Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Русенорск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Русенорск
КраіныРасія, Нарвегія
РэгіёныПамор'е,Паўночная Нарвегія
Статусвымерла
Вымерла1920-я
Класіфікацыя
змешаныя мовы
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо
Glottologruss1267

Русено́рск,русано́рск,мая-па-твая (нарв.:russenorsk, russonorsk, moja på tvoja;руск.:руссено́рск, руссоно́рск, моя-по-твоя) — змешаная руска-нарвежская мова (піджын), якой карысталісянарвежскія дырускіягандляры на паўночным узбярэжжыНарвегіі.

Функцыянавала ў 1750—1914 гады, калі ішоўактыўны марскі гандаль[ru]збожжам ірыбай паміж Нарвегіяй і Расіяй.

У мове зафіксавана каля 400 слоў. 50 % лексікі — знарвежскай мовы, 40 % — зрускай, рэшту складаюць запазычанні занглійскай,нідэрландскай,ніжненямецкай,фінскай,саамскай. Граматыка і фанетыка празмерна спрошчаныя.

Характэрныя рысы русенорска

[правіць |правіць зыходнік]

У многіх выпадкахсказ утвараўся не як у нарвежскай; напрыклад:«Канске ден принципал по стова?» (Ці ты дома?). Тут, з погляду нарвежскай мовы, нестае дзеяслова-звязкі«er». Многія сказы мовы пачынаюцца словам«канске» (нарв.:kanskje — мабыць), асабліва, у гаворцы рускіх. Спалучэнне«ден принципал» з указальнымзайменнікам вызначанай формы(«ден») і нявызначанай формайназоўніка не адпавядае норме нарвежскай мовы, але чутно ў гаворцы іншаземцаў. Выраз«по стова» азначае «дома», прыназоўнік«по» ёсць і ў рускай, і ў нарвежскай мовах, але мае ў нечым розныя значэнні. Русенорск ужывае«по» як для перадачы месца знаходжання, так і для азначэння ўласнасці.

Канчатак«-ум» (ці«-ом») ужываецца ў шматлікіхдзеясловах русенроска, напрыклад«копум» — «купить» (нарв.:kjøpe). Прапанавана 8 тэорый паходжання гэтага канчатка — адлацінскай дашведскай (параўн.:шведск.:sjungom). Магчыма і тое, што канчатак«-ум» узнік пад уплывампаўночна-рускіх дыялектаў, дзе яго мае ў некаторых формах частка дзеясловаў. Яшчэ адна рыса русенорска — надавацьназоўнікам, а ў нейкіх выпадках іпрыметнікам, канчатак«-а». Напрыклад:«Пят вога мука по сто фиска» (лац.:Пять возов муки за сто рыб).

Русенорск мае цікавую асаблівасць, якая сведчыць пра сацыяльную роўнасцьрускіх інарвежцаў — у большасціпіджынаў адна з моў мае вышэйшы статус, у русенорску ж прапорцыя слоў рускай і нарвежскай моў прыблізна роўная.

Матэрыялы на русенорску

[правіць |правіць зыходнік]

Першае навуковае апісанне мовы здзейсніў у 1927 годзеславістОлаф Брок. У 1930 годзе ён публікуе 13 сабраных ім тэкстаў. Звесткі былі сабраны ў Нарвегіі, таму большасць інфарматараў былі нарвежцамі. Магчыма, гэта мела значэнне ў апісанні маўлення. Нарвежцы і рускія вымаўлялі адзін і той жа тэкст на русенорску па-рознаму, зыходзячы з гукаў родных моў. Як правіла,гукі, якіх няма ў нейкай мове, змяняюцца. Напрыклад, слова«гаф» (нарв.:hav) у русенорску; руская мова не мае гука«h», звонкі гук«v» на канцы слова ператвараецца ў глухі«ф». Так, нарвежскаеэтымалагічна слова прыстасавалася дафанетычнага ладу рускай мовы. Яшчэ адзін прыклад — рускае па паходжанні слова«чай», ператварылася ўkjai/sjai («хьяй»/ «шай»). Нарвежцы не ўспрымалі слыхам гук«ч», таму вымаўлялі замест ягогукавы кластарbeen«kj»/«sj».

Словы русенроска ўзяты з розных моў, таму існуюцьмоўныя дублеты. Напрыклад, ёсць словы«фиска» (з нарвежскай) і«риба» з рускай, альбо«твоя» (з рускай), «ду» (з нарвежскай) і«ю» занглійскай мовы. Для назваў тавараў і адзінак вагі існуе толькі адно слова, але назвы лікаў могуць пазычацца і з нарвежскай, і з рускай у выглядзе дублетаў. Што да назваў рыбы, то іх паходжанне вызначыць няпроста. Напрыклад, калі«пікша» называецца«пикса» / «пикша», то слова паходзіць з рускага«пикша», але яе могуць называць і«тикса» /«тикша», што дае грунт меркаванню, якое выводзіць гэтае слова зсаамскага«диксу».

Як бачна, не кожны разумеў размову на русенорску; нягледзячы на простасць граматыкі і дастаткова значныя слоўныя мажлівасці, трэба было ведаць значэнні асноўных слоў і адчуваць будову сказа.

Знікненне русенорска

[правіць |правіць зыходнік]

Мова, як яна да нас дайшла, развівалася доўгі час. Прыклады асобных слоў, характэрных для русенроска, сустракаюцца даволі рана, яшчэ ў канцы XVIII ст. Відавочна, што мова поўнасцю развілася ў XIX стагоддзі, і ў першай палове XIX стагоддзя ёй карысталіся ўсе, хто вёў менавы гандаль зпаморамі. Па меры павелічэння аб’ёмаў гандлю, руская мова замяняе русенорск, які нарвежскія купцы ўжо лічаць «дрэннай рускай» мовай.

Практычная патрэба ў гэтай мове знікла разам з заканчэннем магчымасці свабоднага пераходу цераз расійска-нарвежскую мяжу паслярэвалюцыі 1917 года. Але ўжо к таму часу патрэба ў русенорску зменшылася. Прычынай гэтага было тое, што расійска-нарвежскі гандаль развіўся ў штосьці большае чым абмен мукі і рыбы — у прафесійныя адносіны гандлёвых дамоў, таму большасць нарвежцаў ужо не бачыла неабходнасці ў рускай мове.

Узоры слоў і выразаў

[правіць |правіць зыходнік]
  • Moja på tvoja. — Я гавару на тваёй [мове].
  • Kak sprek? Moje niet forsto. — Што ты гаворыш? Не разумею цябе.
  • å råbbåte — працаваць.
  • klæba — хлеб
  • Drasvi, gammel god venn på moja! Kor ju stannom på gammel ras? — Здароў, мой добры дружа! Як твае ўчарашнія справы?
  • Ju spræk på moja kantor kom — Ты сказаў, што прыйдзеш да мяне ў кантору.
  • Moja på ander kantor, nokka vin drikkom, så lite pjan kom — Я быў у іншай канторы, выпіў трохі віна, а потым ап’янеў.
  • Tvoja fisk kopom? — Ці ты купіш рыбу?
  • Saika kopom i på Arkangelsk på gaf spaserom — Я куплю сайды і паплыву ў Архангельск.
  • Kak pris? Mangeli kosta? — Які кошт?
  • En voga mokka, så galanna voga treska — 1 воз мукі за 2 вазы траскі.
  • Eta grot dyr. Værsegod, på minder prodaj! — Гэта вельмі дорага. Будзь ласкавы, прадай танней.

Сеціва

[правіць |правіць зыходнік]

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Брок, Ингвиль. Моя-по-твоя. Русско-норвежская мова-пиджин //Оттар. Норвегия и Россия на севере. — 1992. — № 192. — С. 24—28.
Гістарычныя †
Усходнія
Заходнія
Паўднёвыя
Змешаныя і піджыны
Штучныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Русенорск&oldid=4489709"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp