Востраў выяўлены партугальскім мараплаўцам Дыега Фернандэсам Перэйрай9 лютага 1507 г. і названы Санта Апалонія.9 лютага 1513 г. зноў адкрыты партугальскім капітанам Педра дзі Машкарэньяшам і названы Ільха Машкарэна.24 сакавіка 1613 г. на востраве пабываў англійскі капітан Самуэль Кастэльтон, які змяніў назву вострава. З чэрвеня 1638 г. востраў захоплены Францыяй, а ў верасні 1642 г. абвешчаны валоданнем Францыі — Бурбон з цэнтрам уСен-Полі. З снежня 1649 —5 жніўня 1665 г. на востраве адсутнічала цэнтральная адміністрацыя. У 1664 г. з'явілася першае пасяленне. З1 снежня 1674—1764 гг. востраў знаходзіўся пад кіраўніцтвам Французскай Ост-Індскай кампаніі, якую прадстаўляў кашталян гэтай кампаніі. З 1693 па2 ліпеня 1696 гг. праўленнем вострава з'яўлялася дырэкторыя. З 1736 г. адміністрацыйны цэнтр —Сен-Дэні.4 чэрвеня 1735 —23 сакавіка 1746 гг. востраў знаходзіўся ў складзе калоніі Французскія Маскарэнскія астравы.29 снежня 1745 г. была заснавана пасада губернатара. У 1764 г. востраў абвешчаны калоніяй Францыі.19 сакавіка 1793 г. востраў афіцыйна перайменаваны ў Рэюньён, хоць востраў працягваў называцца Бурбон, толькі пасля адмены рабства20 кастрычніка 1848 г., востраў канчаткова перастаў называца Бурбон і стаў звацца Рэюньён.25 кастрычніка 1797 —19 красавіка 1801 гг. востраў намінальна быў дэпартаментам Францыі, аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках каланіяльнага збору, які знаходзіўся пад кіраваннем раялістаў. З9 ліпеня 1810 па красавік 1815 гг. востраў быў акупіраваныВялікабрытаніяй. Пад часДругой сусветнай вайны востраў з22 чэрвеня 1940 па25 верасня 1942 гг. знаходзіўся пад уладай Вішы, а з25 верасня 1942 г. — «Свабоднай Францыі». У 1942—1946 гг. востраў знаходзіўся пад акупацыяйВялікабрытаніі.19 сакавіка 1946 г. востраў атрымаў статус «заморскага дэпартамента». Востраў атрымаў орган самакіравання — Генеральны савет на чале з старшынёй. У 1973 г. створаны яшчэ адзін орган самакіравання Рэгіянальны савет.