| Ордэн Канады | |||
|---|---|---|---|
| Order of Canada / Ordre du Canada | |||
| Арыгінальная назва | Order of Canada / Ordre du Canada | ||
| Дэвіз | «Desiderantes meliorem patriam» | ||
| Краіна | |||
| Тып | Ордэн | ||
| Дата заснавання | 1967 год | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Малодшая | Order of Military Merit (Canada)[d] | ||
| Сайт | gg.ca/en/honours/…(англ.) | ||
Ордэн Канады (англ.:Order of Canada,фр.:Ordre du Canada) — вышэйшая грамадзянская ўзнагародаКанады.
Ордэн заснаваны17 красавіка1967 годакаралевайВялікабрытаніі і КанадыЕлізаветай II з нагоды святкавання стагоддзя дзяржавы (1 ліпеня 1967) і прызначаны для ўзнагароджання грамадзян Канады і замежных грамадзян.
Першае ўзнагароджанне выраблена7 ліпеня 1967 года. Сярод першых узнагароджаныхУайлдэр Пенфілд іМарыс Рышар.
Суверэнам ордэна з’яўляецца Каралева. Узнагароджанне здзяйсняеГенерал-губернатар Канады.
Ордэн падзяляецца на тры ступені:
Усяго за 40 гадоў было ўзнагароджана больш за 5000 чалавек.[1]
Знак ордэна ўяўляе сабой стылізаваную шасціканцовую белую сняжынку ў залатой (для членаў ордэна — сярэбранай) аправе з выявай брытанскай кароны на верхнім «пялёстку», чырвонага (для Кампаньёнаў), залатога (для Афіцэраў) і сярэбранага (для членаў ордэна)кляновага ліста ў цэнтры і лацінскім надпісам «Desiderantes meliorem patriam» («Які жадаюць лепшага Радзіме») па чырвоным крузе, які аблямоўвае цэнтр.
Кавалеры Ордэна маюць права дадаваць пры афіцыйным напісанні сваіх прозвішчаў літары «CC» («кампаньён»), «OC» («афіцэр») ці «CM» («член») і насіць на паўсядзённым адзеннімініяцюры знака ордэна.



Знак Кампаньёна і Афіцэра ордэна носіцца на шыйнай стужцы мужчынамі і на спецыяльным банце жанчынамі. Знакі Членаў ордэна носяцца на стужцы на грудзі мужчынамі і на банце жанчынамі.
Замежнікі лічаццаГанаровымі Кампаньёнамі, Афіцэрамі ці Членамі ордэна. На працягу года магчыма не больш за 5 узнагароджанняў.
Станам на2008 год налічваецца 16 замежнікаў ганараваных ордэнам.