Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Самуіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуіл
Полмужчынскі пол[1]
БацькаElkanah[d]
МаціHannah[d][2]
ДзеціAbijah[d] і Joel[d]
У іншых культурахSamuel in Islam[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прарок Самуіл. Фрэска зМіхайлаўскага Залатаверхага манастыра
Самуіл памазвае Давіда на царства (Парыжскі псалтыр)

Самуіл (іўр.:שְׁמוּאֵל) — легендарныпрарокізраільскага народа.

Паводлебіблейскага падання быў вымалены ў бога набожным левітам з роду Каафа і яго жонкай Ганнай, якая доўгі час не магла зацяжарыць, і яшчэ ў дзяцінстве быў прызначаны сваімі бацькамі да духоўнай службы, выхаванне праходзіў пад наглядам першасвяшчэнніка і суддзі ізраільцянІльі.

З імем Самуіла звязная гісторыя ўзнікнення яўрэйскай дзяржавы, у Бібліі сцвярджаецца, што ў часы судзейства Ільі пры ўсёй яго набожнасці і лагоднасці, якая даходзіла да бязвольнасці, рэлігійнае і грамадскае жыццё ізраільцян прыйшло ў заняпад і не адпавядала правілам боскага запавету, за што бог вырашыў падвергнуць іх самаму цяжкаму выпрабаванню. За пакланенне іншаземнымпаганскім багам і непавагу да сябе ён дараваў ваяўнічымфілістымлянам перамогу над ізраільцянамі ў час іх міжусобнай вайны, а суддзю Ілью і яго сыноў пакараў смерцю. Самуіла ж як вернага і паслухмянага свайго служку зрабіў прарокам і пераемнікам Ільі на пасадзе суддзі ізраільскага народа.

Да глыбокай старасці Самуіл мудра кіраваў народам і высока ўзняў яго дабрабыт. Але не такімі былі яго сыны, у выніку чаго народ, баючыся, каб пасля смерці Самуіла не аднавілася былое пры Ільі бязладдзе, стаў прасіць Самуіла, каб ён паставіў над імі цара. Самуіл пэўны час вагаўся, але пасля настойлівых просьбаў суайчыннікаў пагадзіўся і прызначыў царомСаўла. Калі ж памазаны ім цар не апраўдаў даверу, Самуіл быў вымушаны яшчэ пры жыцці Саўла тайна памазаць у царыДавіда.

Легенда адвяла прароку Самуілу 88 гадоў жыцця, якое апісана ў першых раздзелахпершай кнігі «Царствы». Біблейская традыцыя прыпісвае яму складаннекнігі «Суддзі».[3]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Národní autority České republikyПраверана 29 жніўня 2025.
  2. 20 //ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Α
  3. Скарына Ф. Творы:… С. 143.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
Прарокі ўПяцікніжжы
Прарокі ўЭпоху Суддзяў
і аб’яднанага царства
Пісьмовыя прарокі
Вялікія прарокі
Меншыя прарокі
Іншыя прарокіІзраіля іІўдзеі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Самуіл&oldid=5044685"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp