Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Праяградж

25°27′ пн. ш. 81°51′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Праяградж
хіндзі:इलाहाबाद
англ.:Prayagraj
25°27′ пн. ш. 81°51′ у. д.HGЯO
Краіна Індыя
ШтатУтар-Прадэш
РаёнПраяградж
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра98 ± 1 м[1]
Водныя аб’ектыГанг[2] і Рака Джамна
Часавы поясUTC+05:30[3]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 954 391 чал.[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код0532
Паштовы індэкс211001[5]
prayagraj.nic.in
Праяградж (Індыя)
Праяградж
Праяградж

Праяградж (абоАлахаба́д; да XVII стагоддзяПраяг) — горад уІндыі ў штацеУтар-Прадэш, ля зліцця рэкГанг іДжамна. 1 216 719 жыхароў (2011)[6]. Харчовая прамысловасць. Вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу. Універсітэт (1887). РадзімаДжавахарлала Нэру.

Свяшчэнны горад

[правіць |правіць зыходнік]

Праяградж заснаваны ў1583 годзеАкбарам Вялікім на месцыПраяга, які займае ганаровае месца сярод свяшчэнных гарадоўіндуізму. Паводле падання, менавіта тут, калязліцця свяшчэнных рэкГанга,Джамны іСарасваці, здзейсніў першае ахвярапрынашэннеБрахма.

Пра тое, што ў старажытнасці Праяг не саступаў па пашане і славеБенарэсу іХардвару, сведчыцькалона Ашокі каля сцен Праяграджскай крэпасці.

Раз у 12 гадоў у Праяграджы адбываюццаіндуісцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці, у час якога ў рэках веруючыя змываюць з сябеграхі іхваробы[7]. Гэта рэлігійнае свята доўжыцца больш за месяц, і за гэты час горад наведвае да 70 мільёнаў паломнікаў. Урачыстасці з нагодыМаха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады, прайшлі ў студзені 2025 года і афішаваліся як самае масавае рэлігійнае свята ў свеце.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Крэпасць часоў Акбара

Праяг узнік яшчэ ў ведычны перыяд і згаданы ўВедах як месца, дзеБрахма, стваральнік Сусвету, правёў абрад ахвярапрынашэння[8]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць існаванне туткультуры паўночнай чорнай глянцаванай керамікі (700—600 гг. да н.э.)[8]. ПаводлеПуранаўЯяці, пакінуўшы Праяг, заваяваўСапта-сінда[9].

Каліінда-арыі прыбылі ўАр’яварту, Праяг (ці Каўшамбі) быў важным населеным пунктам рэгіёна[10]. Кіраўнікі царстваКуру заснавалі каля Праяга горад Каўшамбі[11] і перанеслі ў яго сталіцу пасля таго, як былая сталіца царства,Хасцінапур, была разбуранапаводкай[10].

РэгіёнДааба, уключаючы Праяградж, кантраляваўся рознымі дзяржавамі. Рэгіён з’яўляўся часткайімперыі Маур’яў, царстваГупта іКушанскага царства. У VII стагоддзі належаў імперыіКанаўдж[10]. У1193 годзе Праяг стаў часткайДэлійскага султаната[12].

Пазней кантроль над Праягам перайшоў даВялікіх Маголаў[13].

Кіраўнік імперыі Вялікіх МаголаўАкбар Вялікі, усведамляючы стратэгічнае значэннеСангама, заклаў каля зліццяДжамны іГанга крэпасць (форт Праяграджа) і назваў яе імемАлаха. Горад стаў сталіцай адной з самых квітнеючых правінцыйМагольскай імперыі[14].

Горад назваў Алахабадам магольскі імператараАкбар у1583 годзе[15]. Назва горада «Алахабад» з’яўляецца спалучэннемарабскага слова «Алах» (Бог) іперсідскага «-абад», якое можна перакласці як «стварыцьсад». Адпаведна, назву горада можна перакласці як «Сад Алаха»[15]. У 1599—1604 гг. тут хаваўсяДжахангір, які паўстаў супраць бацькі.

Пасля распаду Магольскай імперыі на ўладанне Праяграджам прэтэндавалімаратхскія кіраўнікі. У1765 годзе гарнізон у форце Праяграджа размясцілібрытанцы.Паражэнне пры Буксары вымусілааудскаганаваба перадаць у1801 г. горад пад кіраваннеБрытанскай Ост-Індскай кампаніі. У часпаўстання сіпаяў у1857 годзе горад стаў арэнай бязлітасных сутыкненняў. У1904 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Злучаных правінцый, якія пазней былі ператвораны ў штатУтар-Прадэш.

Праяградж лічыцца калыскай індыйскага руху за незалежнасць. У доме, дзе жыліДжавахарлал Нэру іІндзіра Гандзі, цяпер створаны музей. Праяградж — радзіма 7 з 14 прэм’ер-міністраў Індыі.

Геаграфія і клімат

[правіць |правіць зыходнік]
Topography timeline
РакаДжамна ў Праяграджы ў сезон дажджоў

Сярэдняявышыня над узроўнем мора — 98 м. Праяградж размешчаны ў паўднёвай частцы штата каля зліцця рэкГанг іДжамна[16][17]. Чыгунка падзяляе горад на дзве часткі[16]. На поўдзень ад чыгункі размешчаны стары горад, грамадзянскія лініі (белы горад) размешчаны на поўнач. Праяградж займае стратэгічна важнае становішча[18]. Алахабад, з’яўляючыся апошнім населеным пунктам наДжамне, у культурным плане з’яўляецца ўскрайнім пунктам Заходняй Індыі[19]. Паколькі Праяградж размешчаны ў міжрэччы Ганга і Джамны (дааб), яго глебы галоўным чынамалювіяльныя[20]

Праяградж, як і іншыя гарады раўнін Паўночнай Індыі, маесубтрапічны акіянічны клімат (Cwa) паводлекласіфікацыі кліматаў Кёпена[21]. Вылучаюць 3 сезоны: гарачае і засушліваелета, халаднаватая і засушліваязіма, цёплы і вільготны сезон мусонаў. Летні сезон доўжыцца з красавіка па чэрвень, максімальныя тэмпературы ў гэты перыяд дасягаюць 40-45 °C.Мусоны працягваюцца з пачатку ліпеня да канца верасня. Зімовыя тэмпературы могуць набліжацца да 0 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература: 48 °C, самая нізкая: −2 °C.

Клімат Праяграджа
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C32,836,342,545,848,448,845,642,739,640,636,031,948,8
Сярэдні максімум, °C23,226,733,339,441,639,634,232,932,932,929,624,832,8
Сярэдняя тэмпература, °C16,218,724,629,933,933,429,528,228,125,920,716,625,5
Сярэдні мінімум, °C8,911,316,222,226,328,026,525,924,720,414,39,919,4
Абсалютны мінімум, °C1,11,17,212,717,218,718,821,118,311,75,6−0,7−0,7
Норма ападкаў,мм1815451112626427920427912978
Крыніца:IMD[1][2]

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
Дом-музей сямейства Нэру-Гандзі.

Насельніцтва горада паводле звестак перапісу2001 года складае 1 206 785 чалавек, насельніцтваагламерацыі 4 936 105 чалавек. Узровень пісьменнасці складае 82 %. Найбольш распаўсюджаныя мовы насельніцтва:хіндзі іўрду. Найбольш распаўсюджаны дыялект хіндзі, на якім размаўляюць у Праяграджы, —авадхі, размаўляюць таксама на дыялектахкхары-балі ібагхелі.Індуісты складаюць каля 86,81 % насельніцтва,мусульмане — 12,72 %,хрысціяне — 0,18 %,сікхі — 0,13 %,будысты — 0,04 %.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

У горадзе развітыхарчасмакавая прамысловасць, вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу[7].

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]

За 12 км ад цэнтра Праяграджа размешчаны аэрапорт, які здзяйсняе рэгулярныя рэйсы даДэлі. Найбліжэйшыя міжнародныя аэрапорты знаходзяцца ўВаранасі (каля 148 км ад Праяграджа) і ўЛакхнау (каля 200 км). Транспартны вузел[7], праз горад праходзяць некалькі нацыянальных аўтамагістраляў. Праяградж звязанычыгункай з іншымі гарадамі паўночнай Індыі, тут знаходзіцца штаб-кватэра Паўночна-цэнтральнай зоны Індыйскіх чыгунак.

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Prayagraj (Prayag)Праверана 22 лютага 2018.
  2. Varanasi : Cities on Ganga : PrayagrajПраверана 22 лютага 2018.
  3. Time ZoneПраверана 22 лютага 2018.
  4. Population Of Prayagraj 2017Праверана 22 лютага 2018.
  5. Prayagraj Pin CodeПраверана 22 лютага 2018.
  6. Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.). Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  7. абвАлахабад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 228. — 552 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0035-8. —ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  8. абShiva Kumar Dubey.Kumbh city Prayag. Centre for Cultural Resources and Training. pp. 31–41. Праверана 3 жніўня 2012.
  9. Koenraad Elst.Who is a Hindu?: Hindu revivalist views of Animism, Buddhism, Sikhism, and other offshoots of Hinduism. Voice of India. p. 7.ISBN 978-81-85990-74-3. Праверана 3 жніўня 2012.
  10. абвVincent Arthur Smith; Stephen Meredyth Edwardes.The Oxford history of India, from the earliest times to the end of 1911. The Clarendon press. Праверана 3 жніўня 2012.
  11. Swami Parmeshwaranand.Encyclopaedic Dictionary of the Dharmaśāstra, Volume 1: K-M. Sarup & Sons. p. 247.ISBN 978-81-7625-365-9. Праверана 3 жніўня 2012.
  12. Surinder Kaur; Tapan Kumar Sanyal.The Secular Emperor Babar: A victim of Indian partition. Lokgeet Parkashan. p. 78.ISBN 978-81-85220-07-9. Праверана 3 жніўня 2012.
  13. Stephen Meredyth Edwardes; Herbert Leonard Offley Garrett.Mughal Rule in India. Atlantic Publishers. pp. 279–281.ISBN 978-81-7156-551-1. Праверана 3 жніўня 2012.
  14. Pletcher, Kenneth (15 August 2010).The Geography of India: Sacred and Historic Places. The Rosen Publishing Group. p. 128. Праверана 21 сакавіка 2014.
  15. абEtymology of the city(нявызн.)(недаступная спасылка). Allahabad Kumbh Mela Committee. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 25 верасня 2012.
  16. абHowStuffWorks «Geography of Allahabad»Архівавана 29 ліпеня 2012.
  17. Allahabad Location Guide
  18. Archaeology of Lower Ganga-Yamuna Doab (2 Vols.) by Deo Prakash Sharma at Vedic Books
  19. http://books.google.com/books?id=EjtuAAAAMAAJ
  20. http://www.connectjournals.com/file_full_text/314401H_02-10-21.pdf
  21. Tropical Moist Climates — A Climate Type

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Праяградж&oldid=5081467"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp