Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Польшча

52°13′ пн. ш. 21°02′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Польшча
польск.:Rzeczpospolita Polska
СцягГерб
СцягГерб
Гімн:«Марш Дамброўскага»
Дата незалежнасці11 лістапада1918 года[заўв 1] (ад РСФСР)
Афіцыйныя мовыпольская
Сталіца
Форма кіраванняпрэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка[1]
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Маршал Сейма
Маршал Сената
Караль Наўроцкі
Дональд Туск
Шыман Галоўня
Малгажата Кідава-Блонская
Дзярж. рэлігіясвецкая дзяржава
Тэрыторыя
 • Агулам312 679 км² (69-я ў свеце)
Насельніцтва Польшчы
 • Ацэнка (2021)38 244 000[2] чал. (43-я)
 • Перапіс (2014)38 483 957[3] чал.
 • Шчыльнасць122 чал./км²
ІРЧП(2019) 0,872[4] (вельмі высокі;32-е месца)
Назвы жыхароўпаляк, полька,палякі
Валютазлоты
Інтэрнэт-дамен.pl
Код ISOPL
Код МАКPOL
Тэлефонны код+48
Часавыя паясыЦэнтральнаеўрапейскі час, UTC+1, UTC+2, Europe/Warsaw[d] і Цэнтральнаеўрапейскі летні час
Аўтамабільны рухсправа[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

По́льшча (польск.:Polska[ˈpɔlska]), афіцыйная назва —Рэспу́бліка По́льшча (польск.:Rzeczpospolita Polska[ʐɛt͡ʂpɔˈspɔlita ˈpɔlska]) —дзяржава ваУсходняй[6] (Цэнтральнай[7])Еўропе, размешчаная на ўзбярэжжыБалтыйскага мора. Мае сухапутныя межы зГерманіяй (на захадзе),Чэхіяй,Славакіяй (на поўдні),Украінай,Беларуссю,Літвой (на ўсходзе) і зКалінінградскай вобласцюРасіі (на поўначы). Тэрыторыя — 312 679 км². Працягласць берагавой лініі — 491 км[8]. Насельніцтва — 38,48 млн чалавек. Сталіца —Варшава з насельніцтвам 1 732 707 чалавек[9].Афіцыйная мова —польская. Грашовая адзінка —польскі злоты (станам на 30 снежня 2024 года, 1долар ЗША = 4,04злотых[10]). Нацыянальнае свята — Нацыянальнае Свята Незалежнасці (польск.:Narodowe Święto Niepodległości) — адзначаецца11 лістапада.

Унітарная дзяржава,парламенцкая рэспубліка. У жніўні 2015 года пасаду Прэзідэнта заняўАнджэй Дуда. У снежні 2017 года Прэм’ер-міністрам стаўМатэвуш Маравецкі. Адміністрацыйны падзел: 16ваяводстваў, якія складаюцца з 66гарадоў на правах паветаў і 314паветаў.

Па колькасці насельніцтва займае шостае месца ўЕўрапейскім саюзе. Для Польшчы характэрна стабільная колькасць насельніцтва, яго нізкі як натуральны, так і міграцыйны прырост; паказчыкі эміграцыі таксама невысокія. Польшча з’яўляецца адной з найбольшэтнічна аднародных краін: каля 97 % жыхароў складаюцьпалякі. Дзяржаўная мова — польская. Урэлігійным дачыненні насельніцтва Польшчы з’яўляецца самым веруючым у Еўропе пасляМальты: толькі 6 % жыхароў заявілі праатэізм або абыякавасць да рэлігіі[11]. Дамінуючыя пазіцыі займаеРымска-Каталіцкая Царква, першы неітальянскі Папа РымскіЯн Павел ІІ быў палякам. Найбуйнейшыя гарады —Варшава,Кракаў,Лодзь,Уроцлаў,Познань,Гданьск.

Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць ад ўладарстваМешкі I — гістарычнагакнязязаходніх палян, які прыняўхрысціянства у 966 годзе. У 12 стагоддзі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямелькаралёмУладзіславам I Лакеткам. У 1569 годзе Каралеўства Польскае аб’ядналася зВялікім Княствам Літоўскім уРэч Паспалітую —федэратыўную дзяржаву, якая (паслятрох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне пасля трох падзелаў — у 1795 годзе. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзеРасійскай,Германскай іАўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 года. 1 верасня 1939 годаТрэці Рэйх пачаўДругую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнайсацыялістычнайПольскай Народнай Рэспублікай. У 1989 годзе адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (польск.:Rzeczpospolita Polska), абоТрэцяя Рэч Паспалітая.

Польшча мае развітую эканоміку, шостую па памерах у ЕС. Краіна адзначаецца вельмі высокім паказчыкам індэкса чалавечага развіцця, для яе характэрны высокі ўзровень жыцця і жыццёвыя стандарты, якасныя і ўсеагульныя адукацыя і ахова здароўя. Паводле класіфікацыіСусветнага банка адносіцца да дзяржаў з высокім прыбыткам. Прадукцыя польскага машынабудавання, хімічнай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі экспартуецца і на ўсход, і на захад. Польшча з’яўляецца членамАрганізацыі Аб’яднаных Нацый,НАТА,Еўрапейскага Саюза,АЭСР,Вышаградскай групы,Веймарскага трохвугольніка і многіх іншыхміжнародных арганізацый.

Этымалогія

[правіць |правіць зыходнік]

«Rzeczpospolita Polska» — афіцыйная назва Польшчы напольскай мове. «Rzeczpospolita» перакладаецца як «садружнасць» ці «рэспубліка»[12]. Словам «Rzeczpospolita» у Польшчы іБеларусі (бел.:Рэч Паспалітая) таксама называюць уніюКаралеўства Польскага іВялікага Княства Літоўскага.

Манета XI ст., якая была адчаканена наманетным дварыБаляслава I Храбрага[13].

Не існуе дакладнага тлумачэння паходжання назвы «Польшча». Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй гэта назвапаходзіць ад назвыплеменіпалян, якія насялялі абшары сучаснагаВелікапольскага ваяводства. Слова «паляне» паводле адной з тэорый паходзіць ад слова «племя» — супляменнік, чалавек, звязаны кроўнай сувяззю, які мае тую ж веру. Іншая тэорыя выводзіць слова «паляне» ад слова «поле»[14], дапускаючы, што асноўным заняткам племені палян была апрацоўка зямлі ў адрозненні ад іншых плямёнаў, напрыклад,віслян цімазаўшан[15], якія насялялілясныя абшары. Некаторыялінгвісты сцвярджаюць, што гэта можа быць звязана з першапачатковай формай племянной арганізацыі — «ополем». Форма гэта была пэўным відам кіравання з выбарным кіраўніком, агульнай уласнасцю на зямлю іродам — асновай грамадства.

У мінулым ужывалісялацінскія назвы «Terra Poloniae» (бел.:Зямля Польская) ці «Regnum Poloniae» (бел.:Каралеўства Польскае)[16]. Назва «Польшча» пачала ўжывацца ў дачыненні да ўсёйдзяржавы ўXI стагоддзі. Землі палян зXIV ст. называлі Старапольшчай, а пазней — Вялікапольшчай. А паўднёвыя землі, для кантрасту, называліМалапольшчай[15].

Назвы Польшчы ў некаторых іншых мовах (літ.:Lenkija,венг.:Lengyelország) паходзяць ад назвы племеніляндзян, якія насялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй часткі Польшчы[17].

На працягу 37 гадоў (з 1952 г. па 1989 г.) афіцыйна Польшча называлася як «Польская Народная Рэспубліка» (ПНР) (польск.:Polska Rzeczpospolita Ludowa).

Геаграфічнае становішча

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Польшчы

Рэспубліка Польшча — адна з найбуйнейшых еўрапейскіх краін. Па плошчы сваёй тэрыторыі (312,685 км²) яна займае дзявятае месца ў Еўропе і 68-е ў свеце. Яна прыкладна ў паўтара разы большая за Беларусь. Таксама Польшчы наложыць 8682 км² тэрытарыяльных вод у Балтыйскім моры. Кампактная пяцівугольная Польшча размешчана акурат у цэнтры Еўропы, прынамсі, на думку польскіх географаўцэнтр Еўропы знаходзіцца ў вёсцыСухаволя каля Беластока. Цэнтр самой Польшчы знаходзіцца каля вёскіПёнтак, што недалёка адЛодзі. Самая паўночная кропка Польшчы — мыс Разеве (54°50 пн. ш.), паўднёвая — пік Апалонек (49°00 пн.ш.), усходняя лукавінаБуга каля вёскі Зосін на ўкраінскай мяжы (24°09 усх. д.), заходняя — лукавінаОдры на мяжы з Германіяй (14°07 усх.д.).

Польшча мяжуе з Германіяй на захадзе (467 км);Чэхіяй (796 км) іСлавакіяй (541 км) на поўдні;Украінай (535 км),Беларуссю (418 км) іЛітвой (104 км) на ўсходзе; зКалінінградскай вобласцюРасіі (210 км) на поўначы. На поўначы на працягу 440 км абмываецца Балтыйскім морам, берагі якога зрэзаныя шматлікімі бухтамі і залівамі.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Польшчы
Рэльеф Польшчы

Большая частка краіны размешчана на пліце старажытнайУсходне-Еўрапейскай платформы. Таму звыш 90 % яе тэрыторыі — раўніны, а сярэдняя абсалютная вышыня яе паверхні — каля 170 м. Але пры гэтым рэльеф характарызуецца разнастайнасцю. Берагі Балтыйскага мора нізкія, пясчаныя, з дзюнамі і косамі. Далей на поўдзень цягнецца Балтыйская града — паласа крутасхільных узвышшаў (да 300 м), сфарміраваная старажытным зледзяненнем. Цэнтральная частка Польшчы занята забалочанымі нізінамі, паўднёвая ўскраіна — горная. На паўднёвым захадзе краіны знаходзяцца ўзвышшы (Малапольскае, Верхне-Сілезскае і інш.) і сярэдневышынныя старыя горыСудзеты (гара Снежка, 1605 м). У час маладой складкаватасці ўтвораныКарпаты. У іх найвышэйшай частцы —Высокіх Татрах — на самым поўдні — знаходзіцца вышэйшы пункт краіны (гара Рысы, 2499 м).

Кракаўска-Чэнстахоўскае ўзвышша

Польшча багатая на карысныя выкапні. Гэта жалезныя, медныя, цынкавыя і свінцовыя руды Сілезіі;каменны вугаль Люблінскага і Сілезскага (аднаго з самых буйных у Еўропе) басейнаў;буры вугаль; каменная і калійныя солі;прыродны газ,нафта ісера перадгор’яў Карпат.

Клімат Польшчы умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Пануе заходні перанос, таму ў напрамку на ўсход павялічваецца кантынентальнасць. Надвор’е няўстойлівае — вільготныя і воблачныя перыяды часта змяняюцца сухімі і яснымі. Зімой на ўзбярэжжы і на захадзе цяплей (-1 °C), чым у цэнтральных раёнах (-3 °C). Летам — наадварот: +16 °C — на поўначы і +19 °C — у цэнтры. Самыя нізкія тэмпературы ў гарах: зімой −6 °C, летам + 10…+14 °C. На раўнінах выпадае 500—600 мм ападкаў за год, у гарах — да 1800 мм, максімум прыпадае на лета.

Возера Алека, адно з 2000 азёр Мазурскага паазер’я

Па тэрыторыі Польшчы цякуць такія буйныя рэкі якВісла,Одра,Буг. На поўначы краіны знаходзіцца каля 9,300 ледавіковых азёраў, раскіданых паміж марэннымі ўзгоркамі Балтыйскай грады. Азёры ўтвараюць паазер’і, найбуйнейшае з якіх —Мазурскае. Самыя вялікія азёры краіны —Мамры (104 км²) іСнярдвы (114 км²).

На раўнінах пераважаюць дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы —кіслыя і малагумусныя, часта сустракаюцца забалочаныя. Больш урадлівыя —бурыя лясныя іалювіяльныя — канцэнтруюцца ў перадгор’ях і па далінах рэк.

Лясы, якія некалі займалі амаль усю краіну, цяпар пакрываюць каля 27 % яе плошчы. Карэнныя лясы сярэдняй паласы складаюцца ў асноўным з лісцёвых парод:дуба,бука,бярозы іклёну; уздоўж рэк растуцьЯсень,таполя івярба; у гарах —піхта. Узнаўленне лясоў у асноўным ажыццяўляецца за кошт хвойных парод. Змешаныя і хвойныя лясы ўтвораць вялікія масівы на бяднейшых пясчаных глебах у паўночных і ўсходніх раёнах краіны, якія чаргуюцца з верашчатнікамі і тарфянікамі. Тут жа захаваліся вялікія масівы лясоў (пушчы) —Белавежская,Аўгустоўская і інш. Тут створаны нацыянальныя прыродныя паркі, рэзерваты.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Польшчы

Засяленне людзьмі, старажытны перыяд

[правіць |правіць зыходнік]

Упершыню на тэрыторыі сучаснай Польшчы сляды чалавекападобнагаHomo erectus былі знойдзены ўНіжняй Сілезіі каляТшабніцы і ўРусцы каляСтшэгама. Каменныя прылады з Тшабніцы (чоперы імікраліты[18]) маюць узрост каля 500 тыс. гадоў і адносяцца да фердынандаўскага пацяплення, а з Рускі — каля 440—370 тыс. гадоў і адносяцца да мазавецкага пацяплення (бо рассяленнеHomo erectus залежала ад кліматычных ваганняў). РэшткіHomo neanderthalensis так і не былі знойдзены на тэрыторыі Польшчы, аднак матэрыяльныя артэфакты (некалькі дзясяткаў каменных прылад і рэшткі ачага ўзростам каля 220 тыс. гадоў, знойдзеныя каляРацібора ўВерхняй Сілезіі, і інш.) сведчаць пра тое, што ён там пражываў[19], прычым апошнія пасяленніHomo neanderthalensis датуюцца тэрмінам прыкладна 70—58 тыс. гадоў таму[20]. У эпоху апошняга зледзянення, з прычыны таго, што ледавіковы шчыт у гэты час пакрываўБалтыйскае мора і даходзіў да нізоўяўВіслы, на тэрыторыі Польшчы за перыяд 70-60 — 40 тыс. гадоў таму не былі знойдзены сляды паселішчаў. 11—10 тыс. гадоў таму на тэрыторыі Польшчы адбыліся карэнныя зменыклімату: зменшылася плошча лясоў, на паўночным усходзе з’явілісятундравыя ўчасткі, а ў цэнтральнай частцы —стэпы. Менавіта тады жа з’явіліся паляўнічыя на паўночных аленяў. Длямезаліту (9000—8000 гадоў да н. э.) было характэрна агульнае пацяпленне клімату і звязанае з ім павелічэннеэкалагічнай разнастайнасці, але ў тыя часы гаспадарка ўсё яшчэ грунтавалася пераважна на паляванні, лоўлі рыбы або зборы раслін, малюскаў і смоўжаў. У эпохунеаліту пачалі з’яўляцца першыя аграрныя паселішчы — і сельскагаспадарчы лад жыцця актыўна развіваўся прыкладна да 2000 гадоў да н. э.

У перыяд класічнай антычнасці (400 г. да н. э. — 450—500 гг. н. э.) тэрыторыю Польшчы насялялі носьбіты розныхархеалагічных культур, якія суадносяцца даследчыкамі зкельтамі,германцамі ібалтамі. Магчыма, прысутнічалі і іншыя групы насельніцтва, бо этнічны склад археалагічных культур заўжды цяжка ўстанавіць верагодна. Нягледзячы на адсутнасць уласнайпісьменнасці, многія са згаданых народаў дасягнулі высокага ўзроўню ў матэрыяльнай культуры і сацыяльнай арганізацыі, што пацвярджаецца, напрыклад, багатымі па змесце дынастычнымі магіламі мясцовых «князёў». Для гэта перыяду быў характэрны высокі ўзровеньміграцый, у якіх нярэдка ўдзельнічалі буйныя групы насельніцтва[21]. Паступоваславяне асімілявалі ці выгналі амаль усе згаданыя вышэй плямёны.

Дзяржава Пястаў (да 1138 года)

[правіць |правіць зыходнік]
«Прыходхрысціянства» (мастак —Ян Матэйка).

КаляIX ст. на тэрыторыі сучаснай Польшчы пачалі ўтварацца протадзяржаўныя фарміраванні, з якіх найбольшага росквіту дасягнулі два: дзяржававіслян (ваколКракава) і дзяржавапалян (ваколГнезна іПознані). Дзяржава віслян у другой палове стагоддзя апынулася пад панаваннемВялікай Маравіі, а ў перыяд з936 г. па945 г. — падЧэшскім княствам[22]. Менавіта з часамі валадарання на Польшчы Вялікай Маравіі гісторыкі звязваюцьхрышчэнне князя віслян і заснаваннебіскупства ў Кракаве[23].

Польшча ў часыБаляслава I Храбрага.

Каля 930—940 гг. паляне пачалі далучаць суседнія землі на поўначы, заняўшы да960 г. усю тэрыторыюВялікай Польшчы[24].Мешка I — першы гістарычна вядомы валадар з той дынастыі — прыняў хрысціянства ў966 г., але так і не стаўкаралём, застаючыся да канца жыццякнязем. У канцы яго панавання дзяржава займала тэрыторыі Вялікай Польшчы,Мазовіі, частакПамераніі зГданьскам (г. зн.Усходняга Памор’я),Сілезіі і, магчыма,Малой Польшчы[25]. Ён і яго пераемнікі змагаліся саСвяшчэннай Рымскай імперыяй, Чэшскім княствам іКіеўскай Руссю, а таксама са славянскімі плямёнамі, якія аселі паміжОдрай іЛабай. Найбуйнейшага тэрытарыяльнага памеру дзяржава дасягнула ў часыБаляслава I Храбрага, які быў сынам князя Мешкі I. Баляслаў I Храбры заваяваўЛужыцу,Маравію,Славакію[заўв 2] (на нядоўгі час і тэрыторыі Чэшскага княства) і вярнуў назад у склад сваёй дзяржавы шэраг гарадоўЧырвонай Русі.

У1000 г. Баляслаў I Храбры заснаваў у Польшчы незалежную царкоўную мітраполію з цэнтрам уГнезне[26]. У тым жа годзеАтон III здзейсніў акт каранацыі, які быў пацверджаныПапам Рымскім у1025 г.[27] Такім чынам Баляслаў I Храбры быў каралём толькі апошні год свайго жыцця. Заняпад дзяржавы першыхПястаў надышоў у1031 г., калі ёю кіраваўМешка II — сын Баляслава I Храбрага. Мешка II страціў амаль усе тэрыторыі, якія далучыў яго бацька, а дынастыя згубіла каранацыйныяінсігніі. Нападзенне чэшскага князяБржэціслава I у1038 г. і народнае паўстанне ўзмацнілі ўпадак дзяржавы.

ПанаваннеКазіміра I Аднавіцеля распачало працэс аднаўлення дзяржавы, які быў увенчаны каранацыяй яго сынаБаляслава II Смелага ў1076 г., падтрыманайПапам Рыгорам VII. Канфлікт Баляслава збіскупам Станіславам са Шчэпанава, а, магчыма, і з іншымі ўплывовымі дваранамі, прывёў да выгнання караля і пераходу ўлады да яго братаУладзіслава I Германа. Пасля доўгага суперніцтва паміжЗбігневым іБаляславам III Крывавустым — сынамі Уладзіслава — да ўлады прыйшоў апошні, пасля смерці якога, у адпаведнасці зяго воляй, дзяржавай была падзелена паміж яго сынамі, а тытул сеньёра належаў найстарэйшаму сыну. Такім чынам з1138 г. у гісторыі Польшчы прынята вылучаць перыяд феадальнай раздробленасці.

Перыяд феадальнай раздробленасці (1138—1320 гады)

[правіць |правіць зыходнік]
Бітва пад Легніцай.

У1138 г.Баляслаў III Крывавусты падзяліў краіну паміж сваімі сынамі: найстарэйшыУладзіслаў II Выгнаннік атрымаўСілезію,Любушскія землі і тытул сеньёра;Баляслаў IV Кучаравы —Мазовію іКуявію;Мешка III Стары —Вялікую Польшчу;Генрых Сандамерскі —Сандамерскія землі;Казімір II Справядлівы (які нарадзіўся пасля смерці бацькі) —Лянчыцкія землі.

Фармальна кіраваў сеньёр, які займаўся пытаннямі замежнай палітыкі і іншымі агульнымі для братоў справамі. Баляслаў III Крывавусты адмыслова падзяліў дзяржаву, каб пазбегнуць канфліктаў паміж сваімі сынамі, аднак яго мэты не здзейсніліся: ужо ў1146 г. браты выгналі Уладзіслава, пасля чаго сеньёрам стаў Баляслаў IV Кучаравы, а пасля смерці Кучаравага — Мешка III Стары, які, зрэшты, у хуткім часе быў выгнаны — і ўлада перайшла да Казіміра II Справядлівага. Пасада сеньёра была скасавана ў1180 г. наз’ездзе ў Лянчыцах, дзе Казімір гарантаваў перадаць у спадчынуКракаўскія землі сваім сынам.

Манархія Генрыхаў Сілезскіх.

У краіне з’явілася вялікая колькасць канкурыруючых княстваў. Спробы аб’яднання рабілі сілезскія князіГенрых I Барадаты іГенрых II Набожны: ім удалося далучыць і з’яднаць землі Вялікай Польшчы, Кракаўскія і Любушскія. Аднак татарская навала1241 г. ібітва пад Легніцай, дзе загінуў Генрых II Набожны, прывялі да распаду наноў утворанайманархіі.

УXIII ст. узмацніліся тэндэнцыі да аб’яднання, бо падзеленая дзяржава цярпела на міжнароднай арэне: частка зямель была захопленабрандэнбургцамі ікрыжакамі, а набегі татараў узмацніліся. У1295 г. каралём Польшчы стаў велікапольскі князьПшэмысл II, які, аднак, у хуткім часе быў забіты. Польскай каронай таксама зацікавіліся чэшскія ўладары з дынастыіПржэмысловічаў. У1300 г. чэшскі карольВацлаў II стаў каралём Польшчы, прымусіўшы князяУладзіслава I Лакетка ўцекчы з краіны. Уладзіслаў I Лакетак вярнуўся ў краіну ў1304 г., а ўжо праз год Вацлаў II памёр. Яго сынВацлаў III стаў пераемнікам кароны, але ў1306 г. быў забіты. Пасля яго смерці скончылася панаванне чэхаў у Польшчы і ўладу атрымаў Уладзіслаў I Лакетак. У1308 г.Балтыйскае Памор’е было атакавана брандэнбургцамі — Лакетак папрасіў дапамогі ў крыжакоў, якія прагналі з Памор’я брандэнбургцаў, але не аддалі зямлю Лакетку, а самі далучылі яе да сваёй дзяржавы. У1311 г. Уладзіслаў I Лакетак задушыўпаўстанне войта Альберта, а ў1314 г. заняў Вялікую Польшчу. Такім чынам, кантраляючы найбольш значныя тэрыторыі, Уладзіслаў I Лакетак быў каранаваны ў1320 г. уКракаве.

Дзяржава Лакетка займала толькі частку польскіх зямель: у яе склад не ўваходзілі землі Сілезіі (знаходзіліся пад чэшскім уплывам), Заходняга Памор’я (былі страчаны ўXII ст.), Мазовіі (там існавала незалежнае княства, якое з часоўЛешака Белага ўваходзіла ў сферу інтарэсаўРусі).

Злучанае (Адноўленае) Каралеўства Польскае (1320—1386 гады)

[правіць |правіць зыходнік]
«Казімір III Вялікі» (мастак —Ян Матэйка).

20 студзеня1320 г. уКракаве быў каранаваныУладзіслаў I Лакетак. Менавіта гэту дату прынята лічыць пачаткам існавання Злучанага (Адноўленага) Каралеўства Польскага. Справу Уладзіславам I працягнуўКазімір III Вялікі (1333—1370). Справу Уладзіславам I працягнуўКазімір III Вялікі (1333—1370). У гэты перыяд Польшча пачала першую вялікую вайну супраць крыжакоў і распачала дыпламатычную кампанію супраць іх жа і дынастыіЛюксембургаў. У выніку дзеянняўкараля Казіміра III Вялікага і яго дарадцаў у1355 г. Люксембургі адмовіліся ад правоў на тытул караля Польшчы ўзамен на 20 000коппражскіх грошаў. Такім чынам міжнародная супольнасць прызнала права польскіх каралёў на кіраванне Польшчай.

Пераважна дыпламатычнымі метадамі Казімір ІІІ вярнуў ПольшчыКуявію і Добжынскую землі (1343),Мазовію (1351—1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады, распачаў экспансію наГаліцка-Валынскае княства. У 1349 Казімір уварваўся ўГалічыну, захапіўЛьвоў іГаліч. У 1360-я пад яго ўладу перайшліУладзімір-Валынскі іКамянец-Падольскі. Актыўнасць Казіміра III Вялікага дапамагла таксама ў наступныя гады скончыць спрэчку з крыжакамі (Калішскі мір 1343 г.) У перыяд кіравання Казіміра III адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства, праведзеныя адміністрацыйная і грашовая рэформы, у 1364 заснаванаКракаўская акадэмія. Пры Казіміру ў Польшчы вялося шырокае будаўніцтва: па словах летапісца, Уладзіслаў Лакетак пакінуў Польшчу драўляную, а Казімір — каменную.

Польшча пад уладай Ягелонаў (1386—1572 гады)

[правіць |правіць зыходнік]

Пасля смерці Казіміра III Вялікага ў1370 г. трон перайшоў даЛюдовіка Венгерскага зАнжуйскай дынастыі. Перыяд яго кіравання даў пачатак узмацненню ролішляхты ў палітычным жыцці краіны, якое было адобрана ў1374 г. уКошыцах першым генеральнымпрывілеем. Калі Людовік памёр у1382 г., у Польшчы распачаўся самы доўгі ў яе гісторыі перыядміжцарства. Апошнім каралём Польшчы стала16 кастрычніка1384 г. дачка ЛюдовікаЯдвіга Анжуйская.Шляхта прапанавала вялікаму князю літоўскамуЯгайлу руку каралевыЯдзвігі і польскі сталец у абмен на заключэнне уніі з Польшчай. У1385 уКрэўскім замку быў падпісаны адпаведны дагавор —Крэўская унія. У1386 Ягайла быў каранаваны пад імем польскага караляУладзіслава II (1386—1434), даўшы пачатак новай,Ягелонскай дынастыі, якая правіла ў Польшчы больш за два стагоддзі.

Рэч Паспалітая

[правіць |правіць зыходнік]
Рэч Паспалітая ў 1635 годзе

Падчас кіраваннядынастыі Ягелонаў, Польскае каралеўства наладзіла цесныя сувязі зВялікім Княствам Літоўскім, а затым, у1569, пасля прыняццяЛюблінскай уніі, утварыла з імфедэрацыйную дзяржаву —Рэч Паспалітую абодвух народаў.

У1572 памёр, не пакінуўшы спадчынніка,Жыгімонт II Аўгуст. Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў на сталец перамога дасталасяГенрыху Валуа, брату французскага караляКарла IX. Аднак Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб смерці свайго брата, ён таемна збег уПарыж, каб заняць там французскі сталец.

У выніку польскую карону атрымаўСтэфан Баторый (15741586). Стэфан Баторый паспяхова завяршыў вайну супрацьІвана IV: Рэч Паспалітая атрымалаЛівонію і вярнулаПолацк. Падчас падрыхтоўкі да вайны супрацьТурцыі Стэфан нечакана памёр. Насталае пасля яго смерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Нарэшце на сталец узышоў шведскі каралевічЖыгімонт III Ваза (15871632). Пасля смерці свайго бацькі Жыгімонт Ваза адбыў у Швецыю, дзе ў1593 каранаваўся шведскім каралём. Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаванне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швецыяй (16001629). У дадатак, у1609 пачалася вайна з Расіяй.

Гады кіраванняУладзіслава IV Вазы (1632—1648) былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расіяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір’е са Швецыяй (1635), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэнне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.

Аднак з другой паловы 17 ст. пачынаецца агульны заняпад Рэчы Паспалітай. У1652 у сойме ўпершыню на практыцы быў ужыты прынцыпliberum veto, калі для зрыву прыняцця рашэння хапала аднаго галосу. У1648 пачалося паўстанне ва Украіне, узначаленаеБагданам Хмяльніцкім. Скарыстаўшы сітуацыю, вайну супраць Рэчы Паспалітай пачала і Швецыя (16551660). У кароткі тэрмін былі ўзятыКракаў іВаршава і захоплена вялікая частка Польшчы. У1658 Расія аднавіла ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай. У выніку войн Рэч Паспалітая мусіла згадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі.

У пач. 18 ст. Рэч Паспалітая была ўцягнута ў Паўночную вайну (1700—1721). У 1701 на яе тэрыторыю ўступілі шведскія войскі Карла XII. Да перагавораў 1720—1721 аб заканчэнні вайны прадстаўнікі Рэчы Паспалітай дапушчаныя не былі, што сведчыла аб канчатковай страце прэстыжу Рэчы Паспалітай у Еўропе. Расія і Прусія ў 1720 прынялі ўзаемнае абавязацельства падтрымліваць наяўныя ў Польшчы парадкі.

Рэч Паспалітая ў 1795 годзе

У1791 была прынятаКанстытуцыя, якая скасавала падзел краіны на ВКЛ і Польскае каралеўства. Аднак становішча на той час ужо было вельмі цяжкім, і таму Канстытуцыя не ўратавала Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў1772,1793,1795 Рэч Паспалітая была падзелена паміжАўстра-Венгерскай імперыяй,Прусіяй іРасійскай імперыяй.

Напалеон падчас ваеннай кампаніі1812 даў згоду на стварэннеВаршаўскага княства на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасля паражэння Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаванне.

У першай палове 19 ст. аформіўся польскі фемінісцкі і суфражысцкі рух, а яго самай значнай фігурай стала пісьменніца і паэтка Нарцыза Жміхоўская. І ўжо ў другой Рэчы Паспалітай польскія жанчыны атрымалі права ўдзельнічаць у выбарах.

Незалежная Польшча

[правіць |правіць зыходнік]
2-я Рэч Паспалітая ў 1939 годзе
Юзаф Пілсудскі, заснавальнік ІІ Рэчы Паспалітай.

ПасляПершай сусветнай вайны была створанаДругая Рэч Паспалітая — на яе ўтварэнне пагадзіліся краіны-пераможцы.

У1939 Польшча была заваяванаТрэцім рэйхам. Пры гэтымСССР уключыў у свой склад землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія былі пад польскай уладай. Падчас акупацыі загінуў кожны трэці жыхар краіны, у тым ліку 90 % польскіх яўрэяў.

Польская Народная Рэспубліка

[правіць |правіць зыходнік]

Пасля паражэння Трэцяга рэйха была створанаПольская Народная Рэспубліка, якая далучылася да сацыялістычнага блока на чале з СССР.

У1989 на парламенцкіх выбарах перамагла партыя «Салідарнасць», а ў1990 годзе прэзідэнтам стаў кандыдат ад «Салідарнасці» —Лех Валенса. З прыходам да ўлады «Салідарнасці» скончылася кіраваннекамуністаў, а разам з ім і існаванне ПНР.

Рэспубліка Польшча

[правіць |правіць зыходнік]

У1999 Польшча далучылася даНАТА, а ў2004 — даЕўрасаюза.

10 красавіка2010 прэзідэнт ПольшчыЛех Качыньскі і вялікая колькасць польскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў загінулі ўавіякатастрофе пад Смаленскам.

Палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Палітыка Польшчы

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]

Польшча — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Палітычная сістэма Польшчы аформлена ў Кастытуцыі 1997 года. Калі зрабіць экскурс у гісторыю, тоКанстытуцыя 3 мая 1791 года была першай прынятай у Еўропе канстытуцыяй. Сённяшни найвышэйшы закон гарантуе грамадзянам Польшчы абарону правоў чалавека, свабоду рэлігіі, слова і сходаў, мультыпартыйную сістэму, а таксама адмяжощваецца ад некаторых камуністычных ідэй з мэтай пабудовы рынкавай эканомікі. Згодна зСусветным індэксам міру, Польшча ўваходзіць у лік 20 % найбольш мірных краін свету.

Польскі Сейм

Заканадаўчы орган — парламент, які завецца Нацыянальнай Асамблеяй. Дзве палаты парламента —Сейм (460 дэпутатаў) іСенат (100 дэпутатаў). Дэпутаты Сейма абіраюцца па прапарцыйнай сістэме згодна зметадам Д’Онта. Для партый, за выключэннем партый нацыянальных меншасцей, усталяваны пяціадсоткавы парог. Сенат абіраецца адначасова з Сеймам, але па сістэме адноснай большасці. Разам дзве палаты парламента збіраюцца толькі ў трох выпадках: на ўрачыстай клятве новага Прэзідэнта, калі Прэзідэнт трапляе пад трыбунал і калі ён не можа выконваць сваіх абавязкаў.

Найбольш значныя палітычныя партыі —Грамадзянская платформа,Права і справядлівасць,Саюз дэмакратычных левых сіл,Польская народная партыя,Рух Палікота. У бягучым складзе як Сейма, так і Сената абсалютную большасць мае партыя Права і Справядлівасць.

Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў прамым галасаваннем, і Савет міністраў на чале з Прэм’ер-міністрам (як правіла, з правячай кааліцыі ў Сейме). Кабінет прызначаецца Прэзідэнтам па прапанове Прэм’ер-міністра. У траўні 2015 палякі абралі ПрэзідэнтамАнджэя Дуду. Пасаду Прэм’ера ў 2017 заняўМатэвуш Маравецкі (абодва прадстаўляюць партыю Права і Справядлівасць).

Судовая галіна грае важную ролю ў прыняцці рашэнняў. Яе галоўныя інстытуты ўключаюць Вярхоўны суд (Sąd Najwyższy); Вярхоўны Адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny); Канстытуцыйны Трыбунал (Trybunał Konstytucyjny); і Дзяржаўны Трыбунал (Trybunał Stanu).

Знешняя палітыка

[правіць |правіць зыходнік]

У ХХІ стагоддзі Польшча пашырыла свой удзел у міжнародным супрацоўніцтве — як з суседзямі паЕС і астатняй Еўропе, так і з краінамі ў іншых частках свету. Польшча актыўна абараняе правы этнічных палякаў на прасторах былогаСССР.

Пасля распаду сацлагера Польшча стала на шлях супрацоўніцтва са старымі і новымі суседзямі. У 1994 годзе Польшча атрымала статус асацыяванага члена ЕС, у сакавіку 1999 уступіла ўНАТА, у траўні 2004 стала паўнавартым сябрам Еўрапейскага Саюза. УЕўрапарламент Польшча дэлегуе 51 дэпутата. Таксама Польшча з’яўляецца членамШэнгенскага пагаднення,Вышаградскай групы,Веймарскага трохвугольніка,Савета Еўропы,АБСЕ, Савета дзяржаў Балтыйскага мора. Разам з Украінай Польшча правялаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года. Завыразны заходні палітычны вектар пагоршыў адносіны Польшчы з Расіяй.

Адносіны з Беларуссю

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Беларуска-польскія адносіны
Малы аркуш, прысвечаны ўсталяванню дыпламатычных адносін між Беларуссю і Польшчай.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя2 сакавіка1992 года.23 чэрвеня 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета БеларусіСтаніслаў Шушкевіч падпісаў у Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве на 15 год, паводле якога бакі пацвердзілі граніцу, якая існавала паміж абедзвюма дзяржавамі.

У 1992 годзе ўМінску было адкрыта пасольства Польшчы, а ў1993 годзе было адкрыта пасольства Беларусі ўВаршаве. Паслом Польшчы ў Беларусі з 2018 года з’яўляецца Артур Міхальскі. З 12 лютага 2019 года паслом Беларусі ў Польшчы з’яўляецца Уладзімір Чушаў. «Гэта не чужы нам народ», — нагадаў Уладзіміру Чушавупрэзідэнт Беларусі.[28] Дзейнічаюць два генеральных консульствы Беларусі — уБеластоку іГданьску, а таксама консульства ўБяла-Падлясцы і часовы пункт консульскага прыёму ўАўгустове. У Беларусі, акрамя пасольства, працуюць два генеральных консульствы — уГродне іБрэсце.

1 кастрычніка2003 года ў сувязі з уваходам уЕўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзян[29]. 18 студзеня 2011 года МЗС Польшчы забараніў ўезд у краіну А. Лукашэнку і шэрагу беларускіх чыноўнікаў за падаўленнеакцыі пратэсту 19 снежня 2010 і наступны пераслед апазіцыі.[30]

Адміністрацыйны падзел

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Адміністрацыйны падзел Польшчы
Ваяводствы Польшчы

Паводле апошняга адміністрацыйнага падзелу (1999), Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў:

Ваяводствы адпавядаюць і названы паводле гістарычных рэгіёнаў краіны. Самае маленькае ваяводства — Апольскае (менш за 10 000 км²), самае вялікае — Мазавецкае (больш за 35 000 км²). Мясцовая ўлада дзеліцца паміж ваяводам, якога прызначае дзяржава, і рэгіяналнай палатай (сеймікам), абіранай народам. На чале сеймікаў стаяць маршалкі. Ваяводствы дзеляцца напаветы (іх 360), паветы — нагміны (іх 2,478). Вялікія гарады ў адміністрацыйным плане адначасова з’яўляюцца і паветамі, і гмінамі.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Насельніцтва Польшчы
дэмаграфія
годнасельніцтвагоднасельніцтва
13701 900 000195025 008 000
15827 500 000196029 776 000
163411 000 000197032 642 000
18009 000 000197835 061 000
184611 107 000198837 879 000
191122 110 000199038 183 000
192127 177 000199538 610 000
193132 107 000200038 654 000
193834 849 000200538 191 000
194623 930 000200938 167 329
201738 433 600
дадзеныя:GUS

Па колькасці насельніцтва (38,4 млн чал.) Польшча з’яўляецца восьмай краінай ў Еўропе і пятай у Еўрасаюзе (без Вялікабрытаніі). У рэгіёне Цэнтральная і Усходняя Еўропа Польшча займае 3-е месца пасля Расіі іУкраіны. Цягам апошніх 30 гадоў колькасць насельніцтва застаецца практычна нязменнай і вагаецца ў межах 38 і 39 млн чалавек, аднак узроставая структрура трансфармуецца. Для краіны характэрны нізкі натуральны прырост насельніцтва і паступовае яго старэнне. У асобныя гады смяротнасць перавышае нараджальнасць. Для Польшчы характэрна высокая ўдзельная вага насельніцтва ў працаздольным узросце. Такім чынам, дэмаграфічныя працэсы тут падобныя да агульнаеўрапейскіх, за выключэннем таго, што для Польшчы характэрны нізкі міграцыйны прырост. Польшча пазіцыянуе сябе як транзітную для мігрантаў краіну.

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Выключэнне робіцца для асоб з польскімі каранямі ў краінах Усходняй Еўропе — ім дастаткова атрымацькарту паляка і стаць паўнавартым членам польскага грамадства. Пасля ўступлення Польшчы ў ЕС вялікая колькасць працоўных мігрантаў (каля 2 млн чалавек) выехала ў краіны Заходняй і Паўночнай Еўропы. Асабліва вялікая польская дыяспара ў Вялікабрытаніі, Ірландыі іІсландыі. У 2010-х, калі заробкі ў Польшчы дасягнулі 70 % ад сярэдніх па ЕС, гэты трэнд зменшыўся. Польская дыяспара, што сфармавалася цягам апошніх стагоддзяў — адная з самых шматлікіх у свеце: паводле найбольш смелых ацэнак колькасць палякаў за мяжой складае 20 млн чалавек, з якіх большасць прыходзіцца на ЗША, Германію,Бразілію, Францыю.[31]

Кашубская сям’я на з’ездзе кашубаў

Сучасная Польшча — адна з самых монанацыянальных дзяржаў свету. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2011 года, 96,88 % насельніцтва Польшчы аднеслі сябе да этнічныхпалякаў. Астатнюю частку складаюць іншыя нацыянальнасці — этнічныя меншасці і дыяспары, якія кампактна пражываюць на прыгранічных тэрыторыях (сілезцы, беларусы, літоўцы, немцы). Да іншых нацыянальнасцей аднеслі сябе 1,23 % працэнта насельніцтва краіны, з іх самыя значныя этнічныя групы — роднасныя палякамсілезцы (1,13 %, а ў 2002 — усяго 0,45 %!),немцы (0,09 %),беларусы (0,1 %),украінцы (0,1 %),цыганы,яўрэі,польска-літоўскія татары[32].Беларуская дыяспара ў Польшчы адна з найбольш шматлікіх — каля 30 тысяч чалавек паводле перапісу 2011 (згодна з іншымі ацэнкамі, у пачатку 1990-х у Польшчы жылі ад 215 да 230 тыс. беларусаў). 1,35 % насельніцтва адмовіліся даць адказ на пытанне аб нацыянальнасці. Варта дадаць, што прыведзеная статыстыка не ўключае легальных украінскіх працоўных мігрантаў, якіх апошнім часам паболела — каля 1,7 млн чалавек у 2017![33]

Больш за 98 % жыхароў краіны размаўляюць напольскай мове — найбуйнейшайзаходнеславянскай мове. Польскі алфавіт сканструяваны налацінскай аснове і мае 9 дадатковых сімвалаў (ą, ć, ę, ł, ń, ó, ś, ź, ż); літары q, v, і x ужываюцца толькі ўзапазычаных словах. Не менш за 1,4 % жыхароў Польшчы карыстаюццасілезскай гаворкай (самі сілезцы або шлянзакі лічаць сваю гаворку асобнай мовай і дамагаюцца для яе афіцыйнага статусу; на сілезскай мове ствараюцца літаратурныя творы, выдаюцца газеты). Да рэгіянальных моў аднесенакашубская — заходнеславянская мова, родная для 366 000 чалавек, размаўляе на ёй каля 108 000 чалавек. У раёнах кампактнага пражывання кашубаў — пераважна на захад адГданьска — выкарыстоўваюцца двухмоўныя ўказальнікі, шыльды і т. п. Цікава, што ў адрозненні ад сілезцаў, кашубы ідэнтыфікуюць сябе як палякі. 16 моў, у тым ліку, беларуская, маюць статус моў нацыянальных меншасцей.

Асноўны артыкул:Рэлігія ў Польшчы
Ясна Гура ўЧэнстахове — галоўны каталіцкі цэнтр Польшчы

Рэлігія ў Польшчы займае даволі значнае месца ў грамадскім жыцці. Самаю ўплывоваю рэлігіяй у краіне з’яўляецца хрысціянства (рымскае каталіцтва), прыхільнікамі якога, па розных ацэнках, з’яўляюцца ад 75 да 95 працэнтаў насельніцтва[34]. Каталіцкая царква аказвае вялікі ўплыў на жыццѐ палякаў і палітыку дзяржавы. Палякам быў 264-ыПапа РымскіЯн Павел II (Караль Вайтыла). Таксама прысутнічаюць прадстаўнікі некалькіх іншых канфесій:праваслаўныя, лютэране,грэкакатолікі, кальвіністы і іудзеі, сведкі Іеговы.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 122 чалавекі на км². Па ўзроўні ўрбанізацыі (62 %) Польшча саступае большасці еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку Беларусі). Шмат у чым гэта абумоўлена сялянскім характарам сельскай гаспадаркі. Палова гараджан — жыхары вялікіх гарадоў. Найбуйнейшыя гарады Польшчы:Варшава (1,77 млн),Кракаў (770 тыс.),Лодзь (690 тыс.),Уроцлаў (640 тыс.),Познань (537 тыс.)[35],Катавіцы,Бельска-Бяла,Быдгашч,Беласток,Торунь,Гданьск,Гдыня,Сопат (апошнія тры ўтвараюцьагламерацыю, якую неафіцыйна называюцьТруймяста). Месца гарадоў у рэйтынгу з цягам часу можа змяніцца: так Лодзь, што быў вялікім цэнтрам прамысловасці, за апошніх 30 гадоў траціў каля 100 тыс. чалавек і саступіў другую прыступку Кракаву. Дзесяць найбуйнейшых агламерацый — Варшаўская, Верхнесілезская (Катавіцкая), Кракаўская, Труймяста і інш. канцэнтруюць 25 % грамадзян краіны.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Эканоміка Польшчы
Варшава — найбуйнейшы цэнтр і гандлёвы хаб

Эканоміка Польшчы — адна з найбольш дынамічных у Еўропе, асабліва сярод дзяржаў былога сацлагера. На яе развіцці адбілася правядзенне рыначных рэформ і ўступленне Польшчы ў ЕС. Сёння эканоміка Польшчы рыначная. Большая частка маёмасці, у тым ліку, банкаўскага сектару, прыватызаваная. Нацыянальная валюта —злоты, аднак Польшча рыхтуецца да ўвядзенняеўра. Варшаўская фондавая біржа — найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе, самыя значныя польскія кампаніі фармуюць на ёй індэкс WIG30. З 500 найбуйнейшых кампаній Цэнтральнай Еўропы, 200 — польскія (PKN Orlen — нафтаперапрацоўка, PGE Polska — энергетыка і інш.). Польшча з’яўляецца рэгіянальным лідарам па прыцягненні замежных інвестыцый, аб’ём жа польскіх інвестыцый за мяжу на 2014 склаў каля 300 млрд злотых.

На сферу паслуг прыходзіцца 57,4 % ВУП, унёсак прамысловасці — 40 %, у сельскай гаспадарцы, дзе занята 11 % эканамічна актыўнага насельніцтва, ствараецца ўсяго 2,5 % ВУП. Тэмпы ростуВУП у 2015-17 гадах складалі ад 3 да 5 % штогод — адзін з найлепшых паказчыкаў у ЕС,інфляцыя — 2 % у 2017 і −0,6 % у 2016.[36] Польскі ВУП (паводле ППЗ) у 2017 склаў 70 % ад сярэдняга па ЕС, у 2004 гэтая доля была ўсяго 50 %.[37]

Дамоцных бакоў эканомікі Польшчы адносяцца: шматлікая і якасная працоўная сіла, ёмісты ўнутраны рынак, малы узровень беспрацоўя, невялікая знешняя запазычанасць, стабільная валюта, разнастайны экспарт.

Прамысловасць

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Прамысловасць Польшчы
Белхатуўская ЦЭС — найбуйнейшая буравугальная электрастанцыя свету, штогод вырабляе 27-28 ТВт*гдз электраэнергіі — 20 % нацыянальнай вытворчасці

Вядучыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, чорная і каляровая металургія, паліўная, хімічная і лёгкая. Большасць машынабудаўнічых прадпрыемстваў з’яўляюцца даччынымі падраздзяленнямі вядучых заходніх кампаній. Польшча займаецца вытворчасцю адзення, электронікі, аўтамашын, аўтобусаў, верталётаў, лакаматываў, самалётаў, караблёў, ваеннай тэхнікі, лекаў, ежы. Польшча займае адно з першых месцаў у свеце па вытворчасці рыбалоўных суднаў, таварных і пасажырскіх вагонаў, цеплавозаў і электравозаў. Харчовая прамысловасць у Польшчы адна з найбольш буйных уЕўрасаюзе.

Уэнергетыцы Польшчы асаблівае месца займаевугальная прамысловасць. Штогод здабываецца каля 100 млн тон вугалю (кампаніі Węglokoks, Kompania Węglowa and JSW). Па здабычыкаменнага вугалю Польшча лідзіруе ў Еўропе. Значная частка яго экспартуецца. Асноўны каменнавугальны басейн — Верхнесілезскі. Запасы нафты і прыроднага газу параўнальна малыя. Уся спажываемая краінай нафта — імпартная. Частка яе паступае па нафтаправодзе з Расіі, а частка дастаўляецца марскімі шляхамі. Вялікі нафтаперапрацоўчы завод працуе ўПлоцку. Імпартуецца з Расіі і прыродны газ. На вугалі, пераважна бурым, базуецца электраэнергетыка. У 2017 на ўзнаўляльных крыніцах (уключаючы ГЭС) стваралася 10,9 % электраэнергіі. Да 2020 іхнюю долю плануецца давесці да 15 %.

Старапрамысловы раёнЛодзі

Нягледзячы на агульны спад вытворчасці ўчорнай металургіі, Польшча застаецца буйным вытворцам (больш за 10 млн тон у 2017 і 2018) і экспарцёрам сталі. Галоўныя камбінаты чорнай металургіі размешчаны ў Верхняй Сілезіі. Жалезная руда імпартуецца з Расіі, Украіны і Бразіліі. Значная частка сталі выплаўляецца з металалому. Каляровая металургія прадстаўлена свінцова-цынкавай і меднай галінамі. Па выплаўцы рафінаванай медзі і срэбра Польшча — еўрапейскі лідар (кампанія KGHM Polska Miedź з штаб-кватэрай уЛюбіне)

Зборка аўтобусаў Solaris побач з Познанню

Умашынабудаванні вядучыя пазіцыі належаць транспартнаму, які выпускае легкавыя і грузавыя аўтамабілі, марскія судны, лакаматывы і вагоны. Асноўныя прадпрыемствы размяшчаюцца ў буйных гарадах (Варшава, Познань). Легкавыя аўтамабілі вырабляюць прадпрыемствы вядомых фірм («Фіат», «Фальксваген», «Опель» і г. д.). Суднабудаванне сканцэнтравана на поўначы краіны, уГдыні,Шчэціне,Гданьску.

Хімічная прамысловасць базуецца на ўласнай сыравіне (вуглі, прыроднай серы, паваранай солі). Вырабляе серную кіслату, фосфарныя і азотныя ўгнаенні, лекавыя сродкі. Вядучая галіналёгкай прамысловасці — тэкстыльная, канцэнтруецца ў раёне горада Лодзь. Прадукцыя швейнай і абутковай прамысловасці пастаўляецца на знешнія рынкі.

Сельская гаспадарка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Сельская гаспадарка Польшчы
Мазурскі сельскагаспадарчы пейзаж

За сацыялістычным часам польскае земляўласцніцтва, у адрозненні ад астатніх сфер гаспадаркі, заставалася прыватным. Былыя землі нешматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў сёння здадзеныя ў арэнду фермерам, якім увогуле належыць больш за 90 % угоддзяў. Прадукцыйнасць сучаснай сельскай гаспадаркі адносна невысокая. Фермы невялікія (сярэдні памер каля 8 га) і часта цераспалосныя. Больш за палову фермераў працуюць выключна на здавальненне сваіх патрэбаў. Затое 9 % гаспадароў з надзеламі больш за 15 га трымаюць амаль палову зямлі.

Польшча з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў па плошчы раллі і вытворчасці многіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі —жывёлагадоўля. Дамінуе развядзенне свіней і буйной рагатай жывѐлы. Свінагадоўля забяспечвае каля паловы вытворчасці ўсёй прадукцыі жывёлагадоўлі. Значную ролю адыгрывае птушкагадоўля (вытворчасць курыных яек). Польскія жывёлаводы моцна залежаць ад імпарту кармавой пшаніцы, фуражу, расліннага масла і бялковай мукі, якімі краіна не забяспечвае сябе ў поўным аб’ёме.

Ураслінаводстве вядучае месца займае вытворчасць збожжавых культур — пшаніцы іжыта. Вялікія плошчы заняты падячмень і авёс, кармавыя культуры, бульбу, рапс, цукровыя буракі. Польшча займае першае ў ЕС па валавым зборы бульбы і жыта, адно з першых — па цукровых бураках, першае ў свеце — патрыцікале, шостае ў свеце па зборы і экспарце яблыкаў.

Польшча пастаўляе на экспарт мясапрадукты і жывую жывёлу, клубніцы і іншыя ягады, яблыкі, агародніну, тытунёвыя вырабы, цукар, бульбу, алкагольныя і іншыя напоі.

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Транспарт у Польшчы
Скрыжаванне аўтастрад А1 і А4 побач зГлівіцамі

Становішча Польшчы ў цэнтры Еўропы прадвызначыла важную ролю транзітнага транспарту ў гаспадарцы. Тэрыторыю Польшчы ва ўсіх напрамках перасякаюць найважнейшыя транс’еўрапейскія магістралі.

Аўтамабільны транспарт адыгрывае важную ролю ва ўнутраных грузавых і пасажырскіх перавозках, у замежнагандлёвых сувязях з еўрапейскімі краінамі. Краіна мае густую сетку аўтамабільных дарог (найважнейшыя з іх пазначаны літарамі і лічбамі: A1, A2, A4, A6, A8, A18). На 2017 працягласць новых хуткасных аўтастрад складала 3421 км. Апроч гэтага, у краіне дзейнічае праграма мадэрнізацыі рэгіянальных і мясцовых дарог.

Хуткасны цягнік PKP ED250 Pendolino на вакзале уГлівіцах

Важнае месца ў транспартнай сістэме краіны займаечыгуначны транспарт. На 2015 год працягласць чыгунак складае 19 000 км. Высокі ўзровень электрафікаванасці чыгунак. Кампанія Польская Дзяржаўная чыгунка (PKP) праводзіць мадэрнізацыю як шляхоў зносін, так і рухомага складу, які будзе мець магчымасць разганяцца да 200 км/гадз на усіх участках. А паміж галоўнымі гарадамі чыгуначнікі з 2015 ладзяць хуткаснае спалучэнне (да 300 км/гадз).

Па ўсім балтыйскім узбярэжжы цягенецца ланцужокпартоў. Пры гэтым вылучаюцца два марскія партовыя комплексы: Гданьск — Гдыня і Шчэцін — Свінауйсце. У Гданьска-Гдыньскім комплексе збудавана глыбакаводная гавань для буйнатанажных (акіянічных) суднаў — гэта адзіны падобны партовы комплекс на Балтыцы. Круглагадовыя паромныя пераправы злучаюць Польшчу з краінамі Паўночнай Еўропы. Зунутраных водных шляхоў краіны самы важны — ракаОдра. Яна звязана каналамі з Верхнесілезскім басейнам і марскім портамСвінауйсце, з рачной сеткай Германіі і Віслай. Вісла ад Варшавы да Гданьска даступная для суднаў грузападымальнасцю больш за 500 т.

У Польшчы выключна добра развітыпаветраны транспарт. Найбуйнейшы аэрапорт — Варшаўскіаэрапорт імя Фрыдэрыка Шапена, хаб для нацыянальнай авіякампаніі LOT, што з’яўляеца адной з найстарэйшых авіякампаній свету: год заснавання — 1929. Да самых вядомых міжнародных аэрапортаў краіны адносяца Кракаўскі імяЯна Паўла ІІ, Уроцлаўскі імяКаперніка і Гданьскі імяЛеха Валенсы.

Турызм

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Турызм у Польшчы
Замак у Айцове на Шляху арліных гнёздаў

Турызм з’яўляецца адным з найважнейшых сектараў сферы паслуг. Ад часу ўступлення ў ЕС у 2004 паскорана развіваецца міжнародны турызм. Найбольш прывабныя для адпачынку горныя раёны Польшчы, узбярэжжа Балтыйскага мора, Мазурскія азёры і Белавежская пушча, гістарычныя цэнтры (Кракаў,Варшава,Люблін). Усяго ў Польшчы 15 аб’ектаўСусветнай спадчыны з іх 14 культурных. Самы папулярны сярод турыстаў горад —Кракаў — старая сталіца і месца каранацыі ў далейшым, цэнтр Залатога веку польскага Адраджэння. Цалкам зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны стары горад у Варшаве быў адноўлены і з’яўляецца галоўнай славутасцю стаіцы. Вялікую прывабнасць маеУроцлаў — у ансамбль вялікай Рынкавай плошчы ўваходзяць ажно дзве ратушы, ўроцлаўскі заапарк налічвае ўжо больш за 150 гадоў гісторыі і надзвычай багатую калекцыю відаў, на кожным кроку турыстаў сустрэнуць мілыягномы.

У Польшчы звыш 100 замкаў, большая іх частка захавалася ў Ніжняй Сілезіі і уздоўж Шляху арліных гнёздаў паміж Кракавам і Чэнстаховай. Яснагурскі манастыр у Чэнстахове штогод кліча да сябе сотні тысяч паломнікаў-каталікоў. Сярод відаў актыўнага турызму ў Польшчы шырока прадстаўлены гарналыжны турызм, водныя віды, хайкінг і склалазанне. Развіваеццааграрны (сельскі) турызм.

Знешні гандаль

[правіць |правіць зыходнік]

Найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі Польшчы з’яўляюцца Германія, Чэхія, Вялікабрытанія, Францыя і Італія. Польшча славіцца экспартам вырабаў харчовай прамысловасці: шакаладу, молочнай прадукцыі, вэнджанай рыбы, мясных прадуктаў, марожанай гародніны і садавіны.

Па выніках 2016 года тавараабарот Польшчы зБеларуссю склаў $ 2 млрд. Віцэ-прэм’ерМіхаіл Русы адзначыў, што ёсць патэнцыял для дасягнення $ 3 млрд. Асноўныя пазіцыі экспарту з Беларусі ў Польшчу — нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, пліты ДСП, неапрацаваныя лесаматэрыялы, мінеральныя ўгнаенні; з Польшчы ў Беларусь — яблыкі, таматы, малако і вяршкі, лекі і інш.[38]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Заўвагі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Нацыянальнае свята незалежнасці; Гл.Гісторыя Польшчы.
  2. Дакладней, тэрыторыю, на якой знаходзіцца сучасная Славацкая рэспубліка.

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. An official website of the European Union (англ.)(недаступная спасылка). European Union. — Старонка, прысвечаная Польшчы на афіцыйным сайце Еўрапейскага Саюза. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 22 красавіка 2022.
  2. Statistics Poland Statistical Bulletin No 2/2021(нявызн.).
  3. Główny Urząd Statystyczny. Ludność. Stan i struktura ludności oraz ruch naturalny w przekroju terytorialnym w 2014 r. Stanu w dniu 30 VI 2014 r[1]Архівавана 2 снежня 2014.
  4. Human Development Indices and Indicators 2019 (англ.). Праграма развіцця ААН. — Справаздача аб чалавечым развіцці на сайце Праграмы развіцця АА.
  5. https://mojafirma.infor.pl/moto/kodeks-drogowy/bezpieczenstwo-ruchu-drogowego/305764,Art-16-zasada-ruchu-prawostronnego.html
  6. У адпаведнасці з класіфікацыяй статыстычнага аддзелаААН.
  7. У адпаведнасці знекаторымі іншымі класіфікацыямі.
  8. Інфармацыя пра Польшчу на сайце «www.mir-geo.ru»Архівавана 7 сакавіка 2016.(руск.)
  9. Статыстычная дэмаграфічная інфармацыя польскага ўрада на 30 верасня 2014 г.Архівавана 26 снежня 2018.
  10. Narodowy Bank Polski. Kursy średnie walut obcych(польск.)
  11. ZMIANY W ZAKRESIE WIARY I RELIGIJNOŚCI POLAKÓW PO ŚMIERCI JANA PAWŁA II(польск.)
  12. Jan Miodek. Słownik ojczyzny polszczyzny. Wrocław: Wydawnictwo EUROPA, 2002.ISBN 83-87977-92-6.(польск.)
  13. Tomasz Panfil.Orzeł na denarze Bolesława Chrobrego — pochodzenie i znaczenie symbolu.
  14. Tadeusz Lehr-Spławiński. Język polski. Warszawa 1978, s. 64.(польск.)
  15. абKrystyna Długosz-Kurczabowa.Jaka jest etymologia słowa Polska (nazwa kraju)?(польск.)
  16. Teresa Michałowska. Średniowiecze. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995, s. 228—229, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej.ISBN 83-01-11452-5.(польск.)
  17. Jerzy Nalepa.Polska — pochodzenie i wiek nazwy (cz. II). Język Polski. 1994, nr 4/5 (LXXIV 4-5) (wrzesień/grudzień), s. 241 i n.(польск.)
  18. Jan M. Burdukiewicz. U źródeł Polski (do roku 1038), red. Marek Derwich i Adam Żurek, Wydawnictwo Dolnośląskie, Wrocław 2002,ISBN 83-7023-954-4, p. 18, 20.(польск.)
  19. Jan M. Burdukiewicz. U źródeł Polski (do roku 1038), red. Marek Derwich i Adam Żurek, Wydawnictwo Dolnośląskie, Wrocław 2002,ISBN 83-7023-954-4, p. 20.(польск.)
  20. Piotr Kaczanowski, Janusz Krzysztof Kozłowski. Najdawniejsze dzieje ziem polskich (do VII w.), Oficyna Wydawnicza «Fogra», Kraków 1998,ISBN 83-85719-34-2. s. 59—69.(польск.)
  21. Jan M. Burdukiewicz. U źródeł Polski (do roku 1038), red. Marek Derwich i Adam Żurek, Wydawnictwo Dolnośląskie, Wrocław 2002,ISBN 83-7023-954-4, pp. 86—121.(польск.)
  22. Jerzy Wyrozumski. Historia Polski do 1505, Wyd. PWN, Warszawa (1988), s. 28.(польск.)
  23. Szczur Stanisław. Historia Polski średniowiecze, Wydawnictwo Literackie 2002,ISBN 83-08-03272-9. s. 30.(польск.)
  24. Szczur Stanisław. Historia Polski średniowiecze, Wydawnictwo Literackie 2002,ISBN 83-08-03272-9. s. 34.(польск.)
  25. Jerzy Wyrozumski. Historia Polski do 1505, Wyd. PWN, Warszawa (1988), s. 85.(польск.)
  26. Jerzy Wyrozumski. Historia Polski do 1505, Wyd. PWN, Warszawa (1988), s. 90.(польск.)
  27. Jerzy Wyrozumski. Historia Polski do 1505, Wyd. PWN, Warszawa (1988), s. 90, s. 93.(польск.)
  28. https://www.belta.by/president/view/predstojaschie-gody-dlja-belorussko-polskih-otnoshenij-budut-opredeljajuschimi-na-bolshuju-perspektivu-336298-2019/
  29. Баляслаў Хмяліньскі.Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін// Журнал международного права и международных отношений.2007 — № 1
  30. http://www.elections-ices.org/russian/news/textid:9104/Архівавана 6 красавіка 2019.
  31. http://culture.polishsite.us/articles/art79fr.htmАрхівавана 4 верасня 2010.
  32. https://stat.gov.pl/files/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5670/22/1/1/struktura_narodowo-etniczna.pdf
  33. https://poland-today.pl/filling-polands-labour-gap/Архівавана 12 мая 2022.
  34. Религия в ПольшеАрхівавана 1 красавіка 2019.
  35. https://bdl.stat.gov.pl/BDL/start
  36. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pl.htmlАрхівавана 18 чэрвеня 2018.
  37. https://euobserver.com/economic/139415
  38. https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-polsha-dolzhny-uvelichit-tovarooborot-do-3-mlrd-rusyj-264095-2017/

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Церашковіч П. Польшча: краіна і людзі (Геаграфія Польшчы). — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 144 с., іл

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
 Польшча ў тэмах
Гісторыя
Храналогія
Войны
Кіраўнікі
Сімвалы
Палітыка
Узброеныя сілы
Эканоміка
Геаграфія
Грамадства
Культура
Незалежныя краіны
Непрызнаныя
і часткова прызнаныя
дзяржавы і ўтварэнні
¹ Часткова ў Азіі
Сцяг Еўрасаюза
Усходнія славяне
Заходнія славяне
Паўднёвыя славяне

ЧленыЕС:Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · ✰Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны:Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Вялікабрытанія · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Чарнагорыя
Назіральнік:Лівія

Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Польшча&oldid=5039638"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp