Пупышкі з нешматлікімі лускамі, якія налягаюць адна на другую як чарапіца.Лістаразмяшчэнне чарговае.Лісце няпарна пёрыстараздзельнае або траістае, з шырокімі або вузкімі долямі, цёмна-зялёнае, радзей шызае, восенню жоўтае, бурае, чырванаватае або цёмна-фіялетавае.
Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя,.дыяметрам да 15-25 см, адзінкавыя, з чашачкай і вяночкам.Чашачка якая застаецца, больш ці менш скурыстая, з 5 цёмна-зялёных або чырванаватыхчашалісцікаў;пялёсткі ў ліку 5, радзей больш, буйныя, шмат буйнейшыя за чашалісцікі, шырокія, на канцы часта вышчарбленыя, белыя, ружовыя, чырвоныя, крэмавыя або жоўтыя, часам з цёмнымі плямамі пры аснове.Тычынкі шматлікія;песцікаў 1-8, яны сядзяць на мясістым дыску.
Плод — складанаяшматлістоўка зоркападобнай формы. Кожная лістоўка адкрываецца па шве і мае некалькі насенін, прымацаваных да краю брушнога шва.Насенне буйное, круглявае або авальнае, чорнае ці чорна-бурае, бліскучае.
Усе віды родуPaeonia можна размеркаваць на дзве групы ў залежнасці ад колькасціхрамасом: 10-20 (дыплоідны лік) або 5-10 (гаплоідны лік). Для селекцыі прыналежнасць да пэўнай групы мае важнае значэнне. Ад скрыжавання дыплоідных відаў і сартоў півонь з тэтраплоіднымі, і наадварот, атрымліваюць трыплоідныя гібрыды F1. З-за няпарнай колькасці храмасоммеёз у трыплоідаў абсалютна няправільны, таму яны стэрыльныя. У F1 звычайна ў большай ступені выяўляецца гібрыдная моц нашчадкаў. Эфект гібрыднай моцы, абогетэрозіс, заключаецца ў перавазе гібрыдаў F1 па шэрагу прыкмет і ўласцівасцяў над зыходнымі бацькоўскімі формамі. Гетэрозіс можа выяўляцца па адной або некалькіх прыкметах. Вегетатыўнае размнажэнне півонь дазваляе адабраць і замацаваць любую каштоўную стэрыльную форму[7].
2n=10:P. anomala, P. corsica, P. broteroi, P. rodia, P. daurica, P. mairei, P. emodi, P. mlokosewitschii, P. lactiflora, P. suffruticosa, P. decomposita, P. delavayi, P. lutea, P. potanini, P. tenuiofolia, P. veichii, P. brownii.
2n=20:P. officinalis, P. peregrina, P. parnassica, P. clusii, P. mascula, P. coriacea, P. obovata, P. wittmanniana[7].
Півоні размножваюць дзяленнем кустоў, але калі трэба атрымаць шмат раслін ўпадабанага сорта, то можна размножыцьатожылкамі, сцябловымі і каранёвымітронкамі. Самы надзейны спосаб — размнажэнне пупышкамі з кавалачкамі карэнішча. У кожнай частцы карэнішча павінна быць не менш за 2-3 пупышак.
Паводле кітайскіх крыніц, цікавасць да півонь як дэкаратыўных раслін пачалася ў перыяд праўлення дынастыйЦынь іХань, раней 200 года дан. э. Такім чынам, півоні ў культуры ўжо больш за 2000 гадоў[8].
У Кітаі апалыя пялёсткі півонь падсушваюць і падсалоджваюць як чайны ласунак. Півоневая вада, настой пялёсткаў півоні, выкарыстоўвалася для піцця ў сярэднія вякі. Пялёсткі можна дадаваць у салаты або ў пуншы і ліманады[10].
Сарты півоні адрозніваюцца велічынёй, афарбоўкай, будовай кветак, працягласцю цвіцення, вышынёй і формайкуста. У афарбоўцы сартоў прысутнічаюць розныя адценні белага, жоўтага, аранжавага і чырвонага колеру. Тоны яркія і сакавітыя або мяккія, прыглушаныя, з ледзь улоўным пераходамі да іншага колеру. Старыя французскія сарты травяністых півонь часта выводзілі ў асноўным на зрэзку і трываласць сцеблаў не мела ніякага значэння. З часам з’явіўся кірунак ландшафтных півонь, і Амерыканская асацыяцыя півоняводаў увяла спецыяльную прэмію «Лепшая ландшафтная півоня». Гэта значыць акрамя таго, што яны, безумоўна, звяртаюць увагу на якасць і прыгажосць півоні, яны яшчэ асобна ацэньваюць яе ландшафтныя ўласцівасці[12].
Паводле Міжнароднага рэгістра (APS) у пачатку двухтысячных было зарэгістравана больш за 4664 сартоў травяністых[13] і больш за 500 сартоўдрэвападобных півонь[14].
Па будове кветкі сарты дзеляць на:
немахрыстыя, якія маюць толькі адзін шэраг шырокіх пялёсткаў ('Golden Glow', 'Надзя'),
↑Гомер. Илиада V 401; Гомер. Илиада V 899—904; Лукиан. Разговоры богов 13, 2.
↑абГоробец В. Ф., Косенко В. М.Особенности селекционного процесса пионов //Цветоводство: история, теория, практика : Материалы VII международной научной конференции. — Минск: Конфидо, 2016. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2017.
Пион : [арх. 3 января 2023] / А. Ю. Куленкамп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.