Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Раска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раска

Раска малая (Lemna minor)
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Сямейства: Ароннікавыя
ПадсямействаРаскавыя
Род: Раска
Міжнародная навуковая назва

LemnaL., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42588
NCBI  4469
EOL  29453
GRIN  g:6629
IPNI  23865
FW  319856

Ра́ска[1],Жабіна дзяружка[2] (Lemna) —род кветкавых раслін падсямействараскавых.

Батанічнае апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (называецца лісцец, або фронд) даўжынёю да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы паасобна або ў групах па 2—10. Размнажаюцца пераважнавегетатыўна —пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваеццасуквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваныхкветак.Плод (калі ён утвараецца) — мяшочкападобны, 1—7-насенны. Зімуе раска на дневадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.

Арэал і экалогія

[правіць |правіць зыходнік]

Каля 10відаў. Пашыраны амаль усюды. НаБеларусі распаўсюджаны 3 віды.

Трапляюцца ўазёрах,старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.

Віды

[правіць |правіць зыходнік]

Значэнне і выкарыстанне

[правіць |правіць зыходнік]

Кармавыя расліны длярыб і вадаплаўныхптушак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. —Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. —2 350 экз.
  2. Мікалай Даніловіч Фітафразеалогія ў беларускіх гаворках — С. 345.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. —Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 352. — 576 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Таксанамія
Нарматыўны кантроль
Microsoft2780724357
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Раска&oldid=4448841"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp