Палігамія (адгрэч.πολύς — шматлікі і γάμος — шлюб) — шматшлюбнасць, пры якім шлюбны партнёр аднаго полу мае больш аднаго шлюбнага партнёра процілеглага полу. Мае дзве формы —палігінія іпаліандрыя. Супрацьпастаўляеццаманагаміі, у рамках якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў.
У перыяд старажытных цывілізацый палігамны шлюб быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў кіруючых колаў дзяржавы. Багатыя і знатныя мужчыны старажытныхЕгіпту,Вавілону,Персіі,Кітая,Грэцыі,Рыму мелі ўласныгарэм. Здараліся і адваротныя выпадкі, калі ўплывовыя ў грамадстве жанчыны мелі мужчынскі гарэм. Але сустракаліся выпадкі, калі прадстаўнікі сярэдняга класу старажытных часоў мелі больш за адну жонку, паведамленні аб гэтым час ад часу сустракаюцца ў літаратурных творах часоў старажытных цывілізацый.
У эпохуСярэднявечча іНовага часу палігамны шлюб быў афіцыйна распаўсюджаны ў нехрысціянскіх краінах свету. Аднак, у «фактычнай» палігаміі (наяўнасці, напрыклад, гарэму) розныя гісторыкі абвінавачвалі таксама і ўплывовых асоб хрысціянскага свету, напрыклад, расійскую імператрыцуКацярыну ІІ, англійскую каралевуЕлізавету І[1]. Палігамія была распаўсюджана сярод хрысціян-анабаптыстаўМюнстэра (Германія) з 1534 па 1535 г[2].
У час Найноўшай гісторыі палігамія захавала шырокае распаўсюджанне пераважна ў мусульманскіх краінах, а таксама ў традыцыйных грамадствах, асабліваАфрыкі на поўдзень адСахары. Цікава, што сярод мусульман свету практыка палігамных шлюбаў страчвае сваю папулярнасць, але ў сучаснай Афрыцы палігамія шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных рэлігій, у тым ліку хрысціянскіх[3].
↑Who Were the Anabaptists?//The Watchtower June 15, 2004, p. 12
↑Is Christian Marriage Succeeding in Africa?//The Watchtower March 1, 1973, p. 152
Статус палігаміі ў свеце Палігамныя шлюбы дазволены законам Палігамныя шлюбы дазволены законам у некаторых рэгіёнах Палігамныя шлюбы, заключаныя за мяжой, прызнаюцца Палігамныя шлюбы дазволены звычаёвым правам Абмяркоўваецца дазвол палігамных шлюбаў Палігамія не прызнана, але легальна Палігамія забаронена Палігамія забаронена Канстытуцыяй