Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Патэнт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патэнтны статутВенецыі1474 г.

Патэнт (лац.:patens — адкрыты) — пасведчанне аб прызнанні заяўленага прадметавынаходствам, перавазе вынаходства,аўтарстве і выключным праве на вынаходства. Выдаецца ўпаўнаважанай дзяржаўнай установай. У Беларусі выдаецца аўтару і яго правапераемнікам на 20 гадоў[1].

Міжнароднае рэгуляванне ажыццяўляюцьСусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, якая выконвае, у тым ліку, адпаведныя функцыі прыААН,Аб'яднаныя міжнародныя бюро па ахове інтэлектуальнай уласнасці і іншыя. УСусветнай гандлёвай арганізацыі гэтыя адносіны рэгулююцца, у тым ліку, «Пагадненнем па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці».

Падвынаходствам разумеецца тэхнічнае рашэнне ў любой вобласці, якое адносіцца да прадукту (у прыватнасці, прылады, рэчыва), спосабу (працэсу ажыццяўлення дзеянняў над матэрыяльным аб'ектам з дапамогай матэрыяльных сродкаў) або ўжывання (у прыватнасці, ужыванне ўжо вядомага прадукту ці працэсу па новым прызначэнні).

Прававая ахова, якую падае патэнт, абараняерашэнне, а незадачу. Напрыклад,Джэймс Уат, каб вырашыць задачу пераўтварэння зваротна-паступальнага руху ў вярчальны і абысці патэнт накрывашыпна-шатуновы механізм, ужыў у сваёй першай мадэлі паравой машыны, заместкрывашыпа,планетарную перадачу.

Беларусь

[правіць |правіць зыходнік]

На пачатак2011 г. дзейнічала 3,8 тыс. патэнтаў на вынаходствы ад імя беларускіх праваўладальнікаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў), 2,5 тыс. — накарысныя мадэлі (англ.) (бел. (каля 3 на 10 000 жых.), 591 патэнт — напрамысловыя ўзоры (англ.) (бел. (звыш 6 на 100 000 жых.)[2].

Зноскі

  1. Патэнт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск:Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 186. — 560 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0198-2.
  2. Іна Арэхава. Фінансаванне навукі вырасла ў 2,7 раза //Звязда :газета. — 29 студзеня 2011. — № 18 (26882). — С. 5. —ISSN1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Патэнт&oldid=4751032"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp