Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Свінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
82ТалійСвінецВісмут
Уласцівасці атама
Імя,сімвал,нумарСвінец, 82

Свіне́ц[1] (лац.:Plumbum)Pb —хімічны элемент IV групыперыядычнай сістэмы; атамны нумар 82. Сінявата-шэрыметал. Свінец з’яўляецца мяккім і падатлівым металам. Элемент мае блакітнавата-белы колер, але пры кантакце зпаветрам у працэсе акіслення неўзабаве мяняе колер на шараваты. Свінец мае бліскучы сярэбраны бляск, пры пераходзе ў вадкі стан пры плаўленні.

Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, з’яўляецца матэрыялам пры стварэнні свінцова-кіслотных акумулятараў, куль і стрэл,прыпою, легкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Свінец мае найбольшы атамны нумар з усіх стабільных элементаў, хоць элементвісмут мае адзінізатоп з настолькі вялікімперыядам паўраспаду, што можа лічыцца стабільным.

Пападанне волава ў арганізмчалавека іжывёл прыводзіць да пашкоджаннянервовай сістэмы і выклікае расстройствамозга. Празмернае змяшчэнне свінцу выклікае таксама захворванні крыві ўмлекакормячых. Свінец, як іртуць, з’яўляецца нейратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінах і касцях.

Прыродныя крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]

35-е месца сярод элементаў па распаўсюджанасці ў зямной кары. Самародны свінец трапляецца рэдка. Часцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Буйныя радовішчы — уАўстраліі,ЗША,Канадзе,Мексіцы,Германіі,Казахстане,Расіі.

Выкарыстанне

[правіць |правіць зыходнік]

Асноўная маса свінцу ідзе на выраб пласцін дляэлектрычных акумулятараў. Выкарыстоўваецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камер. Абарончыя канструкцыі і пакрыцці пры рабоце з радыеактыўным і рэнтгенаўскім выпраменьваннем.

Шматлікія сплавы свінцу — тыпаграфскія, прыпоі,бабіты, сплавы для вырабукуляў і шроту.

Тэтраэтылсвінец — антыдэтанатар для павышэння якасці маторнага паліва.

Медыцынскія прэпараты.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн 2002.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Металы
Сплавы
Групы манет
Гл. таксама
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Свінец&oldid=5042555"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp