Паводле даных перапісу 2022 года насельніцтва Сербіі складае 6 664 449 жыхароў[2]. Сталіца краіны,горад Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Прыкладна ў VI—VII стст. па рэках Заходняя Марава, Дрына, Босна і Нерэтва рассяліліся славянскія плямёны. Першапачаткова гэтыя ізаліраваныя рэгіёны называліся Рашка, Дукля, Паганія, Травунія, Захум’е іБоснія.Славяне асімілявалі мясцовыяілірыйскія іфракійскія плямёны. У выніку гэтага пачала зараджаццасербская нацыя.
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ўсербаў пачалі складвацца ў VIII—IX стст., перш за ўсё ў Рашцы. У Х ст. у суседнім Захум’і ўзнік другі цэнтр. З утварэннем дзяржаўнасці сербам даводзілася змагацца за існаванне з суседніміБалгарыяй іВізантыяй.
Калі ў Х ст.Балгарыя іВізантыя былі часова аслаблены барацьбой,Часлаў Кланіміравіч аб’яднаў пад сваёй уладай этнічна сербскія землі, у тым лікуБоснію і Травунію. Аднак пасля яго смерці створаная ім дзяржава пачала паступова развальвацца.
У пачатку ХІ ст. амаль усе сербскія землі апынуліся пад намінальнай уладай спачаткуБалгарыі, а пасля —Візантыі. У гэтай сітуацыі новым цэнтрам згуртавання сербскіх зямель стала Дукля. Дуклянскі князь Ваіслаў і яго сын Міхаіл аб’ядналі значную частку сербскіх зямель. Наступны ўладар Дуклі Канстанцін Бодзін працягваў працэс аб’яднання, аднак пасля яго смерці створаная дуклянскімі ўладарамі дзяржава распалася. У выніку сербскія землі апынуліся пад уладайВізантыі.
У другой палове ХII ст. цэнтрам аб’яднання сербскіх зямель зноў стала Рашка. Пасля напружанай барацьбы феадальных кланаў уладу ў Рашцы ўзяўСтэфан Неманя, заснавальнік дынастыі Неманічаў. На працягу ХІІ—ХІІІ стст. прадстаўнікі дынастыі атрымалі каралеўскі тытул ад рымскага папы і здолелі дабіцца прызнанняаўтакефаліі сербскай царквы ад Канстанцінопаля. Гэта сведчыла аб прызнанніСербіі як самастойнай дзяржавы.
У 1331 г. кіраўніком Сербскай дзяржавы стаўСтэфан Душан. Час яго кіравання лічыцца перыядам росквіту сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці. Сербія падпарадкавала Балгарыю, а ў 1346 г.Стэфан Душан каранаваўся ўжо як цар сербаў і рамееў (грэкаў-візантыйцаў). Годам раней сербская царква стала патрыярхіяй.
Пасля смерціСтэфана Душана ў 1355 г. каралём Сербіі стаўСтэфан V Ураш, які не меў палітычных здольнасцей свайго бацькі. Пачаўся распад дзяржавы і наступіў складаны палітычны крызіс. Пераможцам з палітычнай барацьбы выйшаў князьЛазар Гырбланавіч.
Галоўнай пагрозай для Сербіі ў гэты перыяд сталі туркі-асманы, якія паступова захапілі значную частку візантыйскіх уладанняў і пагражалі ўсім Балканам.Лазар стварыў саюз з удзелам баснійскага банаТвртка супраць турак.
15 чэрвеня 1389 г. наКосавам полі адбылася адна з буйнейшых бітв Сярэднявечча. Туркі з-за сваёй значнай колькаснай перавагі здолелі перамагчы, і прымусілі сербаў скласці нявыгаднае пагадненне, па якому сын Лазара,Стэфан Лазаравіч, прызнаваў сваю васальную залежнасць ад Турцыі.
Стэфан Лазаравіч удзельнічаў у паходах турак, у тым ліку ў бітве каля Анкары ў 1402 г., калі туркі былі цалкам разбітыТамерланам (Цімурам).Стэфан Лазаравіч здолеў выратавацца. Пасля гэтага ён разарваў дагавор з туркамі і прызнаў сябе васаламВізантыі, за што візантыйцы далі яму тытул дэспата. У 1403 г.Стэфан становіцца васаламВенгрыі.
Аднак туркі пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы дэспатавіны. Пасля паражэння аб’яднанай арміі еўрапейскіх краін пад Варнай у 1444 г. туркі пачалі паступовы захоп усіх сербскіх зямель. У 1459 г. апошняя сербская крэпасцьСмедэрэва была ўзята туркамі.
У перыяд з 1459 па 1804 г. Сербія знаходзілася пад прамым кіраваннем Асманскай імперыі. Неаднаразова падымаліся паўстанні, якія доўжыліся некалькі дзесяцігоддзяў. Працяг палітычнага крызісу ў Асманскай імперыі прывёў да сербскага паўстання (1804—1813), падчас якога была абвешчана незалежнасць Сербіі, але турэцкія войскі здолелі задушыць паўстанне. Праз два года, ўспыхнула другое паўстанне пад кіраўніцтвамМілаша Абрэнавіча, якое скончылася падпісаннем пагаднення, паводле якога Сербія атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Турцыі.
У 1867 г. апошнія асманскія войскі пакінулі Сербію, і дзяржава становіцца дэ-факта незалежнай. На Берлінскім кангрэсе ў 1878 г. Сербія атрымала міжнароднае прызнанне.
У пачатку 20 ст. значна павялічвае сваю плошчу за кошт перамогі ўбалканскіх войнах. З вялікімі людскімі і матэрыяльнымі стратамі, Сербія ўнесла свой уклад у перамогуАнтанты ўПершай сусветнай вайне.
У гады Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Сербіі знаходзяцца пад акупацыяй нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў Італіі, Балгарыі, Венгрыі, Албаніі, а таксама прафашысцкага марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Незалежнай дзяржавы Харватыі (НДХ).
Адразу пасля вайны (1945) ў якасці пераемніцы Каралеўства Югаславіі, утварыласяДэмакратычная Федэратыўная Югаславія, якая знаходзілася пад уладай новага камуністычнага рэжыму на чале з І. Броз-Цітам. Новая Югаславія складалася з пяці рэспублік: Сербіі, Харватыі, Славеніі, Чарнагорыі і Македоніі. У тым самым 1945 годзе краіна атрымала новую назву Федэральная Народная Рэспубліка Югаславія, назва праіснавала да 1963 г., калі краіна была перайменавана ўСацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію.
У 1991—1992, каліСлавенія,Харватыя,Боснія і Герцагавіна,Македонія вышлі з складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і27 красавіка1992 абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін4 лютага2003 года абвешчана новая дзяржаўная супольнасцьСербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі21 мая2006 рэферэндуму па пытанні аб яе дзяржаўнай самастойнасці Народная Скупшчына Рэспублікі Сербія5 чэрвеня2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі аб незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія з’яўляецца правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
Рэспубліка Сербія — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя2006 года. 28-29 кастрычніка2006 года ў краіне адбыўся рэферэндум па праекце новай канстытуцыі Сербіі. У ім прынялі ўдзел 54,91 % спіскавага складу электарату. За канстытуцыю прагаласавала 53,04 %. 8 лістапада2006 года Скупшчына Сербіі афіцыйна абвясціла канстытуцыю краіны.
Вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляецца аднапалатны парламент — Народная Скупшчына Рэспублікі Сербія (250 дэпутатаў), абіраная на чатыры гады. Старшыня — Прэдраг Маркавіч (партыя «Г-17 плюс»).
Выканаўчая ўлада — Урад Рэспублікі Сербія, склад якога сцвярджаецца Скупшчынай па выніках парламенцкіх выбараў.
Гімн Рэспублікі Сербія — стары гімн былога Каралеўства Сербіі, «Боже правде», з злёгку змененым тэкстам.
Герб Рэспублікі Сербія — копія былога герба Каралеўства Сербіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт зкрыжам і чатыры крэсіва. Зверху каралеўская карона і плашч. Герб упершыню прыняты ў 1882 г.
Народны сцяг Сербіі прадстаўлены ў выглядзе гарызантальнага трыкалора з колерамі: чырвоны, сіні і белы. У дадатак да народнага, ёсць нацыянальны сцяг, які мае такі ж выгляд, але ў дадатак на ім адлюстраваны малы герб Сербіі.
Сербія знаходзіцца на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Агульная працягласць меж з суседнімі краінамі складае 2027 км. Сербія мяжуе з Албаніяй (115 км), Босніяй і Герцагавінай (302 км), Балгарыяй (318 км), Харватыяй (241 км), Венгрыяй (151 км), Паўночнай Македоніяй (221 км), Чарнагорыяй (203 км) і Румыніяй (476 км)[3].
Паўночную частку краіны займаюць раўніны (Гл.далей:Геаграфія Ваяводзіны), у паўднёвых абласцях пераважаюць горы, маюцца больш за 15 пунктаў, агульная вышыня якіх складае звыш 2000 метраў над узроўнем мора, самая высокая вяршыня —Дзеравіца, вышыня якой 2656 метраў.
Буйныя рэкі краіны:Дунай (588 км),Сава (206 км),Ціса (168 км) іВялікая Марава (усяго 185 км). Іншыя буйныя рэкі: Заходняя Морава (308 км), Паўднёвая Морава (295 км), Ібар (272 км), Дрына (220 км) і Цімок (202 км). Найбуйнейшае возера Сербіі — возера Дзердапскае 163 км² (з румынскай часткай: 253 км³).
Біягеаграфію Сербіі можна падзяліць на два вялікія біёмы — біём шыракалістых і змешаных лясоў (ён пераважае ў гэтым рэгіёне) і біём тундры (тундры альпійскай). У біёме шыракалістых лясоў можна вылучыць чатыры экарэгіёны: балканскі змешаны лес, (займае вялікую частку тэрыторыі ад рэк Сава і Дунай да поўдня краіны), панонскі змешаны лес, дынарскі змешаны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-заходняй Сербіі) і радопскі горны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-ўсходняй Сербіі).
На тэрыторыі Сербіі ўтворана пяць нацыянальных паркаў: Дзердап, Капаонік, Тара, Шар-планіна і Фрушкава гара. Усе нацыянальныя паркі маюць высокую ахову і рэкрэацыйную каштоўнасць.
Такія гарады, як Бялград, Нові-Сад, Крагуевац і Ніш тэрытарыяльна дзеляцца на 2 або больш гарадскіх муніцыпалітэтаў, то ў іншых гарадах дзейнічаюць унікальныя адзінкі мясцовага самакіравання.
Эканамічнае становішча Сербіі застаецца складаным. НАТАўскія бамбардзіроўкі 1999 года нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду гаспадарцы рэспублікі. Былі выведзеныя з эксплуатацыі шматлікія аб’екты прамысловасці і інфраструктуры. Негатыўна на эканоміцы Сербіі адбіліся міжнародныя санкцыі і ізаляцыя, парушэнне сувязяў з іншымі былымі рэспублікамі СФРЮ. З прычыны гэтага ў апошнія гады аб’ем прамысловай вытворчасці не перавышаў 50 % ад узроўню 1991.
Па выніках 2005 г. рост ВУП склаў 6,5 % у параўнанні з 2004 годам. Аднак дасягнуць гэтага атрымалася не за кошт рэальнага сектара эканомікі, а ў выніку росту абарачэння рознічнага гандлю і паслуг, доля якіх у ВУП вырасла да 57 %. На прамысловы сектар прыйшлося каля 26 %.
Узровень прамысловай вытворчасці ў Сербіі павялічыўся толькі на 0,8 %. Яго рост адзначаўся ў сектары вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады — каля 6,2 %, а таксама ў вобласці здабычы руд металаў — 1,3 %. Падзенне назіралася ў перапрацоўчай прамысловасці — 1,1 %.
Працягвала расці знешняя запазычанасць Сербіі, якая склала 14,6 млрд дол. ЗША. Яе пазыковыя патрабаванні ў дачыненні іншых дзяржаў ацэньваюцца ў 2 млрд дол. ЗША.
На працягу 2005 года адзначаўся рост золатавалютных рэзерваў, аб’ём якіх дасягнуў 6 млрд дол. ЗША.
Узровень беспрацоўя ў Сербіі, па дадзеных Нацыянальнай службы па працаўладкаванні, перавысіў 1 млн чалавек і склаў 32 % працаздольнага насельніцтва. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, на шматлікіх прадпрыемствах захаваліся значныя лішкі працоўнай сілы, якія падчас працэсу прыватызацыі, які працягваецца, немінуча будуць аптымізавацца.
Сярэдняя заработная плата намінальна павысілася за 2005 год на 5,7 % — да 19000 дынараў (220 еўра). Аднак у рэчаіснасці з улікам інфляцыі (да канца года — 18 %) яе рэальная пакупніцкая здольнасць істотна знізілася.
Сербія валодае значнымі сыравіннымі рэсурсамі — запасамі меднай, свінцова-цынкавай, жалезнай, хромавай, марганцавай руды, каменнага вугля, лігніту, сурмы, малібдэну, азбесту. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы рэспублікі (рэкі Дунай, Ціса, Марава); маюцца радовішчы нафты (гадавая здабыча 1,1-1,3 млн тон пры патрэбнасці 7-7,5 млн т.) і прыроднага газу (гадавая здабыча каля 800 млн куб. м пры патрэбнасці ў 3,5-4 млрд куб. м).
Да 1991 найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі каляровая металургія (вытворчасць медзі, цынку, сурмы), чорная металургія, машынабудаванне (вытворчасць трактароў, грузавых і легкавых аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў). Значную долю ў прамысловай вытворчасці займала прадукцыя тэкстыльных, гарбарна-абутковых, харчовых прадпрыемстваў.
Сербія размяшчае 5 млн га сельскагаспадарчых угоддзяў. Яна з’яўляецца буйным вытворцам пшаніцы, кукурузы, цукровага бурака, сланечніку, мяса, малака. Каля 70 % сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі вырабляецца ў прыватным сектары. На тэрыторыі Сербіі знаходзіцца шэраг буйных аграпрамысловых камбінатаў: «Београд», «Бечэй» і інш.
Сербія валодае развітым дарожным, чыгуначным, паветраным і водным транспартам.
Агульная працягласць дарожнай сеткі складае 40845 км, з якіх каля 5500 км дарог з’яўляюцца дарогамі першага роду.
Агульная працягласць чыгункі — 3619 км. Найбольш значная чыгуначная дарога — еўрапейскі чыгуначны калідор 10, які гістарычна злучае ўсход і захад.
Рака Дунай, якая працякае праз Сербію, з’яўляецца галоўным водным шляхам краіны (калідор 7), які злучае Цэнтральную Еўропу з Чорным морам. У дадатак да Дуная, судаходнымі з’яўляюцца рэкіСава,Морава іЦіса, і каналДунай-Ціса-Дунай.
Міжнароднымі паветранымі перавозкамі займаюцца міжнародны аэрапорт імя Ніколы Тэслы ў Бялградзе, аэрапорт імя Канстанціна Вялікага ў Нішы і аэрапорт «Слаціна» у Прышціне.
Навучанне з’яўляецца даступным для ўсяго насельніцтва краіны.
Школьная адукацыя з’яўляецца абавязковай і працягваецца восем гадоў (базавая), таксама з’яўляецца бясплатнай і фінансуецца за кошт дзяржаўнага бюджэту Сербіі.
Члены нацыянальных меншасцей маюць права на адукацыю на сваёй роднай мове ў адпаведнасці з законам.[6]
У Сербіі праводзяцца мноства культурных фестаў і кірмашоў. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца: Бялградскі кніжны кірмаш, Вукаў збор і Бялградскі Міжнародны тэатральны фестываль (BITEF). З музычных падзей, самыя папулярныя: міжнародны музычны фестываль Exit і трубацкі збор у Гучы.
Бялградская арэна — адна з самых вялікіх у Еўропе.
Папулярнымі відамі спорту ў Сербіі з’яўляюцца футбол, баскетбол, воднае пола, валейбол, гандбол і тэніс.
У Бялградзе прайшла Універсіяда 2009. Бялградскі марафон — самая масавая спартыўная падзея ў Сербіі.
Першы раз на Алімпійскіх гульнях Сербія была прадстаўлена ў 1912 годзе. Тады сербскія спартсмены з’яўляліся часткай Каралеўскай каманды Югаславіі[7]. Пачынаючы з 2006[8] года, менавіта ў 2008 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне, атлеты з Сербіі прадстаўлялі нацыянальную каманду Сербіі.
Самыя вядомыя спартыўныя каманды ў Сербіі — «Партызан» і «Црвена Звезда». Самы вялікі поспех у футболе ў Сербіі прыпаў на 1991 г., калі «Црвена Звезда» выйграла футбольны Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў іМіжкантынентальны кубак.
Баскетбольны клуб «Партызан» з’яўляўся чэмпіёнам Еўропы ў 1992 годзе, а клуб «Партызан» па водным пола — шасціразовы чэмпіён Еўропы. Сербскія баскетбалісты выйгралі два залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў 1998 і 2002 гадах.
Мужчынская валейбольная каманда на летніх Алімпійскіх гульнях у 2000 годзе ўСіднеі і чэмпіянаце Еўропы ў 2001 годзе выйгравала залаты медаль.