Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Ньёра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ньёра
(Banyoro)
Агульная колькасць1235000 (2020 г.)
Рэгіёны пражыванняУганда
Мованьёра
Рэлігіякульт продкаў,політэізм,хрысціянства
Блізкія этнічныя групынколе,баганда,кіга

Ньёра,баньёра (саманазваBanyoro) —афрыканскі народ, жыхары захадуУганды. Агульная колькасць (2021 г.) — 1 235 000 чалавек[1].

Паходжанне

[правіць |правіць зыходнік]

Ньёра сфарміраваліся якэтнічная супольнасць, што размаўляе на адзінаймове і мае супольныясімвалы, у дзяржавеБуньёра. Нягледзячы на тое, што мова ньёра ўваходзіць у групу моўбанту, многія даследчыкі мяркуюць, што продкамі сацыяльных груп бахума і бабіта былінілоты, выхадцы зПаўднёвага Судана.

Асаблівасці культуры

[правіць |правіць зыходнік]

Традыцыйнымі заняткамі ньёра з’яўляюццасельская гаспадарка, здабыча і апрацоўкакарысных выкапняў. Сярод ньёра існавалі сацыяльныя групы бахума і баіру. Бахума здаўна трымалікароў і займаліся адгоннайжывёлагадоўляй. Яны мелі прывілеяванае становішча ў дачыненні да баіру. Галоўнымі заняткамі апошніх быліземляробства ірамяство, хаця яны таксама маглі трымаць дробную жывёлу. Жывёлагадоўля і рамяство лічыліся выключна мужчынскімі заняткамі, у земляробстве назіралася супольная праца. Ньёра здабывалісоль,жалеза,медзь,графіт. Вылучалася прафесійная групаметалургаў, знутры якой практыкавалася спецыялізацыя на плавільшчыкаў і кавалёў. Звычайна яе прадстаўнікі жылі асобна ад астатніх ньёра. У нашы дні гаспадарчая спецыялізацыя розных груп амаль адсутнічае. Большасць ньёра —сяляне, што вядуць комплексную гаспадарку. Развіта адыходніцтва ўгарады.

Доўгі час асноўным відам паселішча з’яўлялісяб’яра, групы з некалькіх хацінканічнай формы, у якіх жылі сваякі. Толькі каля возераЭдвард будавалі адносна вялікіявёскі. Зямля знаходзілася ў карыстанні родавых арганізацый і асобных правадыроў. Свабодныя абшчыннікі сяліліся ў тэрытарыяльных межах родавых арганізацый. У каланіяльны час размеркаваннем зямлі займаліся мясцовыя ўлады. У наш час практыкуецца як супольная, так і прыватная маёмасць на зямлю.

У дзяржавеБуньёра ўсё насельніцтва падзялялася на сацыяльныя супольнасці бабіта, бахума, баіру і бахука. Бабіта былі сваякамі манархаамукама і займалі найбольш важныя пасады. Бахума разглядаліся як высакародныя, мелі значныя прывілегіі ў адносінах да баіру. Баіру складалі большасць насельніцтва. Бахука з’яўлялісярабамі. Іх колькасць была невялікай, і даXX ст. яны практычна зніклі. У адрозненне ад суседніх дзяржаў, накшталтАнколе абоРуанды, у Буньёра была магчымай сацыяльная мабільнасць, узвышэнне асобных чальцоў з нізкім сацыяльным рангам. Падзел на бабіта, бахума і баіру захоўваецца і ў нашы дні, аднак уяўляе сабою хутчэйкультурную адметнасць.

Бабіта, бахума, баіру падзяляюцца на 156 буйных родавых арганізацыйэнганда на чале з выбарнымі правадырамі. Адлік сваяцтва і перадача спадчыны адбываюцца па мужчынскай лініі.Шлюбы знутры роду забаронены. Пры стварэннісям’і паміж выхадцамі з розных сацыяльных супольнасцей дзеці належаць да сацыяльнай супольнасці бацькі. Існуюць як вялікія пашыраныя, так і малыя нуклеарныя сем’і. Сярод ньёра развіта ўзаемадапамога. У мінулым, акрамя кроўных, існавалі шчыльныя саюзныя адносіныамукага паміж дарослымі мужчынамі.

У1993 г. была ўзноўленаманархія Буньёра. Яна з’яўляецца важным культурным і сімвалічным элементам, які аб’ядноўвае ўсіх ньёра.Амукама арганізуюцьрытуалы і агульныя народныясвяты, з імі звязанаэпічная паэзія, яны падтрымліваюцьадукацыю імастацтва.

Рэлігія

[правіць |правіць зыходнік]

Рэлігійныя вераванні ньёра звязаны зміфамі прабога-творцу Рухангу і яго брата Нк’я Ба. Руханга стварыў усё добрае, а Нк’я Ба — злое. Ньёраабагаўляюць продкаў, якія адначасова з’яўляюцца культурнымі героямі. Большасць сучасных вернікаў адносяцца да розных плыняўхрысціянства, аднак працягваюць шанаваць многія старыя рэлігійныя традыцыі. Вярхоўнымжрацом традыцыйных культаў з’яўляеццаманархамукама.

Зноскі

  1. Banyoro, Nyoro in Uganda

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Ньёра&oldid=4943247"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp