Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Ніямей

13°31′ пн. ш. 2°07′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ніямей
фр.:Niamey
Ніямей уначы
Ніямей уначы
13°31′ пн. ш. 2°07′ у. д.HGЯO
Краіна Нігер
Унутраны падзел44 акругі
КіраўнікOumarou Dogari Moumouni[d]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка1890
Плошча670км²
Вышыня цэнтра207м
Водныя аб’ектыНігер
Часавы поясUTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 496 260 чал. (2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код20
Паштовы індэкс8000
Паказаць/схаваць карты
Ніямей (Нігер)
Ніямей
Ніямей

Ніямей[2] (фр.:Niamey) —сталіцаНігера, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ніямей, прыстань на левым беразеракі Нігер. Насельніцтва — 675 тысяч жыхароў (2002, з прыгарадамі). Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Тэкстыльная фабрыка; харчасмакавая прамысловасць (скатабойня, мукамольны завод). Лёгкая прамысловасць. Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Рамёствы (выраб скураў, выраб ўпрыгожванняў зсрэбра,золата). Паблізу Ніямея — ЦЭС. Ёсць універсітэт і нацыянальны музей. У 1926—1960 адміністрацыйны цэнтр французскага валодання Нігер, з 1960 — сталіца незалежнага Нігера.

Геаграфія і клімат

[правіць |правіць зыходнік]

Ніямей размешчаны на абодвух берагахракі Нігер, гарадская тэрыторыя займае прыкладна 250 км ². У гарадскіх межах на рацэ маецца некалькі астравоў. Клімат горада даволі гарачы і засушлівы. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў вагаецца ад 500 да 750 мм, большая частка ападкаў выпадае з чэрвеня па верасень. У перыяд з сярэдзіны кастрычніка да красавіка дажджоў практычна не бывае.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Для Ніямея, як і для іншых буйных афрыканскіх гарадоў характэрны хуткі рост насельніцтва на працягу ўсёй другой паловы XX стагоддзя. Па дадзеных на 1960 год яно складала ўсяго 30 тыс. чалавек, на 1980 ўжо 250 тыс., на 2005 год — 750 тыс. У 2008 годзе насельніцтва горада перасягнула адзнаку ў 1 млн чалавек. Больш за 90 % насельніцтва горада —мусульмане. Найбуйнейшыя этнічныя групы горада: сангай і джэрма, якія разам складаюць 51,1 % ад агульнага насельніцтва; за імі — народ хаўса (34,4 %).

Адукацыя і культура

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Niamey, Niger Population 2024Праверана 4 студзеня 2025.
  2. НапісаннеНіямей у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.356.
СталіцыАфрыкі
Сталіцы краін
Іншых тэрыторый
Непрызнаных дзяржаў
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Ніямей&oldid=4836147"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp