Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Палоній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палоній (лац.:Polonium),Po — радыеактыўныхімічны элемент VI групыперыядычнай сістэмы; атамны нумар 84, атамная маса 208,9824. Вядома 27 ізатопаў з масавымі лікамі 192—218. Найбольш доўгажывучы штучны209Po (T1/2— перыяд паўраспаду 102 гады). Ізатопы з масавымі лікамі 210—218 уваходзяць у прыродныя радыеактыўныя рады; найбольш устойлівы з іх210Po (T1/2 138,3 сут; α-выпрамяняльнік). Вылучаны з уранавай смаляной руды П. Кюры і М. Складоўскай-Кюры ў 1898 г.; назва ад лац. Polonia — Польшча.

Мяккі серабрыста-белыметал, tпл 254 °C, tкіп949 °С, шчыльнасць 9136 кг/м3 (вылічаная). У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з растворамі кіслот. З вадародам утварае лятучы гідрыд PoH2. Атрымліваюць210Po апрамяненнем металічнага вісмуту нейтронамі, а таксама з адходаў перапрацоўкі уранавых руд. Выкарыстоўваюць для вырабу крыніц электрычнай энергіі на спадарожніках і ў пераносных прыстасаваннях, у сумесі з берыліем для атрымання лабараторных крыніц нейтронаў.

Прыродныя крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]

Рэдкі элемент. Прыродны палоній звычайна выдзяляюць з прадуктаў распадурадону.

Штучна атрымліваюць у ядзерных рэактарах.

Прымяненне

[правіць |правіць зыходнік]

Электраэнергетычныя палоніевыя ўстаноўкі (длякасмічных спадарожнікаў і г.д.), у сумесі зберыліем палоній — крыніца нейтронаў.

⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
BNF12276890p ·GND4175077-9 ·LCCNsh85104579 ·Microsoft499713411 ·NDL00569159 ·NKCph273316
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Палоній&oldid=1831290"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp