Сатледж, у ніжнім цячэнніПанджнад (панджаб.:ستلج, ਸਤਲੁਜ,урду:ستلج,хіндзі:सतलुज,санскр.:शतद्रु альбо सुतुद्री) — рака ўАзіі, самы буйны прытокІнда.
Працякае па тэрыторыіКітая,Пакістана іІндыі. Выток знаходзіцца наТыбецкім нагор’і на вышыні 4630 м калягары Кайлас і возера Манасаравар, побач з заходнім берагам возераЛанга-Цо. Даўжыня ракі складае каля 1536 км (1050 км у Індыі), плошча басейна — 395 тыс. км² (24 тыс. км² у Індыі). На працягу 160 км рака з’яўляецца мяжой паміж Пакістанам і Індыяй[1].
На рацэ гарады Нангал, Лунхіяна, Рупар (Індыя), Іслам,Бахавалпур (Пакістан). На выхадзе з гор на рацэ буйны гідратэхнічны комплекс Бхакра-Нангал, які складаецца зплаціны Бхакра-Нангал, 4-хГЭС і сеткі арашальныхканалаў агульнай даўжынёй каля 4500 км[1].
Зноскі