О́да (адстар.-грэч.:ᾠδή «песня») —жанрлірычнайпаэзіі імузыкі;верш у гонар якой-небудзь асобы ці гістарычнай падзеі, напісаны ў паэтычным, урачыстым стылі.
Узнікла ўСтаражытнай Грэцыі, дзе одамі называлі лірычныяпесні, што выконвалісяхорам у частанцаў.
Выдатнымі одапісцамі былістаражытнагрэчаскіПіндар,старажытнарымскіГарацый, узаходнееўрапейскайпаэзіі —П. Рансар,Ф. Малерб,Ж. Б. Русо,Э. Лебрэн. Урускай паэзіі пачынальнік оды —В. Традзьякоўскі.
У сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. ода не развівалася.
На пачатку ХХ ст. ода адрадзілася. Эвалюцыя оды ішла ў кірунку набліжэння даграмадзянскай лірыкі, прасякнутай пафасам услаўлення. У гэты час ода ўвайшла ўбеларускую паэзію: «Украіна»Я. Купалы, «Краіне Саветаў», «Да дня 20-й гадавіны Кастрычніка»Я. Коласа.
Нярэдкапаэты выносяць слова «ода» ў назвы твораў: «Ода балгарскай кухні»Н. Гілевіча, «Ода трактарнаму заводу»Х. Жычкі, «Ода Еве»П. Макаля, «Ода пешаходу»П. Панчанкі, «Ода прозе»М. Стральцова.
У сучаснай паэзіі развіваецца сатырычная ода: «Ода квітанцыі»А. Вярцінскага, «Ода футбольнаму мячу»Н. Гілевіча.