Сталіцай дзяржавы з’яўляеццаАмстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ўГаазе. Іншыя важныя гарады:Ротэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету,Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны іЭйндхавен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.
Назва «Нідэрланды» ў перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яе літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам,Бельгіі іЛюксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта называюцьГаландыяй, хоць гэта палітычна няверна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.
Першыя археалагічныя сведчанні знаходжання старажытнага чалавека на тэрыторыі цяперашніх Нідэрландаў адносяцца да ніжняга палеаліту (каля 250 тыс. гадоў назад). Першыя жыхары былі паляўнічымі і збіральнікамі. У канцы ледавіковага перыяду тэрыторыя была заселена розныміпалеалітычнымі групамі. Каля 8000 гадоў да нашай эры ў краіне пражываламезалітычныя плямёны, а ў наступныя некалькі тысячагоддзяў наступіўжалезны век з адносна высокім узроўнем жыцця.
Падчас прыбыццярымлян Нідэрланды былі заселеныягерманскімі плямёнамі, такімі як тубанты, канінефаты іфрызы, якія пасяліліся там каля 600 гадоў да нашай эры.Кельцкія плямёны, такія як эбуроны і менапіі, засялялі поўдзень краіны. Германскія плямёны фрызаў з’яўляюцца адной з галін тэўтонаў, якія прыйшлі на землі Нідэрландаў прыблізна ў сярэдзіне I тыс. да н. э. У пачатку рымскай каланізацыі ў краіну таксама прыбылі германскія плямёныбатавы і таксандры. У перыядРымскай імперыі паўднёвая частка цяперашніх Нідэрландаў была захоплена рымлянамі і стала часткай правінцыіБелгіка (лац.:Gallia Belgica), а пазней — правінцыяйНіжняя Германія (лац.:Germania Inferior).
УСярэднія вякіНіжнія краіны (прыкладна складаюцца з цяперашніхБельгіі і Нідэрландаў) уключалі ў сябе розныя графствы, герцагствы і епархіі, якія ўваходзілі ў складСвяшчэннай Рымскай імперыі. Яны былі аб’яднаны ў адну дзяржаву пад уладайГабсбургаў у XVI ст. Пасля распаўсюджваннякальвінізму пачаласяКонтррэфармацыя, якая выклікала раскол у краіне. Спробы іспанскага караляФіліпа II цэнтралізаваць дзяржаву прывялі да паўстання супраць іспанскага панавання пад кіраўніцтвамВільгельма I Аранскага.26 ліпеня1581 года была абвешчана незалежнасць краіны, афіцыйна прызнаная іншымі дзяржавамі толькі паслявасьмідзесяцігадовае вайны (1568—1648). У гады вайны за незалежнасць пачаўся «Залаты век» Нідэрландаў, перыяд эканамічнага і культурнага росквіту, які заняў усё XVII стагоддзе.
Пасля спынення французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя Нідэрланды ператварыліся ўманархію пад уладайдома Аранскіх. У1830 ўБельгія канчаткова аддзялілася ад Нідэрландаў і стала самастойным каралеўствам.Люксембург атрымаў незалежнасць у1890 годзе. Пад ціскам ліберальных палітыкаў краіна ў1848 у была ператворана ўпарламентскуюканстытуцыйную манархію. Такі палітычны лад захоўваецца і да сённяшняга дня, з кароткім перапынкам падчас нацысцкай акупацыі.
У ходзеПершай сусветнай вайны Нідэрланды захоўвалі нейтралітэт, але падчасДругой сусветнай вайны на працягу пяці гадоў былі акупаваныя Германіяй. У ходзе германскага ўварванняРотэрдам быў падвергнуты бамбардзіроўцы, пры якой быў амаль цалкам разбураны цэнтр горада. Падчас акупацыі ахвяраміХалакосту сталі каля пяцідзесяці тысяч нідэрландскіх яўрэяў.
Пасля вайны пачалося хуткае аднаўленне краіны, чаму спрыяўплан Маршала, арганізаваныЗлучанымі Штатамі Амерыкі. Дзякуючы гэтаму Нідэрландам хутка ўдалося стаць сучаснай індустрыяльнай краінай. Дзяржаўную незалежнасць набылі былыя калонііІнданезія іСурынам. У выніку масавай іміграцыі з Інданэзіі,Турцыі,Марока, Сурынама іАнтыльскіх астравоў Нідэрланды сталі культурна неаднароднай краінай з вялікай доляймусульманскага насельніцтва.
У шасцідзясятыя і сямідзясятыя гады адбыліся вялікія сацыяльныя і культурныя змены. Завязаліся больш цесныя зносіны паміжкаталікамі іпратэстантамі, адрозненні паміж слаямі насельніцтва таксама сталі менш прыкметныя з-за росту ўзроўню жыцця і развіцця адукацыі. Эканамічныя правы жанчын значна пашырыліся, і яны ўсё часцей сталі займаць высокія пасады на прадпрыемствах і ва ўрадзе. Таксама ім было прадстаўлена пасіўнае выбарчае права, гэта значыць права быць абранымі. Урад пастаянна клапоціцца не толькі аб эканамічным росце, але і аб абароненавакольнага асяроддзя. Насельніцтва атрымала шырокія сацыяльныя правы.
25 сакавіка1957 Нідэрланды сталі адной з краін-заснавальніцЕўрапейскага саюза і ў далейшым шмат зрабілі для еўрапейскай інтэграцыі. Аднак нарэферэндуме паЕўрапейскай Канстытуцыі у чэрвені 2005 года больш за палавіну нідэрландцаў прагаласавала супраць яе прыняцця. Такім чынам, Нідэрланды сталі другой краінай, якая адхіліла праект адзінай канстытуцыіЕС (пасляФранцыі).
Першаяканстытуцыя Нідэрландаў 1815 г. надзяляла асноўнай уладай караля, але давала заканадаўчыя паўнамоцтвы двухпалатнаму парламенту (Генеральным штатам). Сучасная канстытуцыя краіны была прынята ў 1848 годзе з ініцыятывы караля Вілема II і вядомага ліберала Ёхана Рудольфа Торбеке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадала выканаўчую ўладу кабінету міністраў. Парламент з таго часу абіраўся на прамых выбарах, і ён атрымаў вялікі ўплыў на рашэнні ўрада. Такім чынам, Нідэрланды сталі адной з першых краін у Еўропе, якія перайшлі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.
Нідэрланды падзяляюцца на 12 правінцый (апошняя правінцыяФлеваланд створаная ў1986 г. на асушаных тэрыторыях), правінцыі падзяляюцца на гарадскія і сельскія камуны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, якія абіраюцца на чатыры гады. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары камун абіраюць Раду на чатыры гады. Яе выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дарадцаў — узначальваецца бургамістрам, якога прызначае каралева.
Заўвага: Даныя аб насельніцтве на1970 г. узяты з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на1 студзеня2007 г. — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў[1].
Колькасць насельніцтва паводле ацэнкі на 1 ліпеня2007 г. складае каля 16 377 200 чал.[2]Архівавана 30 сакавіка 2016.(англ.).У спісе краін паводле колькасці жыхароў[3]Архівавана 27 верасня 2011.(англ.) Нідэрланды займаюць 59 месца. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, насельніцтва Нідэрландаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагоддзі: 3 млн жыхароў у 1850 г., 5 млн. — у 1900 г. і 16 млн у 2000 г. Для параўнання: насельніцтваБельгіі ў той жа перыяд павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая: з 4,5 млн жыхароў у 1850 г. да 10 млн у 2000 г.
У Нідэрландах жывуць дзве карэнныя групы насельніцтва:нідэрландцы іфрызы, а таксама вялікі лік імігрантаў. Этнічны склад насельніцтва: 80,8 % нідэрландцы, 2,4 %немцы, 2,4 %інданезійцы, 2,2 %туркі, 2,0 %сурынамцы, 1,9 %мараканцы, 1,5 %індыйцы, 0,8 % антыліанцы і арубанцы, і 6,0 % — іншыя этнічныя групы. Склад насельніцтва паводле веравызнання: 30 %каталікі, 21 %пратэстанты, 5,8 %мусульмане, 0,6 %індуісты, 1,6 % вызнаюць іншыя рэлігіі, і 41 % не належаць ні да адной рэлігіі. Насельніцтва Нідэрландаў з’яўляецца самым высокім у свеце: сярэдні рост дарослых мужчын — 1,83 м, дарослых жанчын — 1,70 м.
Нідэрланды — самая густанаселеная краінаЕўропы (калі выключыць некалькі краін-карлікаў). Краіна размешчаная на землях у вусцях рэкРэйна,Мааса іШэльды. З глеб, нанесеных гэтымі рэкамі, утварылісядэльта і шырокая плоская нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй заўзровень мора, і толькі на поўдні Нідэрландаў мясцовасць узвышаецца на 30 м і больш. Вялікая частка нізін знаходзіцца ў правінцыяхПаўночная Галандыя,Паўднёвая Галандыя іФлеваланд. Берагавая лінія сфарміраваная наноснымідзюнамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора землі —польдэры, абароненыя дзюнамі ідамбамі ад марскіх вод. Аб рукатворных польдэрах гаворыць мясцовая прымаўка:«Бог стварыў мора, а галандцы — берагі». Найвышэйшы пункт краіны —Валсерберг (322 м), размяшчаецца на паўднёвым усходзе, а найніжэйшы — Заўдпластполдэр (-6,74 м ніжэй за ўзровень мора).
Лета цёплае: сярэдняя тэмператураліпеня 16—17 °C. Сярэдняя тэмпературастудзеня каля 2 °C на ўзбярэжжы і трохі халадней углыб кантынента. Зімой, калі зСібіры ўрываюццаантыцыклоны, тэмпература падае ніжэй за 0 °C, выпадаеснег, аканалы іазёры пакрываюццалёдам. Сярэднегадавыяападкі — 80 см, але ва ўнутраных правінцыях іх менш.
З часоўРымскай Імперыі галандцы адваёўваюць зямлю ўмора. Першыяпольдэры з’явіліся яшчэ ў XIII стагоддзі, і з тых часоў уздоўж узбярэжжа быліасушаныя значныя плошчы. Буйныя меліярацыйныя праекты былі ажыццёўленыя ў1930—1950 гг. Пасля моцнайпаводкі1953 г., калі мора прадзерла шматлікія берагавыя дамбы, вырашылі правесці ў жыццё «План Дэльта», які прадугледжваў аддзяленне ад моравусцяў рэк, з захаваннемсуднаходства на шматлікіх каналах.
Цяжкая індустрыя: нафтаперапрацоўка, хімічная вытворчасць, чорная металургія і машынабудаванне сканцэнтраваныя ў прыбярэжных раёнах, асабліва ўРотэрдаме, а таксама ўЭймяйдэне,Дордрэхце,Арнеме іНаймегене. Усе гэтыя гарады стаяць на суднаходных рэках або каналах. На марскім узбярэжжы размешчаныя ветраэнергетычныя фермы. Развітая таксама вытворчасцьшакалада,цыгар,джына, піва. Вядомай галіной, нягледзячы на сціплыя маштабы, з’яўляецца апрацоўкадыяментаў уАмстэрдаме.
Плоскі рэльеф стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця сеткідарог, але вялікі лік рэк і каналаў стварае пэўныя цяжкасці і рызыкі для дарожнага будаўніцтва.
Агульная даўжынячыгуначнай сеткі складае 2753 км (з іх электрыфікаваныя 68 % — 1897 км).
Агульная даўжыня аўтамабільных дарог — 111 891 км.
Агульная даўжыня суднаходных рэк і каналаў — 5052 км.
Важную ролю ў эканоміцы краіны таксама адыгрываеакіянскае суднаходства.Ротэрдам з’яўляецца адным з найбуйнейшых марскіх партоў свету паводлегрузаабароту. Нідэрланды прапускаюць праз сябе значную частку еўрапейскіх грузапатокаў. АвіякампаніяKLM абслугоўвае шматлікія міжнародныя маршруты.
Сельская гаспадарка ў Нідэрландах з’яўляецца высокаінтэнсіўным і значным сектарам эканомікі, хоць у ім у 2005 годзе было занята ўсяго каля 1,0 % насельніцтва краіны і выраблялася не больш за 1,6 %ВУП. У 2005 г. сельскагаспадарчы экспарт перавысіў 17 млрд еўра (больш за 6 % таварнага экспарту краіны), каля 80 % экспарту спажываюць краіны Еўрасаюза (Германія — 25 %, Вялікабрытанія — 12 %). У структуры аграрнага экспарту пераважаюць гародніна і кветкі (12 млрд еўра) і прадукты малочнай жывёлагадоўлі (5 млрд еўра).
Зямельныя ўгоддзі. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 65 % тэрыторыі краіны. Каля 27 % сельскагаспадарчых угоддзяў занятыя ворнымі землямі, 32 % —пашамі і 9 % пакрыталясамі. Доля паш бесперапынна падае, з 1995 па 2005 гг. гэтыя ўгоддзі скараціліся на 8,2 %, што звязана ў асноўным з пашырэннем жыллёвага будаўніцтва.
За глебай у Нідэрландах даглядаюць дбайна, акрамя таго, паводле колькасці ўносныхмінеральных угнаенняў на 1 га краіна ў 2005 г. займала першае месца ў свеце.
Раслінаводства. У некаторых раёнах краіны пераважае кветкаводства. Вырошчваецца таксамабульба,цукровы бурак і збожжавыя культуры. Важны артыкул экспарту — высакаякаснаяпарніковая і кансерваваная гародніна.
Цяплічная гаспадарка. Паводле плошчаў, адведзеных пад цяплічную гаспадарку, Нідэрланды займаюць першае месца ў свеце. З 1994 па 2005 гг. плошча цяпліц узрасла з 13 да 15 тыс. га. Ацяпляюцца цяпліцы звычайна мясцовымпрыродным газам. 60 % абароненага грунта адведзена пад кветкаводства.
У Нідэрландах працавалі многія вядомыя мастакі. УXVII стагоддзі жылі такія майстры, якРэмбрандт ван Рэйн,Ёханес Вермеер, Ян Стэйн і шматлікія іншыя. УXIX іXX стагоддзях былі знакаміты ВінцэнтВан Гог і Піт Мандрыан. Морыс КарнелісЭшэр вядомы як мастак-графік. Вілем дэ Конінг атрымаў адукацыю ў Ротэрдаме, і пасля стаў вядомым амерыканскім мастаком. Нан ван Мейхерэн выславіўся за свае падробкі класічных карцін.
Самы папулярны від спорту —футбол. Вялікае значэнне таксама маюцьтэніс,веласіпедны спорт,хакей на траве,валейбол,гандбол,канькабежны спорт ігольф. Верагодна, адзіным вядомым відам спорту, вынайдзеным у Нідэрландах, з’яўляеццакарфбол — спрошчаная формабаскетбола, якая не патрабуе вялікага атлетызму. Наалімпіядах і чэмпіянатах свету спартсмены Нідэрландаў выйграюць вельмі вялікі лік медалёў адносна колькасці насельніцтва краіны. Тысячы балельшчыкаў з Нідэрландаў наведваюць спаборніцтвы ў замежных краінах, апрануўшыся ў аранжавыя майкі, якія заўсёды носяць гульцы нацыянальнай зборнай па футболу.