Нюрнберг (ням.:Nürnberg[ˈnʏɐ̯nbɛɐ̯k],бав.:Niamberg) —горад уГерманіі, размешчаны ў цэнтральнай частцыБаварыі, на рацэПегніц. Нюрнберг з’яўляецца 2-м па колькасці насельніцтва горадам Баварыі (пасляМюнхена) і 14-м па Германіі (503 673 чал. па даным на 2009 год). Найбуйнейшы эканамічны і культурны цэнтрФранконіі і яе неафіцыйная сталіца.
Нюрнберг утварае разам з гарадаміФюрт іЭрланген трохвугольнік, які з’яўляецца асновай сярэднефранконскага рэгіёна і адным з 23 буйных баварскіх цэнтраў. Бліжэйшыя гарады (акрамя Фюрта і Эрлангена) —Інгальштат, каля 100 км на поўдзень,Рэгенсбург, каля 100 км усходней іВюрцбург, каля 100 км на паўночны захад. Мюнхен знаходзіцца за 170 км на поўдзень,Штутгарт за 160 км на паўднёвы захад іФранкфурт-на-Майне за 186 км на паўночны ўсход.
Колькасць насельніцтва Нюрнберга перасягнула ў1880 годзе рысу ў 100 000 жыхароў, дзякуючы чаму Нюрнберг перайшоў у катэгорыю буйных гарадоў, а ў 1910 годзе насельніцтва дасягнула 333 000 чалавек.
Рэгіён Нюрнберга з яго амаль двума мільёнамі насельніцтва, 10 000 квадратнымі кіламетрамі плошчы і ўнёскам у валавы нацыянальны прадукт у памеры 50 мільярдаў еўра адносіцца да эканамічна наймацнейшых рэгіёнаў Германіі.