Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Пантэон (Рым)

41°53′55″ пн. ш. 12°28′37″ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Пантэон (значэнні).
Славутасць
Пантэон
італ.:Pantheon
41°53′55″ пн. ш. 12°28′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесіякаталіцтва
ЕпархіяРымская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыльстаражытнарымская архітэктура[d]
АрхітэктарАпаладор Дамаскі
Дата заснаваннякаляII стагоддзе
Вышыня43,3 м
Матэрыялбетон
Сайтpantheonroma.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Інтэр’ер Пантэона
Купал Пантэона

Пантэон (па-лацінску: Pantheon ад старажытнагрэчаскага Πάνθεον) — храм уРыме, выдатны помнікстаражытнарымскай архітэктуры.

Храм упершыню пабудаваўМарк Віпсаній Агрыпа пры імператарыАктіавіяне Аўгусце. Аднак прыкладна ў80 годзе н.э. храм быў знішчаны ў час вялікага пажару і зноў адбудаваны імператарамАдрыянам. Храм пабудаваны ў класічным стылі і мае звычайны порцік з калонамі. Даволі арыгінальным элементам архітэктуры Пантэона з’яўляеццакупал з адтулінай.

Першапачаткова храм быў прысвечаны ўсім паганскім багам, але ў609 годзеРымскі Папа Баніфацый IV ператварыў храм у хрысціянскі і прысвяціў яго ўсім хрысціянскім святым. У часыРэнесансу храм, які стаў прыкладам для майстроў у час панавання моды на антычнасць, пачаў выкарыстоўвацца як магільня для вядомых людзей.

Храм з’яўляецца класічным прыкладам купальнага будынка. Прапорцыі яго вызначаюцца дасканаласцю: пры вышыні 42,7 м, амаль аднолькавай з дыяметрам купала (43,5 м), пры вышыні сцен, роўнай радыусу асноўнага, круглага ў плане аб’ёму, ва ўнутраную прастору ўпісваецца шар. Купал мае форму паўсферы, якая ляжыць на цыліндрычнай аснове. Пантэон узведзены з традыцыйных матэрыялаў —цэглы і бетону. Ён пакоіцца на падмурку глыбінёй 4,5 м, а таўшчыня сцен храма дасягае 6,3 м. Унутры іх ёсць пустоты, разлічаныя на памяншэнне вагі. Акрамя гэтага для трываласці і раўнамернага размеркавання нагрузкі выкарыстана строга прадуманая сістэма вялікіхі малых цагляных арак, папярочных перамычак. Знадворку круглым сценам проціпастаўлены васьмікалонны порцік карынфскага ордэра. Фактычна гэта адзінае ўпрыгожанне замкнёнага знешняга аб’ёму храма, у якім галоўны мастацкі эфект перанесены на ўнутраную прастору.

Стварэнню ўражання неабсяжнасці, велізарнага аб’ёму садзейнічаюць амаль усе элементы інтэр’ера — ад мармуровай падлогі, інкрустацый сцен, калон карынфскага ордэра, ніш для скульптуры, паясоў, што падкрэсліваюць падзел на ярусы, да кесаніраванага купала з амаль дзевяціметровай у дыяметры адтулінай для асвятлення. Менавіта кесоны ствараюць эфект несапраўднай перспектывы, падкрэсліваючы вышыню будынка.

Храм успрымаўся рымлянамі як увасабленне сусвету, а кожная дэталь яго ўбрання, народжаная геніем архітэктара, напаўнялася ў свядомасці асобы адчуваннем шматзначнасці мастацкага вобраза прасторы. На працягу стагоддзяў многія архітэктары імкнуліся пераўзысці ў сваіх збудаваннях Пантэон. Калі ў памерах гэта некаторым і ўдавалася, то ў адчуванні меры, прапорцый, кампазіцыі храм быў недасягальны.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994.Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. абcatalogo.beniculturali.it — 2014.
  3. Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010.ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Рымскія базілікі і цэрквы
Вялікія базілікі
Сабор Святога Пятра
Старажытныя базілікі
Сярэднявечныя базілікі
Цэрквы Новага часу
Сучасныя цэрквы
⛭
СлавутасціРыма
Раёны і кварталы
Вуліцы і плошчы
Грамадскія будынкі і збудаванні
Палацы і рэзідэнцыі
Музеі і помнікі
Храмы і манастыры
Паркі, мемарыялы і могілкі
Масты
Фантаны
Старажытны Рым
Ватыкан
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Пантэон_(Рым)&oldid=4980582"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp