Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Пазваночныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазваночныя
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
Без рангуДругаснаротыя
ПадтыпПазваночныя
Міжнародная навуковая назва

VertebrataCuvier,1812

Інфратыпы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  331030
NCBI  7742
EOL  2774383
FW  67149

Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтыпхордавых жывёл. Дамінуючая (разам знасякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.

Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.

Апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

Цела двухбакова-сіметрычнае. У большасці дарослых жывёлхорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявымпазваночнікам (адсюль назва). Скура шчыльная, складаецца з верхняга (эпідэрмісу) і ніжняга (корыуму) слаёў. Эпідэрміс шматслойны, маезалозы або арагавелы, пакрыты лускавінамі, пёрамі, валасамі.

Развіваеццачэрап, які ахоўваегалаўны мозг. Высокаразвітая нервовая сістэма трубчастай будовы складаецца з спіннога і галаўнога мозга, які падзелены на 5 аддзелаў (пярэдні, прамежкавы, сярэдні, прадаўгаваты, мазжачок) і змешчаны ў чарапной каробцы.

Пазваночным уласціва развіццёцэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем’і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.

Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.

Крывяносная сістэма замкнёная (ёсць артэрыі, вены, капіляры); сэрца двух-. трох-, чатырохкамернае, утвараецца з брушнога сасуда. Дыханые жабернае ў водных форм і лёгачнае ў наземных. Органы выдзплення — тулаўныя почкі ў анамній або тазавыя у амніёт. Добра развіты органы пачуццяў: зроку, слыху, нюху і інш.

Пазваночныя раздзельнаполыя. Размнажаюцца адкладваннем яец або жыванараджэннем. Вышэйшым формам характэрны клопат аб патомстве.

Пашырэнне

[правіць |правіць зыходнік]

Падтып аб’ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.

Пазваночныя ўключаюць вялікую колькасць прыстасавальных тыпаў і жыццёвых форм, маюць высокае агульнае развіццё і складапую будову, іспуюць у розных умовах — ад дна і тоўшчы водаў акіяна да высакагор’яў і пустынь. Адрозніваюцьбяссківічных (кругларотых) ад астатніх —сківічнаротых; анамній (кругларотыя,рыбы,земнаводныя), якія не маюць складаных зародкавых абалонак, — ад амніёт (паўзуны,птушкі,млекакормячыя); рыб — адчатырохногіх.

Паходжанне і эвалюцыя

[правіць |правіць зыходнік]

Пазваночныя — самая маладая і прагрэсіўная групадругаснаротых жывёл, склад якой сфарміраваўся да пачаткуантрапагенавага перыяду ўкайназоі. Найстаражытнейшыя віды вядомы зардовіку. Продкамі іх лічаць першасныхбесчарапных, якія існавалі ў праточных прэсных вадаёмах.

Класіфікацыя

[правіць |правіць зыходнік]
НадкласБяссківічныя (Agnatha}
КласКругларотыя (Cyclostomata)
КласКанадонты (Conodontophora)
НадкласРыбы (Pisces)
КласПлакадэрмы (Placodermi)
КласХрастковыя рыбы (Chondrichthyes)
КласАкантоды (Acanthodei)
КласКасцявыя рыбы (Osteichthyes)
НадкласЧатырохногія (Tetrapoda)
КласЗемнаводныя (Amphibia)
КласПаўзуны (Reptilia)
КласПтушкі (Aves)
КласМлекакормячыя (Mammalia)

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Таксанамія
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Пазваночныя&oldid=4443036"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp