Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Панкратыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барцы, якія займаюцца панкратыёнам – грэцкая статуэтка II стагоддзя да н. э.

Панкратыён (настаражытнагрэчаскай мове πανκράτιον, адпан – поўная, ўсеагульная, ікратос - сіла, моц; улада) – спартыўная дысцыпліна ўСтаражытнай Грэцыі, якая была сумессюбокса ібарацьбы, уключаная ў праграмустаражытных Алімпійскіх гульняў у648 годзе да н. э.

Пераможаны барэц сігналізаваў сваю здачу падняццем рукі. Паводле гістарычных крыніц, большасць паядынкаў у панкратыёне канчалася здачай,смяротныя выпадкі былі незвычайна рэдкімі. У барацьбе існавалі толькі тры правілы – нельга было атакаваць праціўніка ўвочы, грызці ці атакавацьгеніталіі суперніка. Палегчаная форма алімпійскага панкратыёна прадугледжвалася для маладых хлопцаў.

Сярод майстроў гэтай дысцыпліны вылучаецца перадусімДыяксоп, які перамог у некалькіх алімпіядах і быў сябрамАляксандра Македонскага. Выкліканы на бой адным з жаўнераў Аляксандра, нейкімКарагусам, Дыяксоп выступіў без зброі супраць узброенага і апранутага ўлаты Карагуса і перамог яго, пасаромеўшы тым самым самога Аляксандра, які, не могучы перанесці прыніжэння свайго войска, змусіў Дыяксопа да самагубства.

Панкратыён быў сюжэтамстаражытнагрэчаскага мастацтва, асабліва ўскульптараў іганчароў, якія размалёўвалі свае творы.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Панкратыён&oldid=4443514"
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp