Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развітывапнякі,карст; у цэнтры — пераважнакрышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу,ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчыбаксітаў,жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).
Эпанімам Пірэнеяў з’яўляеццаПірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на Пірэнеях[1].