу ў1854 годзе было ўстаноўлена, што віной таму з’яўляюццасцёкавыя воды, якія сцякалі наўпрост уТэмзу. Пасля перакрыццяводапомпы эпідэмія пайшла на спад.

У першай паловеXX стагоддзя недарагіякафэ сталі месцам сустрэч прадстаўнікоўбагемы — пісьменнікаў, мастакоў, інтэлектуалаў. З сярэдзіны XX стагоддзя асабліва актыўна стала развівацца музычнае жыццё Лондана, асаблівую папулярнасць заваяваліджаз і пазнейрок. У1960-хКарнабі-стрыт стала сэрцам «свінгуючага Лондана». Таксама Соха быў цэнтрам лонданскайбіт-культуры.

Цяперашні час

[правіць |правіць зыходнік]

У наш час Соха лічыцца галоўным гандлёва-забаўляльным кварталам Лондана з вялікай колькасцютэатраў ікінатэатраў,начных клубаў,пабаў,публічных дамоў ісекс-шопаў. Апроч гэтага ў Соха абгрунтаваласягей-вёска, большасць прадстаўнікоўнетрадыцыйнай арыентацыі пражываюць у раёнеОлд-Комптан-стрыт.

Галерэя

[правіць |правіць зыходнік]
commons:Соха наВікісховішчы

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
СлавутасціЛондана
Раёны і кварталы
Вуліцы, плошчы
і бульвары
Грамадскія будынкі
і збудаванні
Палацы і рэзідэнцыі
Музеі і бібліятэкі
Мемарыялы і помнікі
Храмы і манастыры
Паркі, мемарыялы
і могілкі


Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Соха&oldid=4756229"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp