Садам Хусейн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка1937, Аль-Ауджа, Салах-эд-Дзін —30 снежня2006, раён Казімія,Багдад) —іракскі дзяржаўны і палітычны дзеяч,прэзідэнт Ірака (1979—2003),прэм'ер-міністр Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генеральны сакратар іракскага аддзялення партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання, маршал (1979).
Скончыў універсітэт аль-Мустансірыя (Багдад). 3 1956 у Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас), член (з 1963), намеснік старшыні (з 1969), старшыня (з 1979) яе Рэгіянальнага камандавання ў Іраку. Пасля няўдалага замаху ў 1959 на прэзідэнта А. Касема эмігрыраваў. Пасля прыходу Баас да ўлады (люты 1963) вярнуўся ў Ірак, калі ўлада Баас была скінута (лістапад 1963), зняволены ў турму. Удзельнік дзяржаўнага перавароту (ліпень 1968), які зноў прывёў да ўлады Баас і яе лідара А. Х. аль-Бакра (дзядзьку С. Хусейна). 3 лістапада 1969 віцэ-прэзідэнт Ірака і намеснік старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання (СРК). У 1979 адхіліў аль-Бакра ад улады і сам стаў прэзідэнтам Ірака і старшынёй СРК. Дзякуючы велізарным даходам ад экспартунафты ажыццявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Усходзе.
У1980 годзе развязаў спусташальную вайну зІранам, якая доўжылася да1988 года. У ходзе вайны Садам Хусейн ажыццявіў аперацыю «Анфаль» супрацькурдаў, падчас якой яго войска ўжылахімічную зброю. У жніўні 1990 здзейсніў агрэсію супрацьКувейта, што прывяло да Кувейцкага крызісу (1990—1991) і міжнародных санкцый супраць Ірака.
Скінуты ў красавіку2003 года ў выніку ўварвання войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале зЗША іВялікабрытаніяй і пасля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешанне.
Зноскі
↑Saddam Husain // Brockhaus EnzyklopädieПраверана 9 кастрычніка 2017.