Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Пекарыевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пекарыевыя

Ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu)
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
Без рангуДругаснаротыя
ПадтыпПазваночныя
ІнфратыпСківічнаротыя
НадкласЧацвераногія
ПадкласЗвяры
ІнфракласПлацэнтарныя
НадатрадLaurasiatheria
ПадатрадSuina
Сямейства: Пекарыевыя
Міжнародная навуковая назва

Tayassuidae (Palmer,1897)

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180723
NCBI  9827
EOL  7680
FW  42420

Пекарыевыя (Tayassuidae) — сямействаняжвачныхпарнакапытныхмлекакормячых. Раней залічваліся да сямействасвінняў.

Паходжанне

[правіць |правіць зыходнік]

Пекары яшчэ ўэацэне, 50 мільёнаў гадоў таму, аддзяліліся ад свінняў і з ніжнягаалігацэна незалежна развіваліся ў Новым Свеце. У Паўднёвую Амерыку перабраліся толькі 9 мільёнаў гадоў таму, калі сфармаваўсяПанамскі перашыек. У Еўропе і Азіі пекары таксама вадзіліся, але зніклі ў ніжнім пліяцэне.

Апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

Даўжыня да 115 см, вышыня ў карку да 57 см, маса да 50 кг. Афарбоўка шэра-карычневая. Па знешнім выглядзе падобны дадзікоў, але больш лёгкага целаскладу. Ногі тонкія, на пярэдніх 4, на задніх 3 пальцы. На крыжы ёсць залоза тыпу мускуснай.

Распаўсюджанне

[правіць |правіць зыходнік]

Падзяляюцца на 2 роды, адрозніваюцца 3 віды:ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu), белабароды пекары (Tayassu pecari) і чакскі пекары (Catagonus wagneri). Пашыраны ў Амерыцы. Жывуць у разнастайных ландшафтах, ад засушлівых месцаў да вільготных трапічных лясоў. Трымаюцца групамі да 100 галоў і больш.

Асаблівасці біялогіі

[правіць |правіць зыходнік]

Усёедныя.

Палігамы. Нараджаюць 1—2 (зрэдку да 4) дзіцяняці.

Выкарыстанне чалавекам

[правіць |правіць зыходнік]

Аб’ект палявання.

Ахова

[правіць |правіць зыходнік]

Чакскі пекары занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Пекарыевыя&oldid=4440907"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp