Аўтаномны рэгіён Сардзі́нія (італ.:Regione autonoma della Sardegna,сард.Regione autònoma de Sardigna) — аўтаномны рэгіён у складзеІталіі, асноўная частка якога месціцца наміжземнаморскім востраве Сардзінія. Агульная плошча — 24 090 км². Насельніцтва (2018 г.) — 1 640 717 чалавек.
Першыя людзі з'явіліся на Сардзініі ўпалеаліце. Упячоры на ўсходзе вострава знойдзены рэшткі чалавека сучаснага тыпу, які жыў каля 20 тысяч гадоў таму. З сярэдзіны 5 тысячагоддзя да н. э. мясцовыя насельнікі займалісясельскай гаспадаркай. Сведчаннямі развітай культуры найстаражытнейшага перыяда з'яўляюццамегалітычныя збудаванні, археалагічны комплексМонтэ-д'Акорды, магільні тыпудомус-дэ-янас. У3 тысячагоддзі да н. э. узнікла вытворчасцьметалаў. На востраве здабывалімедзь,свінец,срэбра. Прыкладна ў сярэдзіне2 тысячагоддзя да н. э. склалася арыгінальнаянурагічная цывілізацыя, якая праіснавала даIII ст. да н. э. Яе носьбіты ўзводзілі ўмацаваныя вежы-нурагі, апрацоўвалібронзу, гандлявалі з іншымі краінамі Міжземнамор'я.
З пачатку1 тысячагоддзя да н. э. узбярэжжа Сардзініі даследаваліфінікійцы. Яны пабудавалі шэраг калоній, найбольш важным з якіх з'яўляўсяКараліс, заснаваны выхадцамі зТыра. УVI ст. да н. э. паўднёвую і частку цэнтральнай Сардзініі заваявалікарфагеняне. ПасляПершай пунічнай вайны астравіцяне трапілі пад уладуРыма. Была створана правінцыяКорсіка і Сардзінія. У перыяд рымскага кіравання адбылася раманізацыя насельніцтва, хаця ў горных раёнах захоўваліся асаблівасці аўтахтоннай старажытнай культуры.
У456 г. Сардзінія была заваяванавандаламі. У534 г. —візантыйцамі. У697 г.паўночнаафрыканскія валоданні Візантыі трапілі пад уладуарабаў, і ўлада на востраве апынулася ў руках мясцовых адміністратараў. З705 г. востраў імкнуліся заваяваць арабы. УXI ст. пасля чарговай вайны зарабскай Іспаніяй адзіная ўлада прыйшла ў заняпад. На Сардзініі ўзнікла 4 самастойныя дзяржавы, якія кіраваліся манархамі-суддзямі. Фармальна яны працягвалі лічыць сябе залежнымі ад Візантыі. УXIII ст. яны трапілі пад уплыўГенуі іПізы.
У1297 г. ПапаБаніфацый VIII абвясціў аб стварэнні Сардзінскага каралеўства, якое перадаўарагонскаму каралю. В1324 г. арагонцы захапілі большую частку вострава і падзялілі землі паміжфеадаламі. Толькі ўАрбарэі захавалася аўтаномная ўлада суддзяў. Тут існаваў свойпарламенткарона-дэ-логу, у якім мелі прадстаўніцтвы ўсе буйныя паселішчы, у афіцыйных дакументах выкарыстоўваласясардзінская мова. З1353 г. арбарэйцы вялі вайну за вызваленне Сардзініі, пакуль не пацярпелі паражэнне ў1409 г. У1420 г. арбарэйская дзяржава спыніла існаванне.
У перыядіспанскага кіравання ўзбярэжжа часцяком падвяргалася нападам паўночнаафрыканскіхкарсараў. Для аховы будаваліся прыбярэжныя ўмацаванні. Аднак нападымусульман працягваліся да1815 г. Пасля адкрыццяНовага Свету востраў апынулася на ўскраіне гандлёвых шляхоў. Мясцовая эканоміка спецыялізавалася на вытворчасцізбожжа. З-за неўраджаяў астравіцяне пакутвалі адголада. Падчас голада1680 г. загінула амаль 80 тысяч чалавек.
Для берагавой лініі характэрныскальныя ўзвышшы, шматлікіязалівы ірыясы. Унутраныя раёны складаюцца згор іплато, падзеленыхалювіяльнымідалінамі. Вылучаюцца горны хрыбет Генаргенту (гара Пунта-ла-Мармора дасягае 1 834 м і з'яўляецца найвышэйшым пунктам вострава), горны ланцуг Сульцыс (да 1 116 м),гранітны масіў Лімбара (да 1 362 м),вапняковы масіў Монтэ-Альба (да 1 127 м), горы Монтэ-Лінас (да 1 062 м).Раўніны займаюць каля 18% тэрыторыі (каля 4 451 км²).
Рэкі жывяцца пераважнадажджавымі ападкамі, таму сцёкі залежаць адсезонных ваганняў. Найдаўжэйшыя рэкі: Флумендоса (127 км), Кагінас (116 км), Цэдрыну (80 км), Кальяры (42,14 км). У нашы дні яны рэгулююцца сістэмайдамб і штучныхвадасховішчаў.
Уюрскі імелавы перыяды востраў з'яўляўсямарскімдном, на якім запасіліся асадкі. Пазнейшыяземлятрусы стварылі расколіны, фрагментавалі палеазойскія імезазойскія адкладанні, так што некаторыя з іх апынуліся на паверхні, іншыя апусціліся ўглыб. Тэктанічныя расколіны падзяляюць Сардзінію на 2 часткі: усходнюю с бесперапынным ланцугомгор і заходнюю, падзеленую дробнымі рашчылінамі, з вялікай колькасцюасадкавых парод. У выніку расколаў ад асноўнай часткі сушы былі адлучаны астравыСан-П'етра іСант-Антыёка. У сучасны перыяд характэрна адсутнасць значнайсейсмічнай актыўнасці.
Сардзінія месціцца ў зоне панаванняміжземнаморскага клімата з мяккайзімой і спякотным сухімлетам. У студзені ўКальяры сярэдняя тэмпература трымаецца каля +9,9 °C, а ў жніўні — каля +19,6 °C. Улетку сярэднія тэмпературы могуць перавышаць +30 °C, аднак паверхню асцюжаюць частыя марскіябрызы. Узімку ўгорных раёнах магчымыснежныя ападкі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на поўдні — 427,5 мм, на поўначы — 919 мм.