Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Септуагінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Септуагінта
Выява
Кароткая назваLXX, 𝕾 і Οʹ
Назвастар.-грэч.:Ἡ μετάφρασις τῶν Ἑβδομήκοντα
Названа ад70[d]
ЖанрПераклады Бібліі
ВыданнеAlfred Rahlfs' edition of the Septuagint[d], Roman Septuagint[d], The Septuagint version of the Old Testament (Brenton)[d], La Bible d'Alexandrie[d], Larger Cambridge Septuagint[d], New English Translation of the Septuagint[d] і Kaige revision[d]
Выданне або перакладТанах, Jewish apocryphon[d], Біблія, Стары Запавет і Uncial 0281[d]
Мова твора або назвыJewish Koine Greek[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрагмент Септуагінты: радок тэксту з Ездры

Септуагінта (стар.-грэч.:Ἡ μετάφρασις τῶν Ἑβδομήκοντα — «пераклад (тлумачэнне) сямідзесяці») — збор перакладаўСтарога Запавету настаражытнагрэчаскую мову (грэчаскую мову кайнэ), зроблены ў III—II стагоддзях да н.э. уАлександрыі.

Септуагінта адыграла важную ролю ў гісторыі хрысціянскай царквы, была, па сутнасці, канонам Святога Пісання на грэчаскай мове, з якога пасля былі зроблены пераклады на іншыя мовы, у тым ліку першы пераклад нацаркоўнаславянскую.

Септуагінту не трэба блытаць з сямю і болей іншымі грэчаскімі версіямі Старога Запавету, большасць з якіх не захавалася, акрамя некалькіх фрагментаў.

Гісторыя перакладу

[правіць |правіць зыходнік]

Старажытныя паданні

[правіць |правіць зыходнік]

Паводле грэчаскага падання,

"ЦарПталамей II Філадэльф (285—246 гг. да н.э.) захацеў набыць Святое Пісаннеіўдзеяў у грэчаскім перакладзе для сваёй знакамітайбібліятэкі ў Александрыі, для чаго ён звярнуўся да іўдзейскага першасвятара Элеазара. У адказ першасвятар паслаў да цара семдзесят двух навукоўцаў-перакладчыкаў (кніжнікаў). Гэтыя семдзесят два мужы — кожны самастойна, працуючы ў асобнай келлі, — і павінны былі перакласці пяць кнігТоры (Пяцікніжжа). Яны не толькі скончылі пераклады ў адзін час — усе атрыманыя тэксты гучалі абсалютна аднолькава."

Пасля чаго пераклад і атрымаў сваю назву — Септуагінта ці «Пераклад сямідзесяці (перакладчыкаў)».

Гісторыя першага перакладу Торы на неяўрэйскую мову зафіксавана і ўТалмудзе. Прынцыповае адрозненне ад старажытнагрэчаскага падання ў тым, што:

" Цар Пталамей (званы наіўрыце, як Талмай) захацеў не купіць за грошы пераклад Торы, а захацеў займець тэкст, якім ганарыліся яўрэі, якія знаходзіліся пад яго ўладай, самым простым чынам — ён прымусіў яўрэйскіх рабінаў-паліглотаў перавесці Тору. Праз асцярогу папярэдняй змовы паміж 72 навукоўцамі-рабінамі, ён спачатку змясціў кожнага ў асобную камеру, і толькі затым вязням былі растлумачаны ўмовы таго, што адбываецца."

Навуковыя даследаванні

[правіць |правіць зыходнік]

Навукоўцы лічаць, што пераклад сапраўды быў зроблены ў сярэдзіне ІІІ ст. да н.э., у перыяд ўладарства Філадэльфа. Ёсць мноствам сведчанняў таго, што, пачынаючы з ІІІ ст. да н.э., Септуагінта была найбольш распаўсюджанай версіяй Святога Пісання ў супольнасцях старажытнаяўрэйскай дыяспары. За гэта сведчыць выкарыстанне ранняй грэчаскай кайнэ, цытаты з Септуагінты з’яўляюцца ўжо з 2-га ст. да н.э., гэтым часам датаваны і захаваныя раннія рукапісы Септуагінты.

Даследчыкі таксама вызначылі, што пераклад кніг Торы быў зроблены рознымі перакладчыкамі. Некаторыя з кніг, якія ўваходзяць у сучасныя выданні Септуагінты, захаваліся ў некалькіх варыянтах, іншыя рэдагаваліся на працягу многіх гадоў.

Спачатку была перакладзена Тора (Пяцікніжжа), іншыя кнігі перакладзены ў бліжэйшыя два-тры стагоддзі, некаторыя з іх маглі быць перакладзены двойчы ў розных версіях, а потым зведзены ў адну рэдакцыю. Такім чынам, пераклад пачаўся ў 3 ст. да н.э. і быў завершаны да 132 года да н.э.

Мова перакладу

[правіць |правіць зыходнік]

Агулам, перакладчыкі імкнуліся перакладаць тэкст Торы дастаткова літаральна — настолькі, што сінтаксіс грэчаскай мовы Септуагінты, збольшага, не нармальны грэчаскі сінтаксіс, і ў вачах грэкаў выглядаў зусім варварскім і непісьменным[1].

Грэчаская мова кайнэ была распаўсюджана ўЕгіпце іУсходнім Міжземнамор’і прыкладна ад смерціАляксандра Македонскага ў 323 годзе да н.э. і да развіццявізантыйскай грэчаскай мовы каля 600 года.

Некаторыя раздзелы Септуагінты змяшчаюць ідыёмы і фразы на асновесеміцкіх моў, такіх якіўрыт іарамейская мова. У некаторых кнігах, якДанііла іВыслоўяў, бачны моцны грэчаскі ўплыў.Яўрэйская грэчаская кайнэ існуе ў першую чаргу як катэгорыя літаратуры, або культурная катэгорыя, і за выключэннем некаторых адметнасцяў рэлігійнай лексікі не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў грэчаскай кайнэ, якая лічыцца асобным дыялектам грэчаскай мовы.

Септуагінта карысная для даследаванняў дамасарэцкага іўрыта. Многія ўласныя імёны ў грэчаскай Септуагінце пішуцца з галоснымі, тады як у яўрэйскіх тэкстах не было галосных. Аднак, даследчыкі лічаць, што не ўсе старажытныя гукі яўрэйскай мовы былі пэўна адпаведныя з грэчаскімі.

Значэнне Септуагінты

[правіць |правіць зыходнік]

Праваслаўнай Царквой Септуагінта лічыцца адным з самых аўтарытэтных тэкстаў Старога Запавету, хоць і не зацверджана як афіцыйны «кананічны» тэкст, падобны даВульгаты ў Рымска-Каталіцкай царкве[2].

Септуагінта цытуецца ўНовым Запавеце, у прыватнасці, улістах апостала Паўла, а таксамаАпостальскімі Айцамі і больш познімігрэчаскімі Айцамі Царквы.

Служыць кананічным перакладам Старога Запавету ваУсходнеправаслаўнай царкве.

Септуагінта — аснова для старой лацінскай, царкоўнаславянскай, сірыйскай, старой армянскай, грузінскай і старой копцкай версій Старога Запавету.

Прыклады беларускіх перакладаў Септуагінты

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Што такое Септуагінта і як яна змяніла свет?
  2. СептуагінтаАрхівавана 10 ліпеня 2022.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Септуагінта&oldid=4814467"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp