Дэкарт паходзіў са старажытнага, але збяднелага шляхетнага роду і быў трэцім, малодшым сынам у сям'і. Ён нарадзіўся31 сакавіка1596 году ў горадзеЛаэ, які зараз носіць прозвішча навукоўца, уФранцыі. Яго маці памерла, калі яму быў толькі год. Бацька Дэкарта быў суддзёй у горадзеРэн і ў Лаэ паяўляўся вельмі рэдка, таму выхаваннем хлопчыка займалася бабуля па маці. У дзяцінстве Рэнэ адрозніваўся кволым здароўем і неверагоднай дапытлівасцю. Пачатковую адукацыю Дэкарт атрымаў уезуіцкім калегіуме Ла Флеш, дзе пазнаёміўся зМарэнам Мерсенам, які пазней стаў святаром, будучым каардынатарам навуковага жыцця Францыі. Рэлігійная адукацыя, як ні дзіўна, толькі ўмацавала ў маладым Дэкарце скептычнае стаўленне да тагачасных філасофскіх аўтарытэтаў. Пазней ён сфармуляваў свой метад пазнання: дэдуктыўныя (матэматычныя) развагі над вынікамі атрыманых вопытаў.
У1612 годзе Дэкарт закончыў калегіум, некаторы час вывучаў права ўПуацье, затым выехаў у Парыж, дзе некалькі гадоў чаргаваў рассеянае жыццё з матэматычнымі даследаваннямі. Затым ён паступіў на вайсковую службу ў1617 годзе — спачатку ўрэвалюцыйнуюГаландыю, якая ў тыя гады была саюзнікам Францыі, а затым уНямеччыну, дзе ўдзельнічаў у нядоўгай бітве за Прагу падчасТрыццацігадовай вайны. Некалькі гадоў Дэкарт правёў у Парыжы, аддаючыся навуковай працы. Акрамя іншага, ён адкрыў прынцып віртуальных хуткасцей, які ў той час ніхто яшчэ не быў гатовы ацаніць па вартасці. Затым яшчэ некалькі гадоў удзельнічаў у вайне. Па вяртанні ў Францыю аказалася, што яго вольнадумства стала вядомаезуітам, і тыя абвінавацілі яго ў ерасі. Таму Дэкарт у1628 годзе выехаў Нідэрланды, дзе правёў 20 гадоў. Ён вёў шырокую перапіску з лепшымі навукоўцамі Еўропы, дзякуючы сябру Мерсену, а таксама вывучаў самыя розныя навукі адмедыцыны даметэаралогіі. Нарэшце, у1634 годзе ён завяршыў сваю першую кнігу пад назвай «Свет» (Le Monde), якая складалася з дзвюх частак: «Трактат пра святло» і «Трактат пра чалавека». Але момант для выдання быў няўдалым, бо годам ранейінквізіцыя ледзь не замучылаГалілеа Галілея. Таму Дэкарт вырашыў пры жыцці не друкаваць гэтую працу.
Неўзабаве, аднак, адна за адной, з'яўляюцца іншыя кнігі Дэкарта:
Кардынал Рышэльё добразычліва паставіўся да прац Дэкарта і дазволіў іх выданне ў Францыі, а вось пратэстанцкія тэолагі Нідэрландаў наклалі на іх праклён у1642 годзе, і без падтрымкіпрынца Аранскага навукоўцу прыйшлося б нялёгка. У1635 годзе ў Дэкарта нарадзілася незаконная дачка Франсіна ад служанкі. Пражыла яна ўсяго 5 гадоў (памерла ад шкарлятыны), і смерць дачкі Дэкарт расцаніў як найвялікшае гора ў сваім жыцці.
Эпітафія Дэкарта ў царкве Сен-Жэрмен дэ Прэ
У1649 годзе Дэкарт, змучаны шматгадовым цкаваннем за вальнадумства, паддаўся ўгаворам шведскай каралевыКрысціны, з якой шмат гадоў актыўна перапісваўся, і пераехаў уСтакгольм. Амаль адразу пасля пераезду ён сур'ёзна прастудзіўся і неўзабаве памёр. Меркаванай прычынай смерці былапнеўманія. Існуе таксама гіпотэза аб яго атручанні, бо сімптомы хваробы Дэкарта падобныя з сімптомамі пры вострым атручэнні мыш'яком. Гэтую гіпотэзу выказаў Айкі Піз, нямецкі навуковец[9], а затым падтрымаў Тэадор Эбэрт[10][11]. Падставай для атручвання, па гэтай версіі, паслужыла занепакоенасць каталіцкіх агентаў, што вальнадумства Дэкарта можа перашкодзіць іх намаганням па схіленні каралевы Крысціны ў каталіцтва, які сапраўды адбыўся пазней у1654 годзе. У канцы жыцця Дэкарта стаўленне царквы да яго вучэння стала рэзка варожым. Неўзабаве пасля яго смерці асноўныя працы Дэкарта былі ўнесены ў вядомы «Індэкс забароненых кніг», аЛюдовік XIV спецыяльнай пастановай забараніў выкладанне філасофіі Дэкарта («картэзіянства») ва ўсіх навучальных установах Францыі. Праз 17 гадоў пасля смерці навукоўца яго астанкі былі перавезены ў Парыж, дзе пазней ён быў пахаваны ўПантэоне. У1819 годзе шматпакутны прах Дэкарта быў ізноў патурбаваны, і цяпер спачывае ў царкве Сен-Жэрмен дэ Прэ. У гонар навукоўца названыкратар наМесяцы.
Вокладка арыгінальнага выдання «Разважанне пра метад»
У1637 годзе выйшла ў свет галоўная матэматычная праца Дэкарта «Разважанне пра метад». У гэтай кнізе выкладалася аналітычнаягеаметрыя, а ў прыкладаннях — шматлікія вынікі ўалгебры, геаметрыі, оптыцы (у тым ліку — слушная фармулёўказакона праламлення святла) і многае іншае. Асобна варта адзначыць перапрацаваную ім матэматычную сімволікуВіета, якая стала блізкай да сучаснай. Каэфіцыенты ён абазначаў лацінскімі літараміa, b, c ..., а невядомыя літараміx, y, z. Натуральны паказчык ступені прыняў сучасны выгляд (дробныя і адмоўныя зацвердзіліся дзякуючыНьютану). З'явілася рыса над падкарэнным выразам. Раўнанні прыводзіліся да кананічнай формы, дзе ў правай частцы стаіць нуль. Сімвалічную алгебру Дэкарт называў «Усеагульнай матэматыкай», і пісаў, што яна павінна растлумачыць «усё, што адносіцца да парадку і меры».
Стварэнне аналітычнай геаметрыі дазволіла перавесці даследаванне геаметрычных уласцівасцей крывых і цел на алгебраічную мову, гэта значыць аналізаваць раўнанне крывой у некаторайсістэме каардынат. Гэты пераклад меў толькі адзіны недахоп, што цяпер трэба было акуратна вызначаць сапраўдныя геаметрычныя ўласцівасці, якія не будуць залежыць ад сістэмы каардынат (інварыянтаў). Аднак вартасці новага метаду былі выключна вялікімі, і Дэкарт прадэманстраваў іх у той жа кнізе, адкрыўшы мноства палажэнняў, невядомых старажытным і сучасным яму матэматыкам.
У дадатку «Геаметрыя» былі дадзены метады рашэння алгебраічных раўнанняў (у тым ліку геаметрычных і механічных), класіфікацыяалгебраічных крывых. Новы спосаб задання крывой — з дапамогай раўнанняў — быў вырашальным крокам да паняццяфункцыі. Дэкарт сфармуляваў дакладнае «правіла знакаў» для вызначэння колькасці дадатных каранёў раўнання, хоць і не даказаў яго. Дэкарт, акрамя таго, даследаваўалгебраічныя функцыі (мнагасклады), а таксама рад «механічных» фунцый, як тоспіралі,цыклоіды. Длятрансцэндэнтных функцый, на думку Дэкарта, агульнага метаду даследавання не існуе.
Камплексныя лікі яшчэ не разглядаліся Дэкартам на роўных правах з рэчаіснымі, аднак ён сфармуляваў (хоць і не даказаў)асноўную тэарэму алгебры: агульная колькасцьрэчаісных і камплексных каранёў раўнання роўная яго ступені. Адмоўныя карані Дэкарт па традыцыі назваўнесапраўднымі, аднак аб'яднаў іх з дадатнымі сапраўднымі лікамі, аддзяляючы адуяўных (камплексных). Гэты тэрмін увайшоў у матэматыку. Зрэшты, Дэкарт праявіў некаторую непаслядоўнасць: каэфіцыентыa, b, c ... у яго лічыліся дадатнымі, а выпадак невядомага знака спецыяльна адзначаўся шматкроп'ем злева.
Усе неадмоўныя рэчаісныя лікі, не выключаючыірацыянальныя, разглядаліся Дэкартам як раўнапраўныя; яны вызначаюцца як адносіны даўжыні некаторага адрэзка да эталона даўжыні. Пазней аналагічнае вызначэнне ліку прыняліНьютан іОйлер. Дэкарт пакуль яшчэ не аддзяляў алгебру ад геаметрыі, аднак і змяніў іх прыярытэты; рашэнне раўнання ён разумеў як пабудову адрэзка з даўжынёй, роўнай кораню раўнання. Гэтыанахранізм быў неўзабаве адкінуты яго паслядоўнікамі, перш за ўсё —англійскімі, для якіх геаметрычныя пабудовы былі толькі дапаможным прыёмам.
Кніга «Метад» адразу зрабіла Дэкарта прызнаным аўтарытэтам уматэматыцы іоптыцы. Характэрна, што выдадзена яна была нафранцузскай, а не налацінскай мове. Дадатак «Геаметрыя» быў, аднак, тут жа перакладзены на лацінскую мову і неаднаразова выдаваўся асобна, разрастаючыся каментарыямі, і стаўшы, у рэшце рэшт, настольнай кнігай еўрапейскіх навукоўцаў. Працы матэматыкаў другой палавіныXVII стагоддзя адлюстроўваюць наймацнейшы ўплыў Дэкарта.
Фізічныя даследаванні Дэкарта адносяцца галоўным чынам дамеханікі,оптыкі і агульнай будовеСусвету. Фізіка Дэкарта, у адрозненне ад ягометафізікі, была матэрыялістычнай: Сусвет цалкам запоўненыматэрыяй, якая рухаецца і самадастатковая ў сваіх праявах. Непадзельныхатамаў і пустаты Дэкарт не прызнаваў і ў сваіх працах рэзка крытыкаваў атамістаў, як антычных, так і сучасных яму. Акрамя звычайнай матэрыі, Дэкарт вылучыў шырокі клас нябачныхтонкіх матэрыяў, з дапамогай якіх спрабаваў растлумачыць дзеянне цеплыні,прыцягнення,электрычнасці імагнетызму.
Асноўнымі відамі руху Дэкарт лічыў рух паінерцыі, які сфармуляваў у1644 годзе, што пазней таксама зрабіўНьютан, і матэрыяльныя віхры, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні адной матэрыі з іншай[12]. Узаемадзеянне ён разглядаў як механічную праяву, як сутыкненне. Дэкарт ўвёў паняццеколькасці руху, сфармуляваў у1664 годзе у нястрогай фармулёўцы закон захавання руху (колькасці руху), аднак тлумачыў яго недакладна, не ўлічваючы, што колькасць руху з'яўляецца вектарнай велічынёй.
У1637 годзе выйшла ў свет «Дыёптрыка», дзе ўтрымліваліся законы распаўсюджвання святла, адбіцця і прыламлення, ідэя эфіру як пераносчыка святла, тлумачэнневясёлкі. Дэкарт першы матэматычна вывеў закон прыламлення святла на мяжы двух розных асяроддзяў. Дакладная фармулёўка гэтага закона дазволіла ўдасканаліць аптычныя прыборы, якія тады сталі адыгрываць велізарную ролю ўастраноміі інавігацыі, а праз нейкі час і ўмікраскапіі. Акрамя таго, Дэкарт даследаваў законы ўдару. Выказаў здагадку, штоатмасферны ціск з павелічэннем вышыні памяншаецца. Цеплыню і цеплаперадачу Дэкарт зусім правільна разглядаў як эфект, які адбываецца з-за руху дробных часціц рэчыва.
Укасмалогіі выказаў ідэю натуральнага развіццяСонечнай сістэмы і ўтварэння нябесных цел у выніку віхрападобнага руху часціц матэрыі вакол цэнтра —Сонца (віхры Дэкарта).
Раскрыў сутнасць адвольных і міжвольных рухаў і даў навуковае апісанне рэфлектарнага акта (дуга Дэкарта). Найбуйнейшым вынаходствам Дэкарта, якое стала фундаментальным для псіхалогіі, можна лічыць паняцце абрэфлексе і прынцыпе рэфлекторнай дзейнасці. Схема рэфлексу зводзілася да наступнага. Дэкарт прадставіў мадэль арганізма як працуючы механізм. Пры такім разуменні жывое цела не патрабуе ўмяшання душы, бо функцыі «машыны цела», да якіх адносяцца «ўспрыманне, захаванне ідэй, утрыманне ідэй у памяці, унутраныя імкненні і іншыя здзяйсняюцца ў гэтай машыне як рухі гадзінніка».
Нараўне з вучэннямі пра механізмы цела Дэкартам распрацоўвалася праблемаафектаў як цялесных станаў, якія з'яўляюцца рэгулятарамі псіхічнага жыцця. Тэрмін «страсць», альбо «афект», у сучаснай псіхалогіі абазначае на пэўныя эмацыйныя станы.
Угнасеалогіі Р. Дэкарт — пачынальнік рацыяналізму. Галоўную ролю ў працэсе пазнання ён надаваў дэдукцыі, якая абапіраецца на цалкам відавочныя, інтуітыўна спасціжымыя аксіёмы.
Філасофія Дэкарта быладуалістычнай. Ён прызнаваў наяўнасць у свеце двух аб'ектыўных сутнасцей: працяглай (лац.:res extensa) і думаючай (лац.:res cogitans), пры гэтым праблема іх узаемадзеяння развязвалася ўвядзеннем агульнай крыніцы (Бога), які, выступаючы стваральнікам, стварае абедзве субстанцыі па адных і тых жа законах. Галоўным укладам Дэкарта ўфіласофію стала класічная пабудова філасофіірацыяналізму як універсальнага метаду пазнання.Розум, па меркаваннях Дэкарта, крытычна ацэньвае вопытныя дадзеныя і выводзіць з іх схаваныя ў прыродзе праўдзівыя законы, якія фармуліруюцца на матэматычнай мове. Пры ўмелым прымяненні няма граніц магутнасці розуму.
Іншай найважнейшай рысай падыходу Дэкарта быўмеханіцызм.Матэрыя, уключаючы тонкую, складаецца з элементарных часцінак, лакальнае механічнае ўзаемадзеянне якіх і спараджае ўсе прыродныя з'явы. Для філасофскага светапогляду Дэкарта характэрны таксамаскептыцызм, крытыка папярэдняйсхаластычнай філасофскай традыцыі. Самадакладнасцьсвядомасці (лац.:cogito), роўна як і тэорыя прыроджаных ідэй, з'яўляецца зыходным пунктам картэзіянскайгнасеалогіі. Картэзіянская фізіка, у процілегласць ньютанаўскай, лічыла ўсё працяглае цялесным, адмаўляючы пустую прастору, і апісвала рух з дапамогай паняцця «віхр». Фізікакартэзіянства пасля знайшла сваё адлюстраванне ўтэорыі блізкадзеяння.
Скептыцызм быў заўсёды выдатнай рысай французскага розуму, роўна як і імкненне да матэматычнай дакладнасці ведаў. Уэпоху Адраджэння французыМантэнь іШарон таленавіта далучылі да французскай літаратуры скептыцызм грэчаскай школыПірона. Матэматычныя навукі квітнелі ўФранцыі ўXVII стагоддзі. Скептыцызм і пошукі ідэальнай матэматычнай дакладнасці ёсць два розныя выражэнні адной і той жа рысы чалавечага розуму: напружанага імкнення дасягнуць абсалютна дакладнай і лагічна непахіснайісціны. Ім зусім процілеглыяэмпірызм, які задавольваецца ісцінай прыблізнай і адноснай, імістыцызм, які знаходзіць асаблівае зачараванне ў непасрэдным звышпачуццёвым, надрацыянальным веданні.
Нічога агульнага ні з эмпірызмам, ні з містыцызмам Дэкарт не меў. Калі ён шукаў найвышэйшы абсалютны прынцып ведаў у непасрэднайсамасвядомасці чалавека, то гаворка ішла не аб якім-небудзь містычным аб'яўленні невядомай асновы рэчаў, а пра яснае, аналітычнае раскрыццё самай агульнай, лагічна неабвержнай ісціны. Яе адкрыццё з'яўлялася для Дэкарта умовай пераадолення сумненняў, з якімі змагаўся ягорозум.
Перш за ўсё, разбіраючы сэнс палажэння «cogito, ergo sum», Дэкарт устанаўлівае крытэрыйдакладнасці. Ніякага іншага крытэрыя, акрамяпсіхалагічнага, унутранага крытэрыя яснасці і падзельнасці, не вядома. У быцці думаючай істоты, такой як чалавек, яго пераконвае не вопыт, а толькі выразнае раскладанне непасрэднага факта самасвядомасці на два аднолькавыя непазбежныя і ясныя прадстаўленні ці ідэі, —мыслення ібыцця. Супрацьсілагізму як крыніцы новых ведаў Дэкарт узбройваецца амаль гэтак жа энергічна, як раней гэта рабіўБэкан, лічачы яго не прыладай набыцця новых фактаў, а толькі сродкам выкладання ісцін ужо вядомых, здабытых іншымі шляхамі. Злучэнне згаданых ідэй у свядомасці ёсць, такім чынам, не вывад, а сінтэз, ёсць акт творчасці, гэтак жа як меркаванне велічыні сумы вуглоўтрохвугольніка ўгеаметрыі. Дэкарт першы намякнуў на значэнне пытання, якое адыгрывала затым галоўную ролю ў філасофііКанта, — іменна пытання пра значэннеапрыёрныхсінтэтычных меркаванняў.
Знайшоўшы крытэрый дакладнасці ў выразных, ясных ідэях (лац.:ideae clarae et distinctae), Дэкарт бярэцца затым даказаць існаванне Бога і высветліць асноўную прыроду рэчаіснага свету. Паколькі перакананне ў існаванні цялеснага свету грунтуецца на дадзеных нашагапачуццёвага ўспрымання, то трэба перш за ўсё знайсці гарантыю хоць бы адноснай пэўнасці пачуццёвых успрыманняў. Такой гарантыяй можа быць толькі тое, што стварыла чалавека, з яго пачуццямі, дасканалая істота, ідэя пра якую была бы несумяшчальнай з ідэяй падману. Яснай і выразнай ідэяй такой істоты з'яўляеццаБог. Чалавек сам усведамляе сябе недасканалым толькі таму, што вымярае сваю існасць ідэяй звышдасканалай істоты. Гэта азначае, што такая істота не прыдумка, і не вывад звопыту. Яна магла быць унушана чалавеку, укладзена ў яго толькі самой звышдасканалай істотай. З другога боку, гэтая ідэя настолькі рэальная, што яе можна раздзяліць налагічна ясныя элементы: поўная дасканаласць магчыма толькі пад умовай валодання ўсімі ўласцівасцямі ў найвышэйшай ступені, а такім чынам і поўнайрэальнасцю, бесканечна пераўзыходзячай уласна чалавечую рэальнасць.
Такім чынам, з яснай ідэі звышдасканалай істоты дваякім шляхам выводзіцца рэальнасць быцця Бога. Па-першае, як крыніцы самой ідэі пра яго — доказпсіхалагічны, па-другое, як аб'екта, ва ўласцівасці якога неабходна ўваходзіць рэальнасць, гэты доказанталагічны, якое пераходзіць ад ідэі быцця да сцвярджэння самога быцця істоты. Усё ж разам Дэкартавы доказ Божага існавання павінны быць прызнаны, па выразеВіндэльбанда, «злучэннемантрапалагічнага (псіхалагічнага) і анталагічнага пунктаў погляду».
Усталяваўшы быццё звышдасканалага Творцы, Дэкарт прыходзіць да прызнання адноснай дакладнасці чалавечых адчуванняў цялеснага свету, прычым будуе ідэюматэрыі яксубстанцыі цісутнасці, процілеглайдуху. Чалавечыя адчуванні матэрыяльных з'яў далёка не ва ўсім сваім складзе прыдатныя для вызначэння прыроды рэчываў. Адчуванні ад кветак, гукаў і іншых прадметаў з'яўляюцца суб'ектыўнымі, але праўдзівы, аб'ектыўны атрыбут цялесных субстанцый заключаецца толькі ў іх працягласці, бо толькі свядомасць працягласці цел суправаджае ўсе разнастайныя пачуццёвыя чалавечыя ўспрыманні і толькі гэтая адна ўласцівасць можа быць прадметам яснай, выразнай думкі.
Такім чынам, у Дэкартавым разуменні ўласцівасцейматэрыяльнасці адбіваецца ўсё той жаматэматычны альбо геаметрычны лад уяўленняў: цела ёсць працяглая велічыня. Геаметрычная аднабаковасць Дэкартавага вызначэння матэрыі сама сабой кідаецца ў вочы і досыць высветлена навейшай крытыкай, але нельга адмаўляць, што Дэкарт дакладна паказаў на самую істотную і асноўную прыкмету ідэі «матэрыяльнасці». Высвятляючы супрацлеглыя ўласцівасці той рэальнасці, якую можна знайсці ў чалавечай самасвядомасці, у свядомасці думаючага суб'екта, Дэкарт, як можна бачыць, прызнае мысленне галоўным атрыбутам духоўнай субстанцыі.
Дэкарт вылучаў двамодусы існавання, у яго тэрміналогіі — прамы і крывалінейны. Апошні вызначаецца адсутнасцю якой-небудзь базавай арыентацыі, бо вектар яго распаўсюджання змяняецца ў залежнасці ад сутыкненняўідэнтычнасцей, зсоцыумам, які яго парадзіў. Прамы модус быцця ўтылізуе механізм валявога акта ва ўмовах сусветнай абыякавасці духу, што дае чалавеку магчымасць дзейнічаць у кантэксце свабоднай неабходнасці. Нягледзячы на ўяўныпарадокс, гэта найбольшэкалагічная форма жыццядзейнасці, бо праз неабходнасць яна вызначае аптымальны аўтэнтычны стан тут-і-цяпер. Роўна якБог у працэсе тварэння не меў над сабой ніякіх законаў, тлумачыць Дэкарт, так і чалавек трансцэндыруе тое, што не можа ў гэты момант і на гэтым кроку быць іншым.
Пераход ад аднаго стану да іншага адбываецца праз знаходжанне ў фіксаваных кропках лішкавасці — змяшчэнне ў сваё жыццё паняццяў, такіх якдабрачыннасць,любоў і іншыя, якія не маюць прычын для свайго існавання акрамя той, якая ідзе з чалавечай душы. Непазбежнасць існавання ў соцыуме мяркуе наяўнасць «маскі», якая прадухіляе нівеліраванне медытатыўнага вопыту ў працэсе працяглайсацыялізацыі. Акрамя апісання мадэлі чалавечага быцця, Дэкарт таксама дае магчымасць ягоінтэрыярызацыі, адказваючы на пытанне «ці мог Бог стварыць свет, недаступны чалавечаму разуменню» у кантэксце апастэрыёрнага вопыту — зараз, калі чалавек усведамляе сябе думаючай істотай, не.
Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках / Рэнэ Дэкарт; пер. з фр.Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2007. — 91 с. — (Галерэя чалавечай думкі)ISBN 978-985-6783-32-9