Прэсная вада — супрацьлегласцьмарской вады, ахоплівае тую частку даступнайвадыЗямлі, у якойсолі ўтрымліваюцца ў мінімальнай колькасці.
Вада,салёнасць якой не перавышае 0,1 %, нават у форме пары ці лёду завецца прэснай. Ледзяныя масівы ў палярных рэгіёнах іледавікі ўтрымліваюць у сабе найбольшую частку прэснай вады зямлі. Апроч гэтага, прэсная вада існуе ўрэках,ручаях, прэсныхазёрах, а таксама ў аблоках. Па розных падліках, дзель прэснай вады ў агульнай колькасці вады на Зямлі складае 2,5—3 %.
Каля 85—90 % запасаў прэснай вады ўтрымліваецца ў выглядзелёду.
У сувязі з пашырэннем забруджання крыніц вады, ростам насельніцтва, засваеннем новых тэрыторый паўстае задача штучнага атрымання прэснай вады. Гэтага дасягаюць:
кандэнсацыяй вадзяной пары з паветра, з выкарыстаннем глыбіннай марской вады;
кандэнсацыяй вадзяной пары ў сутачных акумулятарах холаду, у прыватнасці — натуральнага паходжання, такіх якпячоры ў прыбярэжныхскалах.
Апошні спосаб стварае велізарныя прыродныя запасы прэснай вады ў прыбярэжных раёнах шэрагу краін, якія былі выяўлены нядаўна. Пласты з прэснай вадой часам цягнуцца і падмарскім дном, а праз расколіны ў непранікальных пластах б'юць прэсныяключы.
Кошт прэснай вады становіцца такім высокім, што распачаты выпускхаладзільных установак, якія атрымліваюць ваду з вільготнага паветра метадам кандэнсацыі.
Jackson, Robert B., Stephen R. Carpenter, Clifford N. Dahm, Diane M. McKnight, Robert J. Naiman, Sandra L. Postel, and Steven W. Running. 2001. Water in a changing world.Ecological Applications 11(4): 1027-1045.
Richter, Brian D., Ruth Mathews, David L. Harrison, and Robert Wigington. 2003. Ecologically sustainable water management: managing river flows for ecological integrity.Ecological Applications 13(1): 206-224.