Paqwachowng | |
![]() | |
Выява паўхатан XVII ст. | |
Агульная колькасць | 4400 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | вірджынская алганкінская |
Рэлігія | анімізм,хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | паменкэ,чаванок,секатан,матапоні,патавомек |
Паўхатан (саманазва:Paqwachowng) —алганкінскі народ, карэнныя насельнікіЗША. Агульная колькасць — каля 4 400 чал.[1]
Паўхатан сфарміраваліся як канфедэрацыяалганкінскіх плямён, што насялялі ўсход сучаснайВіргініі і поўдзеньМэрыленда ўздоўжЧэсапікскага заліва ўXVI - пач.XVII стст. У другой палове XVI ст. у склад канфедэрацыі ўваходзілі 6 плямёнаў на чале вярхоўнага правадыраweeroance. Каля1580 г. гэтую пасаду атрымаў у спадчыну правадырПаўхатан (Вахунсунакок) , які пашырыў валоданні і да пачаткуXVII ст. кіраваў ужо 30 плямёнамі. Мяркуецца, што агульная колькасць чальцоў канфедэрацыі была ад 8 000 да 15 000 чалавек. Яны займалі тэрыторыю прыкладна 200 000 км².
Паўхатан займаліся ручнымземляробствам,паляваннем,збіральніцтвам ірыбалоўствам.Вёскі месціліся ўздоўж берагоўрэк. Паўхатан будавалікаркасныя доўгія хаціны, крытыябярозавайкарой і цыноўкамі.Вопратку шылі саскур дзікіх жывёл. Па вадзе перамяшчаліся з дапамогай цяжкагаканоэ, выдзеўбанага са ствала дрэва. Распаўсюджанаязброя:лукі істрэлы,дзіды,булавы,тамагаўкі інажы.
14 мая1607 г. каля 100англійскіх перасяленцаў, накіраваныхВірджынскай кампаніяй, заснавалі на землях, што знаходзіліся пад кантролем паўхатан,калонію Джэймстаўн. З самога пачатку паміж каланістамі і тубыльцамі сфарміраваліся складаныя адносіны, якія суправаджаліся якгандлем і ўзаемадапамогай, так іваеннымі дзеяннямі. У1608 г. каланісты перадаліПаўхатану падарункі і каранавалі яго якманарха. Аднак гэта не палепшыла сітуацыю.
У лістападзе1609 г. паміж атрадам каланістаў-гандляроў і воінамі паўхатан адбыўся канфлікт. Ён скончыўся смерцю большай часткі атрада. Паўхатан пачалі сталыя напады на Джэймстаўн, так што ў маі1610 г. планавалася эвакуацыя калоніі. Але зноў прызначаны губернатарТомас Уэст змяніў стратэгію і перайшоў ад абароны да рэйдаў супрацьалганкінскіх вёсак. Да1611 г. англічане здолелі пабудаваць некалькі ўмацаванняў і засцерагчы пасаджаныя імі плантацыітытуню. У1612 г. племяпатаватомек заключыла з англічанамі сепаратны мірны дагавор. У1613 г. была захоплена ў палонПакахонтас, родная дачка Паўхатана. Індзейцы былі вымушаны спыніць напады, але з-за адсутнасці згоды падчас перамоў каланісты зрабілі некалькі ваенных рэйдаў. Пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў было заключана толькі ў канцы1614 г., калі стала вядома пра блізкішлюб паміж Пакахонтас і англійскім прадпрымальнікам Джонам Рольфам.
У1618 г. пасля смерці Пакахонтас і Паўхатана вярхоўным правадыром стаў яго брат Апечанканах. Некаторы час ён захоўваў сяброўскія адносіны з англічанамі і нават вёў перагаворы пра прыняццехрысціянства. Але22 сакавіка1622 г. паўхатан, якія з'явіліся ў Джэймстаўне нібы для гандлю, нечакана пачалі разню. Усяго загінула 347 чалавек, у тым ліку дзяцей і жанчын, чвэрць ад усіх жыхароў калоніі. Аднак пасля некалькіх нападаў на ўмацаванні і вынішчэння пасеваў Апечанканах спыніў актыўныя ваенныя дзеянні. Некаторыягісторыкі лічаць, што гэта была прадуманая тактыка чакання, бо сярод правадыроў не было згоды, але таксама існуе версія, што паўхатан у гэты час пацярпелі адэпідэміі. Для далейшай засцярогі ўлады калоніі кожны год арганізоўвалі рэйды супраць індзейцаў. У1623 г., калі Апечанканах запатрабаваў перагаворы аб міры, яго пасланцы былі атручаны і забіты. Фармальна мір быў абвешчаны толькі ў1628 г., аднак асобныя сутычкі адбываліся і пазней. Для аховы калоніі англічанам прыйшлося ўзвесці драўлянымур.
18 сакавіка1644 г. паўхатан зноў паўтарылі нечаканы напад і знішчылі каля 500 перасяленцаў. У жніўні 1644 г. англійскія салдаты захапілі лагер Апечанканаха. Падчас рэйда вярхоўны правадыр быў забіты стрэлам у спіну. Новы вярхоўны правадыр Некатавансе заключыў мірны дагавор у1646 г. Ён прадугледжваў размежаванне паміж індзейскімі і каланіяльнымі тэрыторыямі і забарону перасякаць мяжу без дазволу.
Мір1646 г. дазволіўВірджынскай калоніі пачаць актыўна развіваць плантацыйную гаспадарку. Колькасць перасяленцаў з Еўропы і афрыканскіхнеграў-рабоў з кожным годам павялічвалася, у той час як навакольныя індзейскія плямёны пакутвалі ад завезеныххвароб іэканамічнага крызісу. У першыя гады існавання калоніі яны абменьвалісельскагаспадарчую прадукцыю на тавары з Еўропы, але з цягам часу каланісты пачалі забяспечваць прадуктамі сябе самі або ўвозіць правіянт з суседніхПлімуцкай калоніі ікалоніі Масачусецкага заліва. За еўрапейскія тавары паўхатан расплочваліся зямельнымі надзеламі.
У1665 г. быў прыняты закон, паводле якога правадыры плямён павінны былі прызначацца губернатарам. У1684 г. быў заключаны дагавор з асобнымі плямёнамі, што прадугледжваў стварэнне дзвюх рэзервацый, куды не дазвалялася прасоўвацца каланістам, але якія знаходзіліся ў фактычнай залежнасці ад адміністрацыі калоніі. Гэта азначала канчатковы распад адзінай канфедэрацыі. Частка паўхатан мігрыравала на тэрыторыюНью-Джэрсі.
У1924 г. уВірджыніі быў прыняты закон абрасавай сегрэгацыі. Паводле распараджэнняў, усё насельніцтва было падзелена на каляровых і белых. Індзейцы Вірджыніі пачалі ўзгадвацца як каляровыя, а не індзейцы. Пасля адмены сегрэгацыі перад паўхатан паўстала праблема прызнання іх як карэннага насельніцтва з асобнымі правамі на самакіраванне.
Племяпаменкэ, што раней уваходзіла ў склад паўхатан, стала першай індзейскай супольнасцю, прызнанай на ўзроўні Садружнасці Вірджынія. Плямёны паўхатан намагаюцца прызнання іх асобнайнацыяй з бокуфэдэральных улад ЗША. З канцаXX ст. адбываецца паступовае адраджэннекультуры гэтага народа.
![]() | Паўхатан наВікісховішчы |
---|