Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Прага

50°05′19″ пн. ш. 14°25′17″ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Прага, значэнні.
Горад
Прага
чэшск.:Praha
СцягГерб[d]
СцягГерб[d]
50°05′19″ пн. ш. 14°25′17″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
ПрыматарBohuslav Svoboda[d]
Гісторыя і геаграфія
ЗаснаваныVIII стагоддзе
Першая згадка9 ст.
Плошча496км²
Вышыня цэнтра177-399м
Водныя аб’ектыРака Влтава, Čertovka[d], Botič[d], Dalejský potok[d], Prokopský potok[d], Říčanský potok[d], Lochkovský potok[d] і Rokytka[d]
Часавы поясUTC+1,летамUTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва1 188 100 чалавек (2006)
Шчыльнасць2387 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны кодбяз кода 9-значны нумар, зачынаецца 2
Паштовыя індэксы100 00 – 199 00
Аўтамабільны кодA
ІдэнтыфікатарCZ-PR

prague-city.cz
(чэшск.)(англ.)
Прага (Чэхія)
Прага
Прага

Прага (чэшск.:Praha[ˈpraɦa], мянушка:Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горадЧэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад уЕўрапейскім Саюзе. Горад размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэВлтаве ў гістарычным рэгіёнеБагемія, цэнтрам яго з'яўляецца. У Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесцяў можна налічыць амаль 2 мільёна чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду развівалася адзінаццаць стагоддзяў. Цяпер размяшчаецца на тэрыторыі ў 496 квадратных кіламетраў. Прага ўтварае адзін з чэшскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прага, а таксама з'яўляецца сталіцайЦэнтральначэшскага края (чэшск.:Středočeský kraj) і двух яго раёнаў,Прага-Усход іПрага-Захад, пры гэтым у іх склад не ўваходзіць — у ёй размешчаныя толькі іх адміністрацыйныя органы.

Прага была палітычным, культурным і эканамічным цэнтрамЦэнтральнай Еўропы. Заснаваны горад быў у эпохураманскага стылю, а росквіт атрымаў падчасгатычнай ірэнесанснай эпох, Прага была не толькі сталіцай чэшскай дзяржавы, але і рэзідэнцяй двух імператараўСвяшчэннай Рымскай імперыі і, такім чынам, сталіцай гэтай краіны[2]. Горад займаў важнае месца ў часы існаванняАўстра-Венгрыі, а таксама адыгрываў значную ролю і падчас пратэстанцкайРэфармацыі,Трыццацігадовай вайны і ў гісторыіXX стагоддзя, падчас абедзвюх сусветных войнаў. ПасляПершай сусветнай вайны ў1918 годзе стаў сталіцайЧэхаславакіі. З1960 па1992 год — сталіцаЧССР, з студзеня1993 года — сталіцаЧэшскай Рэспублікі.

У Празе маецца цэлы шэраг вядомых культурных помнікаў, многія з якіх перажылі гвалт і разбурэнне апошняга стагоддзя ў Еўропе. Сярод славутасцей горада варта вылучыць:Пражскі Град,Карлаў мост,Старамесцкая плошча застранамічнымі гадзіннікам,яўрэйскі квартал, Сцяна Ленана і ўзгоракПетршын. У1992 годзе гістарычны цэнтр Прагі быў уключаны ў спіс аб'ектаўСусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад чэшскага словы «práh», што азначаепарог. Паводле легенды яго заснавальнікам быў князьКрок, дачка якога,Лібуша, паказала месца для будаўніцтва горада і прадказвала яму вялікую славу. Першыя гістарычныя звесткі пра паселішча славян на тэрыторыі сучаснай Прагі адносяцца даVI стагоддзя. Аднак першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага горада датуюццапалеалітам. УII стагоддзі да н.э. у гэтай мясцовасці пасялілісякельты, якіх уI стагоддзі н.э. выціснулімаркаманы, і, магчыма,свевы.

Найстаражытны замак на тэрыторыі горада,Пражскі град, быў пабудаваны на левым беразеВлтавы ўIX стагоддзі. ЗX ст. Прага стала сталіцай Чэшскага княства, у канцы гэтага ж стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны рынкавая плошча. У першай паловеXIII стагоддзя вакол каменных пабудоў у раёне плошчы сталі ўзводзіць гарадскія сцены. Прага ў эканамічным плане была добра развітым горадам, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі і хутка развіваўся. Перыяд асаблівага росквіту Прагі ўXIV стагоддзі звязаны з дзейнасцюКарла IV. Пры ім было пабудавана Нове-Места, каменны мост праз Влтаву, вядомы зараз якКарлавы мост, заснаваныКарлава ўніверсітэт, пачалося будаўніцтвасабора Святога Віта, Прага стала сталіцайСвяшчэннай Рымскай імперыі. У1389 годзе адбыўся яўрэйскі пагром, у выніку якога была знішчана трохтысячная яўрэйская суполка горада. У Празе засталося некалькісінагог, захаваліся, таксама, і частка яўрэйскіх могілак.

ПачатакXV стагоддзя ў Празе адбіўся дзейнасцю прапаведніка і рэфарматараЯна Гуса, выкладчыка Карлавага ўніверсітэта. У1419 годзе, праз пяць гадоў пасля яго пакарання смерцю, адбылася першаяпражская дэфенестрацыя, гэта значыць радыкальныягусіты выкінулі з вокнаў пяць гарадскіх саветнікаў. Пражане падтрымлівалітабарытаў падчасгусіцкіх войнаў.

Від на дахі Прагі

У1526 годзе каралеўстваБагемія перайшло ў рукіГабсбургаў, дбайных каталікоў, у той час як пражане сімпатызаваліпратэстантам. Пры імператарыРудольфу II Прага зноў стала сталіцай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Рудольф II быў мецэнатам, запрашаў да сябе астролагаў, чараўнікоў, навукоўцаў, музыкантаў і мастакоў, а таму Прага стала культурным цэнтрам Еўропы. У той час у Празе жылі астраномыЦіха Брагэ іІаган Кеплер, мастакДжузэпэ Арчымбольда і іншыя прадстаўнікі навукі і мастацтва. У1618 годзе адбылася другая пражская дэфенестрацыя, якая паклала пачатакТрыццацігадовай вайне. Пасля паражэння ўбітве на Белай гары ў1621 годзе на Старамесцкай плошчы пакаралі смерцю 27 прадстаўнікоў чэшскай шляхты, многія іншыя былі высланы з горада. З прычыны саксонскай і шведскай акупацыі насельніцтва Прагі зменшылася з 60 да 20 тысяч.

У1689 годзе горад пацярпеў ад моцнага пажару, аднак пасля пажару пачалася інтэнсіўная аднаўленне. У17131714 гадах у Празе прайшла эпідэміячумы, якая прывяла да страты горадам ад 12 да 13 тысяч чалавек. Зрэшты, уXVIII стагоддзі насельніцтва горада працягвала расці, і ў1771 годзе ў ім налічвалася ўжо 80 тысяч жыхароў. У1757 годзе падчас бітвы пад Прагай горад пацярпеў ад абстрэлупрусаў. У1784 годзе чатыры асобныя муніцыпалітэты:Мала-Страна,Нова-Места,Стара-Места іГрадчаны аб’ядналіся ў адзін горад. Яўрэйскі кварталЁзафаў далучыўся да Прагі ў1850 годзе. У1817 годзе ўтварылася першае прадмесце —Карлін.

З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Прага імкліва развівалася. Змяніўся і нацыянальны склад насельніцтва горада. Да1848 года большасць пражанаў былінемцамі, а ў1880 годзе немцы складалі толькі 14 %, у1910 годзе — 6,7 %. Прычынай такой змены стаў прыток чэшскага насельніцтва зМаравіі. У1861 годзе чэхі атрымалі большасць у гарадскім савеце.

Пасляраспаду ўвосень1918 годаАўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэння незалежнайЧэхаславацкай Рэспублікі Прага стала яе сталіцай. У той час яна была высока індустрыялізаваным горадам. У1930-я гады насельніцтва дасягнула 850 тысяч чалавек.

Горад існаваў адносна спакойна да пачаткуДругой сусветнай вайны ў1939 годзе. Вызваленая Прага была9 мая1945савецкімі войскамі падчасПражскай аперацыі. На шчасце, вайна не пакінула ў горадзе сур’ёзных разбурэнняў. У1960 годзе Прага стала сталіцайЧССР і прабыла ёй да1993 года, калі пасля «аксамітнага разводу» Чэхаславацкай федэрацыі стала сталіцай Чэхіі.

Прага сур’ёзна пацярпела падчас паводкі 2002 года. Стыхійнае бедства эксперты прызналі самым моцным за апошнія 500 гадоў. Моцна пацярпеўПражскі заапарк. У галерэі сучаснага мастацтва Кампа, размешчанай у гістарычным цэнтры горада, затапіла экспанаты на першым паверсе будынка, з-за чаго адкрыццё экспазіцыі было адкладзена на год[3].

Прыродныя ўмовы

[правіць |правіць зыходнік]

Прага раскінулася ўздоўж абодвух берагоўракі Влтавы. Працягласць ракі ў чарце горада — 29,8 км, сярэдняя глыбіня — 2,75 м, максімальная — 10,5 м. У яе на тэрыторыі Прагі ўпадае адна рака (Бераунка, левы прыток), 5 раўчукоў на левым беразе і 4 — на правым. На Влтаве 8астравоў. Горад размешчаны на пяціпагорках. Кліматумерана кантынентальны, зімы адносна мяккія, маласнежныя. Сярэдняя тэмпература паветра ўстудзені складае-1,7 °C, уліпені+18,3 °C. Сумарная сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае каля 485 мм, самыя дажджлівыя месяцы — май, чэрвень і жнівень, самыя сухія — студзень і люты[4]. Горад багаты зялёнымі насаджэннямі, яны складаюць крыху менш за палову тэрыторыі горада.

Клімат Прагі
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C17,419,222,528,832,537,237,837,433,127,019,517,437,8
Сярэдні максімум, °C1,33,08,114,319,221,824,423,818,913,16,02,013,0
Сярэдняя тэмпература, °C−1,4−0,43,68,413,416,118,217,813,58,53,1−0,38,4
Сярэдні мінімум, °C−4−3,60,02,98,210,812,712,68,84,70,6−2,74,3
Абсалютны мінімум, °C−27,5−27,1−27,6−8−2,31,96,76,40,7−7,5−16,9−24,8−27,6
Норма ападкаў,мм222328287366796542273028509
Крыніца:Надвор'е і клімат

Тэрыторыя і адміністрацыйны падзел

[правіць |правіць зыходнік]

Агульная плошча тэрыторыі Прагі ў адміністрацыйных межах горада складае 496,07 км², пры гэтым на долю забудовы прыходзіцца ўсяго толькі 48,71 км². Асноўную частку, як ні дзіўна, займаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння — 209,84 км² (у тым ліку ралля — 154,30 км², фруктовыя сады і агародныя ўчасткі — 46,81 км², лугі — 8,68 км² і нават вінаграднікі — 0,10 км²). Акрамя таго, у рысе горада знаходзіцца 49,20 км² лясоў.

Прага ў сучаснасці падраздзяляецца на 22 адміністрацыйныяакругі (чэшск.:obvod) і 57 гарадскіх частак (асноўны суб'ект мясцовага самакіравання) у іх складзе. Аднак з пункта гледжання паштовага, выбарчага, судовага і паліцэйскага адміністрацыйнага заканадаўства яна па-ранейшаму (з 1960 года) дзеліцца на 10 гарадскіхакруг.

Дэмаграфія

[правіць |правіць зыходнік]

На сёння горад мае больш 1 240 000 жыхароў, акрамя таго ў2011 годзе ў сталіцу ездзілі штодня 217 686 людзей за працай ці навучаннем, пераважна зСярэднячэшскага края. Такім чынам, горад займае 14 месца ўЕС паводле колькасці насельніцтва. Прага з'яўляецца важным турыстычным цэнтрам і ў пік турыстычнага сезона яе насельніцтва павялічваецца прыкладна ўдвая.

Паводле ўзроставага складу 12,3 % жыхароў Прагі знаходзяцца ў веку 0-15 гадоў, 72,1 % у веку 15-65 гадоў і 15,6 % старэйшыя за 65 гадоў. Амаль 900 жыхароў Прагі маюць век большы за 100 гадоў. У структуры насельніцтва да 40 гадоў невялікую лікавую перавагу маюць мужчыны, пасля 45 гадоў — жанчыны[5].

З другой паловы1990-х гадоў расце колькасць замежнікаў. У2001 годзе ў Празе пражывала 61 477 замежнікаў, у2011 годзе — ужо 178 177, якія складалі 14% насельніцтва горада. Станам на31 снежня2009 года ў Празе пражывала 50 138 грамадзянУкраіны, 17 967 грамадзянСлавакіі, 17 509 грамадзянРасіі і 10 699 грамадзянВ’етнама. Пераважная большасць грамадзян Украіны складаюць мужчыны, якія прыехалі на працу, многія з маюць сталае месца жыхарства.

У горадзе ёсць некалькіцыганскіх суполак, перш за ўсё ўЛібні, заходняй частцыСмехава іЖыжкаве. Дзель цыганаў ніжэй за сярэднестатыстычны ўзровень у Чэхіі. Падчас перапісу насельніцтва ў2001 годзе працэнт насельніцтва, які аднёс сябе да цыганскай нацыянальнасці, складаў палову ў параўнанні з агульнадзяржаўным сярэднестатыстычным паказчыкам, ніжэй толькі ў краіВысачына. Паводле даследавання Міністэрства працы і сацыяльных спраў іЕўрапейскага сацыяльнага фонду праведзенага ў2006 годзе ў Празе ёсць 6 сацыяльна маргіналізаваных цыганскіх суполак, якія налічваюць прыкладна 9 тысяч чалавек. Паводле перапісу гарадскога магістрата, праведзенага ў 2007 годзе, у горадзе пражываюць прыкладна 2 тысячы бамжоў.

Прага мае высокі ўзровень эміграцыі і іміграцыі. Паміж эмігрантамі высокую доля складаюць замежнікі. Жыхары Прагі часцей перасяляюцца ў Сярэднячэскі край, канкрэтна ў раёны Прага-Усход і Прага-Захад, якая зараз налічвае каля 200 000 чалавек і стала расце. У мінулым у Празе пражывала змяшанае насельніцтва, акрамячэхаў,немцаў іяўрэяў, з Сярэднявечча ў горадзе налічвалася некаторая колькасцьітальянцаў. Архітэктурныя помнікі італьянскага характару складаюць большую частку Мала-Страны.

Дзяржаўнай мовай з'яўляеццачэшская, ёю валодае практычна ўсё насельніцтва горада, шырокае распаўсюджанне таксама маюцьславацкая (яе разумее абсалютная большасць чэхаў),нямецкая,руская іанглійская. Вялікая частка вернікаў — каля 70 % — вызнаекаталіцызм. Па дадзеныхперапісу2001 г. больш за 67 % жыхароў Прагі з'яўляюццаатэістамі, а яшчэ каля 8 % не змаглі адназначна адказаць на дадзенае пытанне[6].

Дэмаграфія Прагі ад 1378 да 2010 гады (ў тысячах)
Год1378150016101702179818501883188419011918192219301960196519681970
Колькасць жыхароў40306060–65791551601712162236678491 0051 0251 1021 080
Год1975198019851990199520002001200220032004200520062007200820092010
Колькасць жыхароў1 1671 1901 1931 2151 2101 1811 1601 1621 1661 1711 1811 1881 2121 2331 2491 257

Культура

[правіць |правіць зыходнік]

Прага традыцыйна з'яўляецца вельмі папулярным горадам сярод турыстаў. У сучаснай Празе працуе вялікая колькасць музеяў, тэатраў, кінатэатраў, галерэй і інш. Але галоўнай спакусай з'яўляецца гістарычны цэнтр горада.

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]
Сучасны пражскі трамвай

Прага з'яўляецца важным транспартым вузлом не толькі ў самой Чэхіі, але і для Цэнтральнай Еўропы. Пражскі аэрапорт Рузіне (чэшск.:Ruzyně) з'яўляецца самым вялікім у Чэхіі. Вялікую ролі ў местскай інфраструктуры адыгрывае галоўны вакзал (чэшск.:Hlavní nádraží), адкуль можна дабрацца да вялікіх мест заходняй і ўсходняй Еўропы. Рачны транспарт у Празе, у асноўным, мае вызнам толькі ў якасці забаўкі для турыстаў. Акрамя гэтага Прага мае інтэграваную транспартную сістэмуПражскага метрапалітэну, Пражскую трамвайную сістэму, аўтобусныя маршруты, фунікулёры і шэсць паромаў. Прага мае адзін з самых высокіх паказчыкаў выкарыстання грамадскага транспарту ў свеце. За год ажыццяўляецца каля 1,2 млрд пасажырскіх перавозак.

Аплата за праезд

[правіць |правіць зыходнік]

Звычайны базавы квіток (чэшск.:jízdenka) на грамадскі транспарт каштуе 32 чэшскія кроны. Гэты квіток перасадачны, ён дзейнічае на працягу 90 хвілін, днём ці ноччу, на ўсіх відах гарадскога транспарту (ў метро, трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах горада), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можно набыць таксама квіток са зніжкай, які каштуе 24 кроны і дзейнічае толькі 30 хвілін. Квіток павінны быць пазначаны з дапамогай кампосцеру жоўтага колеру пры пасадцы ў транспартны сродак ці перад эскалатарам метро, альбо на чыгуначным вакзале (калі паездка пачынаецца на цягніку). Таксама існуюць квіткі на содні, трое содняў, на месяц і г. д.

Пражскі метрапалітэн

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Пражскі метрапалітэн
Станцыя метро Маластранская

Першая частка метро ў Празе пачала працаваць у1974 годзе. Гэта быў атрэзак чырвонай лініі Флоранц-Качараў (9 станцыяў). Паступова сістэмапражскага метрапалітэна пашырылася ў тры лініі, і на сённяшні дзень мае 53 станцыі. Самая доўгая — жоўтая лінія, самая кароткая — зялёная, але апошняя заложана пад самым цэнтрам горада. У чэрвені2010 года пачалося пашырэнне зялёнай лініі далей у паўночна-заходнім напрамку Прагі бліжэй да аэрапорту[7]. Таксама плануецца ажыццявіць чыгуначнае паведамленне з аэрапортам. Ёсць план па будаўніцтву чацвёртай лініі метро, які злучыць цэнтр горада з яго паўднёвай часткай[8]. У якасці цягнікоў выкарыстоўваюцца цягнікі «81-71M», гэта значыць мадэрнізаваны варыянт савецкага «81-71», а з1998 года пачалі эксплуатаванне новыя цягнікі «M1», вырабленыя кансорцыумамČKD Praha,ADtranz іSiemens. Станцыя метроНамесці міру з'яўляецца самай глыбокай станцыяй пражскага метрапалітэна, якая абсталявана самым доўгім эскалатарам у Еўрапейскім Саюзе.

Начны транспарт

[правіць |правіць зыходнік]

Вялікай перавагай грамадскага транспарту ў Празе з'яўляецца наяўнасць начнога транспарту. метро ноччу не працуе, аднак трамваі і аўтобусы ходзяць цэлую ноч. Інтэрвал, зразумела, значна павялічаны, што не складаць праблем дабрацца да любой часткі горада.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

З галін прамысловасці развіты машынабудаванне (станкабудаванне, транспартнае, электратэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, швейная, паліграфічная, харчовая.

Беларусы ў Празе

[правіць |правіць зыходнік]

У Празе працаваў беларускі першадрукарФранцішак Скарына, навучаліся, працавалі і жыліЛарыса Геніюш іЯнка Геніюш,Мікола Вяршынін. У Празе знаходзіцца беларуская рэдакцыяРадыё Свабода. НаОльшанскіх могілках у Празе пахаваныя прэзідэнтыБНРПётр Крачэўскі іВасіль Захарка, а таксама спявакМіхась Забейда-Суміцкі.

У Празе існуе некалькі аб'яднанняў беларусаў Прагі і Чэхіі:

Выдаецца беларуская газета «Крывія». Выдаўцом з'яўляецца аб'яднанне «Пагоня», якое з 2006 года ў Празе адчынілабеларускую клубоўню, якая збірае беларускую грамаду падчас розных культурных і грамадскіх мерапрыемстваў.

Выбітныя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Славутасці

[правіць |правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Urban Audit 2004Архівавана 6 красавіка 2011.. Eurostat
  2. Holy Roman Empire. Historylearningsite.co.uk
  3. zviazda.by(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2019. Праверана 28 мая 2019.
  4. Чэшскі камітэт па статыстыцы, Comparison climatic data with normal, 2005(недаступная спасылка)
  5. Статыстычны бюлетэнь Прагі, Obyvatelstvo
  6. Чэшскі камітэт па статыстыцы, Nabozenske vyznani obyvatelstva(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2007. Праверана 21 чэрвеня 2008.
  7. Metro Extension on the Right Track. The Prague Post
  8. Prague Metro, Czech Republic. RailwayTechnology.com
  9. http://bratislava-city.sk/bratislava-twin-towns/
  10. https://www.nuernberg.de/internet/international/prag_partnerschaft.html
  11. https://www.cna.com.tw/news/firstnews/201910070221.aspx
  12. http://www.rosh-haayin.muni.il/html5/web/2249/פרוטוקול%20ישיבת%20מליאת%20המועצה%20מן%20המניין%20מס%60%2032-12%2002.08.10.pdf
  13. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  14. https://deutsch.radio.cz/taeglicher-nachrichtenueberblick-8285212
  15. https://www.cna.com.tw/news/firstnews/202001130310.aspx?
  16. https://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
  17. http://www.tirana.gen.al/sister_cities.php
  18. https://frankfurt.de/service-und-rathaus/verwaltung/aemter-und-institutionen/hauptamt-und-stadtmarketing/referat-fuer-internationale-angelegenheiten/partnerstaedte/prag
  19. http://www.shanghai.gov.cn/nw2/nw2314/nw2319/nw12344/u26aw63349.html

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Брук С. Прага и Чешская Республика. Путеводитель (Серия: The National Geographic Traveler). Изд-во Астрель/АСТ, 2006. —ISBN 5-271-14656-1,ISBN 5-17-038820-9,ISBN 0-7922-4147-9.
  • Прага. [Иллюстрированный путеводитель] (Серия: Дорлинг Киндерсли. Путеводители). Изд-ва: АСТ, Астрель, Дорлинг Киндерсли, 2004. —ISBN 5-17-022252-1,ISBN 5-271-08019-6,ISBN 0-7513-4828-7.
  • Кармоди О., Ширяев А. Прага (Серия: Путеводители «Афиши»). Изд-во Афиша Индастриз, 2006. —ISBN 5-9900241-9-3.
  • Путеводитель «Прага в Кармане» (Серия: «Столицы туризма»). Изд-во Welcome. —ISBN 5-93024-021-3.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Сталіцы краін-членаўААН
Сталіцы іншых тэрыторый
Сталіцы непрызнаных
і часткова прызнаных дзяржаў
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Прага&oldid=4999256"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp