У адносінах да сучасных і перспектыўных распрацовак у авіяцыйнай тэхніцы (інтэгральныя і гіпергукавыя аэрадынамічныя кампанаванні, выкарыстанне зменнага вектару цягі і інш.) тэрмін «самалёт» патрабуе ўдакладнення:
Самалёт — лятальны апарат, шчыльнейшы за паветра, для палётаў у атмасферы (і касмічнай прасторы (напр.Арбітальны самалёт)), што выкарыстоўвае аэрадынамічную пад'ёмную сілу планёра для ўтрымання сябе ў паветры (падчас палёту ў межах атмасферы) іцягу сілавой (рухальнай) устаноўкі для манеўравання і кампенсавання страт поўнай механічнай энергіі налабавое супраціўленне.
Класіфікацыя самалётаў можа быць дадзена па розных прыкметах — па прызначэнню, па канструктыўных прыкметах, па тыпу рухавікоў, па лётна-тэхнічных параметрах і г.д. і да т.п.
Класіфікацыя па дадзенай прыкмеце з'яўляецца найбольш шматварыянтнай (гл. таксама Класіфікацыя самалётаў па канструктыўных прыкметах і сілкавальнай усталёўцы). Прапануецца частка асноўных варыянтаў:
Першыя спробы пабудаваць самалёт прадпрымаліся яшчэ ўдзевятнаццатым стагоддзі, у прыватнасці, самалёт быў пабудаваны рускім інжынерамМажайскім. Аднак ніводная з гэтых канструкцый не змагла падняцца ў паветра. Чыннікамі гэтага служылі: занадта высокая маса і непрыстасаванасць тагачасных рухавікоў (паравых машын) да ўмоў авіяцыі, у адсутнасцітэорыі палёту, у сувязі з чым самалёты будаваліся «наўздагад», у адсутнасці інжынернага досведу ў шматлікіх піянераў авіяцыі.
Першым самалётам, які змог самастойна адарвацца ад зямлі і здзейсніць гарызантальны палёт, стаў«Флаер», пабудаваны братаміОрвілам іУілбурам Райт уЗША. Першы палёт самалёта ў гісторыі адбыўся17 снежня1903-га года. «Флаер» пратрымаўся ў паветры 59 секунд і праляцеў 260 метраў. Стварэнне Райтаў было афіцыйна прызнана першым у свеце апаратам цяжэй за паветра, які здзейсніў пілатаваны палёт з выкарыстаннем рухавіка.[2]
Іх апарат уяўляў сабой біплан тыпу «качка» — пілот месцаваўся на ніжнім крыле, руль напрамку[3] ззаду, руль вышыні спераду. Двухланжэронныя крылы былі абабіты тонкім нябеленым муслінам. Рухавік «Флаера» быў чатырохтактны, са стартавай магутнасцю 16 конскіх сіл і важыў усяго (ці цэлых, калі ацэньваць з сучаснага пункта гледжання) 80 кілаграм.
Апарат меў два драўляных вінта. Замест колавага шасі Райты выкарыстоўвалі стартавую катапульту, якая складалася з пірамідальнай вежы і драўлянай накіравальнай рэйкі. Прывад катапульты ажыццяўляўся з дапамогай масіўнага грузу, які падаў, злучанага з самалётам тросам праз сістэму адмысловых блокаў.
УРасіі практычнае развіццё авіяцыі затрымалася з-за арыентацыі ўрада на стварэнне паветраплавальных лятальных апаратаў. Бяручы прыкладГерманіі, рускае вайсковае кіраўніцтва зрабіла стаўку на развіццёдырыжабляў іаэрастатаў для войска і не ацаніла своечасова патэнцыйныя магчымасці новага вынаходства — самалёта.
Сваю адмоўную ролю ў стаўленні да лятальных апаратаў цяжэй за паветра зыгра і гісторыя з «Аэрамабілем» В. В. Татарынава. У1909 г. вынаходнік атрымаў 50 тысяч рублёў ад Вайсковага міністэрства для пабудовы верталёта. Акрамя таго, было шмат ахвяраванняў ад прыватных асоб. Тыя, хто не мог дапамагчы грашыма, прапанавалі бясплатна сваю працу для ўвасаблення задумы вынаходніка. Расія ўскладала вялікія надзеі на гэтае айчыннае вынаходства. Але задума скончылася поўным правалам. Досвед і веды Татарынава не адпавядалі складанасці пастаўленай задачы, і вялікія грошы былі выкінутыя на вецер. Гэты выпадак адмоўна паўплываў на лёсы шматлікіх цікавых авіяцыйных праектаў — рускія вынаходнікі не маглі больш дамагчыся дзяржаўных субсідый.
У 1909 годзе рускі ўрад нарэшце выказаў цікавасць да самалётаў. Было вырашана адхіліць прапанову братоў Райт пра куплю іх вынаходства і будаваць самалёты саматугам. Канструяваць самалёты даручылі афіцэрам-паветраплавальнікам М. А. Агапаву, Б. В. Голубеву, Б. Ф. Гебаўэру і А. І. Шабскаму. Вырашылі будаваць трохмясцовыя самалёты розных тыпаў, каб потым абраць найбольш удалы. Ніхто з праектоўнікаў не толькі не лятаў на самалётах, але нават не бачыў іх у натуры. Таму не дзіва, што самалёты траплялі ў аварыю яшчэ падчас прабежак па зямлі.
16 чэрвеня малады кіеўскі авіяканструктарІгар Сікорскі ўпершыню падняў свой самалёт у паветра, а яшчэ праз тры дні адбыўся палёт самалёта інжынераЯкава Гакеля незвычайнай для таго часу схемы біплан зфюзеляжам (біманаплан).